караба́ціцца, ‑ціцца; незак.

Станавіцца карабатым; скрыўляцца, выгінацца. Фанера карабаціцца. □ [Кніга] ляжала на стале, і тонкая папяровая вокладка пачынала жоўкнуць, карабаціцца — ад сонца і дробнай, што пыл, салёнай імжы. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«БАРЫСАЎДРЭ́Ў»,

вытворчае дрэваапр. аб’яднанне ў г. Барысаў. Адно з буйнейшых на Беларусі. Створана ў 1971 на базе Барысаўскага фанерна-запалкавага камбіната (дзейнічаў з 1901 як Барысаўская запалкавая фабрыка «Бярэзіна»). Уключае Барысаўскі дрэваапр. камбінат (дзейнічае з 1912), Барысаўскі леспрамгас. Асн. прадукцыя (1995): піламатэрыялы, фанера, драўнінна-стружкавыя пліты, шпона, запалкі, мэбля кухонная, дзіцячая, мяккая, гарнітуры мэблевыя і інш.

т. 2, с. 328

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

sklejka

ж.

1. фанера;

2. склейка; месца склейвання

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

філёнга, ‑і, ДМ ‑нзе, ж.

Спец.

1. Тонкая дошка або фанера, якая ўстаўляецца ў дзвярную, паркетную або іншую раму.

2. Вузкая палоска, якая аддзяляе афарбаваную панель ад верхняй часткі сцяны. Працягнуць філёнгу.

[Ад ням. Füllung.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ці́савы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да ціса, уласцівы цісу. Цісавая драўніна. Цісавая алея. // Зроблены з цісу. Цісавая фанера.

2. у знач. наз. ці́савыя, ‑ых. Сямейства двухдомных вечназялёных хвойных дрэў ці кустоў, да якога адносіцца ціс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ды́ктафанера’ (Сцяц.). Запазычанне з польск. dykta ’тс’ (паходжанне польск. слова няяснае; няма ў Слаўскага і Брукнера). Слова сустракаецца таксама ў форме ды́хта (Шат., Сцяшк.), дыхт (Сцяшк.). Параўн. польск. dychtować, dyktować (< ням. dichten, dicht ’шчыльны’; гл. Брукнер, 106), ст.-бел. дыфтоване (XVII ст.) ’ушчыльненне’ (Булыка, Запазыч., 104: < польск. dychtowanie < ням. dichten).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«Бярэзіна» (запалкавая ф-ка), гл. Барысаўскі фанера-запалкавы камбінат

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Чырвоная Бярэзіна» (ф-ка), гл. Барысаўскі фанера-запалкавы камбінат

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ДРАЎНЯ́НЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,

канструкцыйныя, ізаляцыйныя і вырабныя матэрыялы, поўнасцю або часткова атрыманыя шляхам апрацоўкі і склейвання натуральнай драўніны, драўняных часціц, валокнаў, шпону.

Да Д.м. адносяцца матэрыялы з драўніны, вырабленыя прасаваннем (пад ціскам да 30 МПа) пры павышаных т-рах, насычэннем (змешваннем) сінт. смоламі, аміякам, цэм. растворам і інш., склейваннем, адліўкай, інш. спосабамі (гл. Арбаліт, Драўнянавалакністыя пліты, Драўнянастружкавыя пліты, Драўняныя пластыкі, Драўнянаслаістыя пластыкі, Дрэвашклапластыкі, Фанера, Фібраліт). Маюць добрыя эксплуатацыйныя якасці, выкарыстоўваюцца ў буд-ве (гл. Драўляныя канструкцыі), мэблевай прам-сці, судна- і машынабудаванні і інш. Гл. таксама Дрэваапрацоўчая прамысловасць.

т. 6, с. 205

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГО́МЕЛЬСКІ ФАНЕ́РНА-ЗАПА́ЛКАВЫ КАМБІНА́Т.

Засн. ў 1879 у Навабеліцы як запалкавая ф-ка «Везувій», у 1929 яе вытв-сць механізавана. У 1937 ф-ка аб’яднана з фанерным з-дам у Навабеліцкі фанерна-запалкавы камбінат. У 1941 эвакуіраваны ў г. Томск. У 1944 адноўлены ў Навабеліцы. З 1971 у складзе Гомельскага вытворчага дрэваапрацоўчага аб’яднання «Гомельдрэў». Мае цэхі: запалкавы, фанерны, мэблевы, механічны, тавараў шырокага ўжытку. Асн. прадукцыя: фанера клееная, запалкі, мэбля (крэслы, табурэткі кухонныя), тавары нар. ўжытку. Прадукцыю пастаўляе ў 20 краін свету, у т. л. Канаду, Італію, Германію, Фінляндыю, Галандыю, Польшчу.

т. 5, с. 349

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)