УНІВЕРСА́Л (ад лац. universalis агульны, усеагульны),
закрыты кузаў легкавога аўтамабіля. Мае 2 ці 3 рады сядзенняў, 3 ці 5 дзвярэй, адны з якіх заднія, багажнае аддзяленне за спінкай задняга сядзення. Заднія сядзенні (пры 3 радах сярэднія і заднія) могуць складвацца і павялічваць аб’ём багажнага аддзялення. Дазваляе выкарыстоўваць легкавы аўтамабіль як грузапасажырскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫМА́ ГУА́Н (1017 або 1019—1086),
кітайскі гісторык. Чл. канфуцыянскай акадэміі «Ханьлінь». Служыў цэнзарам, гістарыёграфам і саветнікам пры імператарскім двары. Аўтар гіст. працы «Цзы чжы тун цзянь» («Усеагульны агляд падзей, якія дапамагаюць кіраванню»), якая ахоплівае перыяд гісторыі Кітая з 403 да н.э. да 959 н.э.; складзена ў супрацоўніцтве з Лю Бінем, Лю Шу і Фань Цзуюем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
catholic
[ˈkæӨlɪk]
adj.
1)
а) шыро́кі, усёахо́пны, усеагу́льны
б) агу́льнахрысьція́нскі, экумэні́чны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
*Рэві́ла, рэвіло ’усеагульны роў; плакса’ (ТС). Экспрэсіўная форма з адценнем узмацняльнасці ад раўці (гл. роў2), аналагічна мазіла ’мазь’ (З нар. сл.), равула ’румза’ (Нар. лекс.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аўра́л (БРС). Новае запазычанне праз рускую мову (Крукоўскі, Уплыў, 82) з англ.overall ’усеагульны’, гл. Шанскі, 1, А, 30, або гал.overal ’усюды, паўсюдна’, гл. Фасмер, 1, 59.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
генера́льны
1. Generál-; Haupt-;
генера́льны план Generálplan m -, -(e)s, -pläne;
2. (усеагульны, грунтоўны) generéll
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
глаба́льны, ‑ая, ‑ае.
Усеагульны, усеабдымны (у межах зямнога шара). Арганізаваць службу надвор’я ў глабальным маштабе. □ [Праблема чыстай вады] не рэгіянальная беларуская праблема і нават не саюзная — яна даўно ўжо пабыла глабальны характар.«Полымя».
•••
Глабальная ракетагл. ракета.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАРТЫРАЛО́Г [ад грэч. martyr сведка; пазней пакутнік (у Новым запавеце — аб вучнях Хрыста) + logos слова, вучэнне],
1) у хрысціянскай царк. л-ры зборнік апавяданняў пра святых і пакутнікаў. Першапачаткова гэта быў каляндар, дзе пазначаліся імёны святых, месцы іх пакутніцтваў і дні іх памяці, пазней стаў дапаўняцца біяграфіяй. Найб. вядомыя «Усеагульны М.» (1536) у каталіцызме і «Менелогій» (9 ст.) у праваслаўі.
2) Спіс ахвяр, якія без віны загінулі, пакараныя смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНЫ ПАШТО́ВЫ САЮ́З (СПС),
міжнародная міжурадавая арг-цыя; спецыялізаваная ўстанова ААН (з 1947).
Засн. ў 1874 на 1-м Міжнар. паштовым кангрэсе; да 1878 наз.Усеагульны паштовы саюз. Мэта яго стварэння — удасканаленне міжнар. паштовай службы. Членамі СПС з’яўляюцца 175 краін, у т. л. Беларусь (з 1947). Гал. органы: Сусв. паштовы кангрэс, Выканаўчы к-т, Кансультатыўны савет па паштовых даследаваннях, Міжнар. бюро (сакратарыят). Штаб-кватэра у г. Берн (Швейцарыя).