ПЕ́ЦЁФІ (Petöfi) Шандар (1.1.1823, г. Кішкёрэш, Венгрыя — 31.7.1849),
венгерскі паэт; прадстаўнік рэв. рамантызму. Быў статыстам у т-ры, салдатам, вандроўным акцёрам. Друкаваўся з 1842. У ранняй паэзіі (зб. «Вершы», 1844; паэма-казка «Віцязь Янаш», 1845), прасякнутай фалькл. матывамі, гал. тэмы — прыгажосць роднага краю, багаты духоўны свет людзей. Песімістычна-рамант. настроі ў лірычным цыкле «Хмары» (1845—46), драме «Тыгрыца і гіена» (1845), паэмах «Пішта Сілай», «Шалга», рамане «Катава вяроўка» (усе 1846). Пад уплывам паўстання 1846 у Галіцыі і рэв. падзей у Пешце 1848—49 яго паэзія набыла яскрава рэв.-дэмакр. характар (вершы «Мае песні», «Венгерац я...», «Нацыянальная песня», «На шыбеніцу каралёў!» і інш.). У вершах «Еўропа змоўкла», «Эрдэйская армія», «Мадзьяр пераможа» выказваў упэўненасць у перамозе рэв. ідэалаў. Паэма «Апостал» (1848, поўнасцю апубл. 1874) пра трагічны лёс рэвалюцыянера. На бел. мову яго вершы пераклалі А.Зарыцкі, Я.Семяжон, М.Хведаровіч, апавяданні — Г.Сапрыка, М.Татур.
Тв.:
Бел.пер. — Ліра і меч: Выбр.Мн., 1971;
У кн.: Венгерскія апавяданні. Мн., 1957;
У кн.: Семяжон Я. Сем цудаў свету: Выбр. пераклады паэзіі. Мн., 1977;
У кн.: Зарыцкі А. У свет па песні: Выбр. пераклады паэзіі. Мн., 1978;
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—3. Будапешт, 1973.
Літ.:
Петефи в мировой культуре. М., 1975;
Парнов Е.И. Витязь чести: Повесть о Шандоре Петефи. М., 1982;
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
усялі́цьсов.
1. всели́ть;
у. жыхара́ ў кватэ́ру — всели́ть жильца́ в кварти́ру;
2.перен. всели́ть, внуши́ть;
у. надзе́ю — всели́ть наде́жду;
у. упэ́ўненасць — всели́ть (внуши́ть) уве́ренность
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Gewíssheitf -, -en упэўненасць, вераго́днасць;
zur ~ wérden пацве́рдзіцца, сцве́рдзіцца;
die ~ háben быць упэўненым
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
pewność
pewnoś|ć
ж.
1.упэўненасць; перакананасць;
~ć siebie — упэўненасць у сабе; самаўпэўненасць;
2. надзейнасць;
3. непазбежнасць; немінучасць;
z ~cią! — безумоўна!;
dla ~ci — а) каб пераканацца; каб упэўніцца;
на ўсялякі выпадак
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
добразычлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які жадае людзям дабра, прыхільна, спагадліва адносіцца да іншых. Добразычлівы чалавек. □ — Сядайце тут. Куды вы пойдзеце, — таксама запрашала .. [правадніца] Ніну з гасціннасцю добразычлівай гаспадыні.Сіўцоў.// Які выражае прыхільнасць, спагаду. Добразычлівыя адносіны. □ Упэўненасць ішла, мабыць, ад добразычлівых позіркаў, якія крадком кідалі на .. [старшыню] людзі.Навуменка.Лагоднае, добразычлівае слова больш дае сілы чалавеку, чым лаянка.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакана́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. пераканаць (у 1 знач.) і станпаводлезнач.дзеясл. пераканацца.
2. Цвёрды, непахісны погляд, упэўненасць. Адно толькі ведае.. [Кастусь] — усім сэрцам і душою будзе заўсёды служыць прыгнечанаму селяніну, роднай Беларусі. Гэта было глыбокае і непахіснае перакананне...С. Александровіч.Прамова .. [Мікітава] была не зусім гладкая, але ён гаварыў шчыра, з перакананнем.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)