жыві́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Тое, што надае каму‑, чаму‑н. жывасць, прывабнасць, своеасаблівасць. Чалавек з жывінкай. Працавалі з жывінкай. □ Упершыню з’явілася чырвоная жывінка на жоўтым, схуднелым і высахлым да немагчымасці твары. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надрукава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад надрукаваць.

2. у знач. наз. надрукава́нае, ‑ага, н. Тое, што надрукавана. Тады ж Парамон і пачаў друкавацца. Колькі.. задавальнення ён перажыў, калі ўбачыў упершыню надрукаванае. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папікну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго.

Выказаць каму‑н. нездавальненне, дакор; папракнуць. Настаўнік папікнуў сябе за легкадумнасць. Колас. Алесь упершыню асмеліўся папікнуць Лену: — Навошта чапаць тое, што мне самому брыдка ўспомніць? Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перви́нка прост. першыня́, -ні́ ж.; (новина) навіна́, -ны́ ж.; чаще переводится оборотами с прил. пе́ршы;

я́блоки-перви́нка пе́ршыя я́блыкі;

◊

в перви́нку упершыню́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

друкава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.

1. Змяшчаць свае творы ў друку. Друкавацца ў газетах. □ Тады ж Парамон і пачаў друкавацца. Колькі ахвоты і задавальнення ён перажыў, калі ўбачыў упершыню надрукаванае. Грамовіч.

2. Зал. да друкаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выдзіра́ць ’выдзіраць, вырываць, выцягваць’ (БРС, Касп., Яруш., Бяльк.); ’упершыню апрацоўваць участак зямлі’ (Выг. дыс., палес.), выдзіра́цца ’насміхацца, дражніцца’ (Шатал.). Гл. драць, дзерці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

некрало́г, ‑а, м.

Артыкул, прысвечаны памёршаму, з характарыстыкай яго жыцця і дзейнасці. Упершыню імя Купалы стаяла не пад вершам, не пад заклікам, яно было абведзена няўмольнай чорнай рамкай. Радкі некралога плылі перад вачыма, блыталіся, мяняліся месцамі. Лужанін.

[Ад грэч. nekrós — мёртвы і lógos — слова.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́дранка ’поле сярод лесу на месцы аблогі’ (Яшк., слаўг.); ’упершыню апрацаваны ўчастак зямлі’ (Шатал.). Ад залежнага дзеепрым. выдраны (< выдраць) з суф. ‑ка. Параўн. выдзер, выдзеркі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выдзёр ’упершыню апрацаваны ўчастак зямлі’ (Выг. дыс., бяроз.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад выдзіра́ць ’карчаваць лес’. У семантычных адносінах параўн. рус. дерть, роздерть ’карчэўе’. Параўн. выдзірак 1, выдранка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адкрыва́льнік, ‑а, м.

Чалавек, які адкрыў, адкрывае што‑н. першы, упершыню. — Дык ёсць жа і рабочыя, што робяць адкрыцці, — не вытрымлівае Веньямін. — Напрыклад, Наўзуноў. Ён жа інжынерам не быў. [Мудрык:] — Якраз наадварот. Па духу ён адкрывальнік. Няважна, што не ведаў тэорыі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)