горад у Краснадарскім краі, у Расіі. Узнік у 1864—70 як умацаванне Вельямінаўскае, з 1896 горад, сучасная назва з 1897. Каля 80 тыс. ж (2001). Порт на Чорным м., чыг. станцыя. Прам-сць: нафтаперапр., маш.-буд., суднарамонтная і суднабуд., абутковая, харчасмакавая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Музеі, у т. л. гісторыка-краязнаўчы. У раёне Т. курортная зона, пансіянаты, турбазы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ве́ркі
(ням. Werk = умацаванне)
агульная назва розных абаронных збудаванняў у крэпасцях (бруствераў, фортаў і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПРАВАВО́ГА ПАРА́ДКУ ПА́РТЫЯ,
партыя буйных прадпрымальнікаў і землеўладальнікаў у Расіі ў 1905—07. Узнікла ў кастр. 1905. Праграма (ліст. 1905): увядзенне «прававога парадку» (канстытуцыі), «адзінства і непадзельнасць» Рас. імперыі, «моцная дзярж. ўлада», умацаванне аўтарытэту манархіі, скасаванне абшчыннага землеўладання ў вёсцы, забарона забастовак пры паляпшэнні жыцця рабочых і «магчымым скарачэнні рабочага дня». У 1906—07 распалася: частка далучылася да акцябрыстаў, частка да манархістаў.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Féstungswerkn -(e)s, -e (крапасно́е) умацава́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
падмацава́ннен.
1. (умацаванне) Beféstigung f -, -en;
2. (узмацненне) Verstärkung f -, -en;
3. (пацверджанне) Bekräftigung f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ТЭАДО́РЫХВялікі, Тэадэрых (Theodoricus, Theoderich; каля 451, Панонія — 30.8.526), кароль остготаў з 471, у Італіі ў 493—526], Па даручэнні візант. (усх.-рымскага) імператара Зянона ў 488—493 заваяваў Італію і заснаваў там остгоцкае каралеўства. Захаваў у дзярж. кіраванні і заканадаўстве остгоцкай дзяржавы стараж.-рым. ін-ты, у т. л.рымскае права, рабства, буйное землеўладанне. Умацаваннецэнтр. улады пры Т. спрыяла ўздыму земляробства і гандлю ў краіне, росквіту навук і мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗІ́ЧНАЕ ВЫХАВА́ННЕ,
умацаванне здароўя чалавека і яго правільнае фіз. развіццё, адна з састаўных частак агульнай сістэмы выхавання. Садзейнічае агульнаму развіццю асобы разам з разумовым, маральным, эстэт. і прац. выхаваннем. Асн. сродкі Ф.в. — заняткі фіз. практыкаваннямі, разнастайныя віды турызму і спорту, загартоўванне арганізма, прытрымліванне гігіенічнага рэжыму побыту і працы, авалоданне спец. ведамі (у галіне методык фіз. практыкаванняў, сродкаў загартоўвання і гігіены), якія садзейнічаюць фіз. ўдасканаленню чалавека. Гл. таксама Фізічная культура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮНЕ́Т (ваен.),
палявое або доўгатэрміновае абарончае збудаванне (умацаванне), адкрытае з тылу. Складаўся з 1—2 франтальных валоў (фасаў) з ровам наперадзе і бакавых валоў для прыкрыцця флангаў. Будаваўся ў 17 — пач. 20 ст. на важных участках абарончых пазіцый. Памеры і форма Л. вызначаліся ў залежнасці ад умоў абстрэлу мясцовасці, напрамку агню сваіх войск і праціўніка, а таксама ад памеру гарнізона, які там размяшчаўся (1—4 роты). Тыл Л. прыкрываўся засекай або рэзервам.