Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
інду́кцыя, -і, ж. (спец.)
1. Спосаб разважання і метад даследавання ад прыватных фактаў да агульных вывадаў; проціл. дэдукцыя (кніжн.).
2. Узбуджэнне электрычнага току ў якім-н. правадніку пры руху яго ў магнітным полі або пры змяненні вакол яго магнітнага поля.
3. Узаемадзеянне працэсаў узбуджэння і тармажэння ў нервовай сістэме, пры якім узнікненне аднаго працэсу выклікае развіццё другога, процілеглага.
Закон узаемнай індукцыі нервовых працэсаў.
|| прым.індукцы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПАРАФІ́ЗЫ (ад пара... + грэч. physis узнікненне, вырастанне),
шматлікія ніткі ці адзіночныя клеткі, якія развіваюцца сярод палавых або спараносных органаў у некат. бурых водарасцей, большасці базідыяльных і сумчатых грыбоў, а таксама імхоў. Ахоўваюць гэтыя органы ад мех. пашкоджанняў і высыхання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПО́Й,
перыядычныя прыступы шматдзённага п’янства з прычыны неадольнай цягі да алкаголю. Від З., узнікненне якога звязваюць з глыбокім парушэннем настрою (дэпрэсія, дысфарыя), наз.дыпсаманіяй. У прамежку паміж З. алкаголь не ўжываюць (сапраўдны З.) ці ўжываюць параўнальна памяркоўна (З. пры хранічным алкагалізме).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Entstéhungf - узнікне́нне, пахо́джанне;
in der ~ begríffen sein быць у ста́дыі ўзнікне́ння [арганіза́цыі]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Erstéhungf -, -en
1) узнікне́нне
2) адраджэ́нне, ажыўле́нне, уваскрашэ́нне
3) набыццё, купля́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
каацэрва́цыя
(лац. coacervatio = намнажэнне)
узнікненне ў растворы высокамалекулярных злучэнняў кропляў, узбагачаных раствораным рэчывам (каацэрватаў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
СПАЗМАФІЛІ́Я (ад спазма + ...філія), тэтанія,
узнікненне сутаргаў у дзяцей ад 6 мес да 2 гадоў. Адбываецца ў выніку зніжэння іанізавальнага кальцыю ў крыві і павышэння нервова-мышачнай узбуджальнасці. Бывае наяўная (ларынгаспазма, сутаргі) і скрытая (пасля ўдару або сціскання мышцаў, кароткачасовае спыненне дыхання пры ўколе). Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́РА ЭФЕ́КТ (ад прозвішча шатл. фізіка Дж.Кера; 1824—1907). 1) Электрааптычны К.э. — узнікненнепадвойнага праменепраламлення ў аптычна ізатропных рэчывах (газах, вадкасцях, крышталях з цэнтрам сіметрыі, шкле) пад уздзеяннем знешняга эл. поля. Абумоўлены арыентацыяй дыпольных момантаў малекул рэчыва ўздоўж эл. поля. У выніку аптычна ізатропнае рэчыва (асяроддзе) у эл. полі становіцца анізатропным, набывае ўласцівасці аднавосевага крышталя (гл.Крышталяоптыка). Эфект выкарыстоўваецца для высокачастотнай мадуляцыі святла і ў хуткадзейных фатаграфічных затворах. Адкрыты Керам у 1875.
2) Магніта-аптычны К.э. — змена інтэнсіўнасці і палярызацыі святла пры яго адбіцці ад намагнічанага асяроддзя (у асноўным магн. ферамагнетыкаў). Па фіз. прыродзе падобны да Фарадэя эфекту. У выніку магнітааптычнага К.э. лінейна палярызаванае святло робіцца эліптычна палярызаваным. Выкарыстоўваецца пры даследаванні магн. матэрыялаў. Адкрыты Керам у 1876.
3) Аптычны К.э. — узнікненне пастаяннай складальнай падвойнага праменепраламлення ў ізатропным асяроддзі пад дзеяннем магутнага (звычайна лазернага) выпрамянення. Выклікае самафакусіроўку святла (гл.Нелінейная оптыка). Адкрыты пасля паяўлення лазераў.
Схема назірання электрааптычнага Кера эфекту: П — палярызатар святла; ЯК — ячэйка Кера; А — аналізатар святла; ФП — фотапрыёмнік; У — узор.