(ням. Reichswehr, ад Reich = дзяржава + Wehr = абарона)
узброеныя сілы Германіі ў 1919—1935 гг. (параўн.бундэсвер, вермахт).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
zbrojny
zbrojn|y
1. узброены; збройны;
siły ~e — узброеныя сілы;
2.уст. апрануты ў браню (даспехі);
~e ramię кніжн.узброеныя сілы; армія;
~ą ręką (dłonią) — сілай зброі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
акрабалі́сты
(ад гр. akrobolistes = стралкі)
старажытнагрэчаскія коннікі, узброеныя дроцікамі або лукамі і мячамі, якія не выкарыстоўвалі ні латаў, ні шчытоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
во́йска, ‑а, н.
Узброеныя сілы дзяржавы або частка іх; армія. Рэгулярнае войска. Тэрытарыяльнае войска. Сухапутныя войскі. □ [Маці:] — Смела йдзі, сынок, у войска, Барані ты волю.Чарот.
•••
Кадравае войска — пастаяннае рэгулярнае войска, якое ў мірны час мае няпоўны састаў афіцэраў і сержантаў (кадраў) для падрыхтоўкі штогодніх прызываў радавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАСІНЕ́РЫ,
сяляне-паўстанцы, узброеныя вертыкальна асаджанымі косамі. Назва замацавалася за сялянамі-добраахвотнікамі з першых паўстанцкіх атрадаў (батальёнаў) паўстання 1794. К. ўдзельнічалі ў бітвах каля в. Паляны, Ліпнішкі, Солы, Крупчыцы і інш. Яны складалі каля ⅓ агульнай колькасці паўстанцкіх атрадаў. К. называлі і ўзброеных косамі ўдзельнікаў паўстанняў 1830—31 і 1863—64.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
наязджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.Незак.да наехаць.
2. Час ад часу прыязджаць. Старыя яшчэ і цяпер памятаюць, як [сын] часам улетку наязджаў у Гарнастаеўку.Сабаленка.
3. Рабіць наезды, нападаць. [Цімох Будзік:] — Узброеныя польскія шайкі наязджаюць з кулямётамі.Колас.[Карнікі] звычайна наязджалі і распраўляліся ў сёлах, дзе сустракалі сабатаж або сляды партызанскай дзейнасці.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грабе́жнік, ‑а, м.
Той, хто займаецца грабяжом; рабаўнік. За адну ноч узброеныя абрэзамі невядомыя грабежнікі зрабілі налёт на двух фінагентаў і адабралі ў іх каля шасці тысяч рублёў.Паслядовіч.//Разм. Вымагальнік, абірала. Вінаваты ў няведанні рабочымі законаў не столькі самі рабочыя, колькі іх эксплуататары (‑грабежнікі), якія валодаюць усёй уласнасцю, жывуць чужой працай.Ленін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛАМАВІ́ЦКІ БОЙ 1942,
бой партызан злучэння Мінскай і Палескай абл. па разгроме апорнага пункта ням.-фаш. захопнікаў у в.Ламавічы Акцябрскага р-на 25 ліст. ў Вял.Айч. вайну. План аперацыі распрацаваў штаб партыз. злучэння. Атрады М.П. Бумажкова і «Чырвоны Кастрычнік» арганізавалі засады на пад’язных дарогах да вёскі; атрады А.І. Далідовіча, М.М. Розава, Дз.Ц. Гуляева, імя М.Ф. Гастэлы, узброеныя 3 гарматамі, штурмам авалодалі апорным пунктам. У ходзе бою падаўлена 12 дзотаў праціўніка. У баі была смяротна паранена сувязная Р.І.Шаршнёва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНАНО́СЕЦ,
клас баявых надводных караблёў, прызначаных для знішчэння суднаў мінна-тарпеднай зброяй. Меў для самаабароны дробнакаліберныя гарматы або мітральезы (карцечніцы). Папярэднікі М. — катэры з жэрдкавымі мінамі, якія выкарыстоўваліся ў грамадз. вайну 1861—65 у ЗША і рус.-тур. вайну 1877—78, і мінаноскі — невял. караблі для дзеянняў каля берагоў, узброеныя самарушнымі мінамі — тарпедамі. Удасканальванне М. прывяло да стварэння мінных крэйсераў (канец 19 ст.), эскадраных мінаносцаў (перад 1-й сусв. вайной).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАНЯПО́ЕЗД,
браніраваны чыг. састаў, прызначаны для агнявой падтрымкі войск і вядзення самаст. баявых дзеянняў у паласе чыгункі. Апрача паравоза (цеплавоза) меў 2 і болей вагонаў або бронепляцовак, 2—4 платформы (у пачатку і канцы браняпоезда для засцярогі яго ад падрыву), на ўзбраенні 1—2 гарматы, 8 кулямётаў. Бронепаязды выкарыстоўваліся ў час 1-й сусв., грамадз. і 2-й сусв. войнаў. У Вял.Айч. вайне былі бронепаязды ППА, узброеныя зенітнымі гарматамі і кулямётамі, для прыкрыцця ад удараў з паветра буйных чыг. вузлоў і станцый.