Clou [klu:] m -s, -s кульмінацы́йны пункт; перан. уда́рны ну́мар (сезону, вечара)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Тамта́м ’ударны музычны інструмент, разнавіднасць гонга’ (ТСБМ). З франц. tam‑tam ’тамтам’ (праз рускае або польскае пасрэдніцтва) < хіндзі ṭamṭam ’барабан’, якое з’яўляецца гукапераймальным утварэннем (ЕСУМ, 5, 513; Голуб-Ліер, 477; Фасмер, 4, 18).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

perkusyjny

perkusyjn|y

муз. ударны;

instrumenty ~e — ударныя інструменты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

бараба́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Ударны мембранны музычны інструмент у выглядзе шырокага цыліндра, верх і ніз якога абцягнуты скурай.

Біць у б.

2. У розных машынах і механізмах: рухомая частка, якая мае форму цыліндра (спец.).

Падаваць снапы ў б.

3. Цыліндрычная частка будынка, якая падтрымлівае купал (спец.).

|| прым. бараба́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кастанье́ты, ‑ньет; адз. кастаньета, ‑ы, ДМ ‑ньеце, ж.

Ударны музычны інструмент іспанцаў з дзвюх злучаных між сабой пластмасавых або драўляных пласцінак, якімі рытмічна пастукваюць, надзеўшы на пальцы. Я раптам пачуў перастук кастаньет І звон задуменны гітары. Панчанка.

[Ісп. castañetas.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАРАБА́Н (магчыма, цюрк.),

ударны мембранны музычны інструмент. Мае полы цыліндрычны драўляны (радзей металічны) корпус-рэзанатар, 2 скураныя мембраны (адносная вышыня гуку рэгулюецца іх нацяжэннем), па якіх удараюць драўлянай калатушкай з мяккім наканечнікам, палкай або рукамі. У старажытнасці барабан выкарыстоўваўся як сігнальны інструмент, пазней — для суправаджэння рытуальных танцаў, ваен. шэсцяў, у рэліг. абрадах. Вядомы барабаны розных формаў і памераў, а таксама бронзавыя, драўляныя (без мембран). У сучасным аркестры выкарыстоўваюць т.зв. вялікі і малы (ваенны) барабаны, цяпер вядучы інструмент рытмічнай групы джаза.

Вялікі і малы барабаны.

т. 2, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тубафо́н

(ад туба + -фон)

ударны музычны інструмент эстрадных аркестраў, які складаецца з самагучальных званочкаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

szturmowy

szturmow|y

штурмавы, ударны;

grupa ~a вайск. ударная група

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

глакеншпі́ль

(ням. Glockenspiel, ад Glocke = званочак + Spiel = ігра)

ударны музычны інструмент, гукі якога імітуюць званочкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВУГО́ЛЬНІК,

ударны музычны інструмент высокага рэгістра класа ідыяфонаў. Мае выгляд раўнабедранага трохвугольніка са стальнога прэнта (дыяметр каля 10 мм), незамкнёнага ў адным з вуглоў. Пры ўдары па вугольніку тонкім стальным цвіком ці палачкай ад малога барабана ўзнікае гук неакрэсленай вышыні, адрывісты або трэмалюючы, звонкі, празрысты, пяшчотнага тэмбру. Вугольнік вядомы з 16 ст., з 18 ст. выкарыстоўваецца ў аркестрах (спачатку ў ваенным, пазней у сімф.). У бел. нар. муз. практыцы пашыраны як рытмічна-каларыстычны інструмент у ансамблях са скрыпкай, гармонікам, цымбаламі, дудкай і бубнам пры выкананні танцаў, вясельных маршаў. Быў найб. вядомы на Віцебшчыне, Магілёўшчыне, у некаторых раёнах Міншчыны і Гродзеншчыны. Зараз сустракаецца рэдка.

І.​Дз.​Назіна.

Вугольнік.

т. 4, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)