Разм. Тое, што і шанцаваць. Некаторым дзяўчатам, што называецца, шэнціць у жыцці.Дубоўка.Дагэтуль увогуле шэнціла, найбольшыя хібы яго [Рыбака] міналі.Быкаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЫПА́ЛЬВАННЕрасліннасці,
падпальванне сухой расліннасці з мэтай больш хуткага рунення сенажаці ці пашы або выпуджвання паляўніча-прамысловых жывёл на паляванні. Паступова вядзе да дэградацыі расліннасці і глеб — адначасова знішчае надглебавую і глебавую фауну і біяцэнозувогуле. Пры падсечна-агнявой сістэме земляробства ў некаторых краінах трапічнага пояса праводзіцца выпальванне лесу (перыядычна). На Беларусі ў старажытнасці выпальваннем рыхтавалі лясныя глебы пад пасевы с.-г. культур. Сучасным прыродаахоўным заканадаўствам выпальванне забаронена (стварае пагрозу лясных пажараў, супярэчыць інтарэсам аховы прыроды).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Во́глам ’толькі’ (Мат. Гом.). Відавочна, з агулам, увогуле (гл.). Параўн. рус.дыял.оглом ’агульна, без разбору’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ТЭЎТО́НЫ (лац. Teutoni, Teutones),
старажытнагерманскае племя, якое жыло на зах. узбярэжжы п-ва Ютландыя і ў вусці р. Эльба. Упершыню згадваюцца ў працах Пітэаса (2-я пал. 4 ст. да н.э.). У канцы 2 ст. да н.э. рушылі на Пд і разам з кімврамі і амбронамі спустошылі Галію. Большая ч. Т. разам з амбронамі ў 102 да н.э. была знішчана ў бітве каля Акваў Секстыевых (цяпер Экс-ан-Праванс, Францыя) рым. войскам на чале з Г.Марыем. Часам словам «Т.» пазначалі германцаў увогуле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРЫ́ЖНЫЯ ЛЮ́ДЗІ.
ярыжкі, ярыгі, назва некат. катэгорый насельніцтва Расіі 16—18 ст. Суднавыя Я.л.: чорнарабочыя, грузчыкі, бурлакі, весляры на рачных і марскіх суднах; ямскія Я.л.: паганятыя і грузчыкі на ямскіх падводах; земскія Я.л.: ніжэйшыя служкі ў прыказах. Кантынгент суднавых і ямскіх Я.л. фарміраваўся шляхам найму з халопаў, збеглых і збяднелых сялян і пасадскіх людзей. Земскія Я.л. набіраліся з жыхароў сельскіх валасцей. Разгульнае жыццё многіх Я.л. прычынілася да таго, што ў побыце Я.л. і ярыжкамі сталі называць увогуле п’яніц, шынковую галоту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
at large
а) на во́лі, во́льны (пра злачы́нца)
б) шыро́ка, падрабя́зна
в) уво́гуле; у цэ́лым
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
«БЕЛАРУ́СКІ ШЛЯХ»,
газета, неафіцыйны орган т.зв. арганізацыі «беларускіх беспартыйных актывістаў», створанай рэдактарам газеты Я.Міткевічам. Выдавалася з 22.4 да 2.8.1922 у Гродне на бел. мове. Выходзіла неперыядычна. Арыентавалася на чытачоў-сялян. Праводзіла лінію згодніцтва з уладамі Польшчы, агітавала за супрацоўніцтва з тагачасным паліт. рэжымам. Выступала з нападкамі на «беларускіх дзеячаў», увогуле інтэлігенцыю, якая, на думку рэдакцыі, імкнецца да ўлады, страціла сувязь з вёскай. Выказвалася за адкрыццё бел. прыватных школ, чытальняў, курсаў бел. мовы для дарослых і інш. Інфармавала пра падзеі ў Зах. Беларусі і за мяжой. Існавала за кошт ахвяраванняў. Перастала выходзіць з-за недахопу сродкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пёкаць1 ’малаціць цэпам’ (Варл.). Да пе́каць1 ’біць чым-небудзь’, ’біць увогуле’.
Пёкаць2 ’гараваць, пакутаваць’ (Варл.). Да пе́каць2 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Gesámtheitf - суку́пнасць, усё ра́зам;
in séiner ~, als ~уво́гуле
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пасла́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. Пісьмовы зварот дзяржаўнага дзеяча (ці грамадскай арганізацыі) да другога (ці да другой арганізацыі) па якім-н. важным дзяржаўным, палітычным пытанні.
П. прэзідэнта кангрэсу.
2.Увогуле — пісьмо, пісьмовы зварот (уст. і іран.).
Страснае п.
3. Літаратурны твор у форме звароту да каго-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)