дрыгаце́ць, ‑ціць; незак.

Разм. Дрыжаць, трэсціся, калаціцца. Глуха калацілася паветра ад стрэлаў гармат, і з ім калаціліся-дрыжалі вокны-шыбы, і хатка дрыгацела, як калыска. Нікановіч. // Мігцець, трапятаць. На ясным небе загараліся зоркі, дрыгацелі, свяціліся рознакаляровымі агеньчыкамі, пераліваліся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тру́сіць, тру́шу, тру́сіш, тру́сіць; незак. (разм.).

1. Трэсціся, дрыжаць ад страху, хвалявання; баяцца.

2. што. Растрасаць што-н., церушыць.

Т. сена.

3. што. Сыпаць у невялікай колькасці што-н. сыпкае.

Т. соль у страву.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Па́даць дробнымі кроплямі, церушыць (пра дождж).

5. Бегчы трушком, подбегам.

|| зак. стру́сіць, стру́шу, стру́сіш, стру́сіць; стру́шаны (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Gamsche f -, -en гама́ш; pl ге́тры, абмо́ткі;

~n hben [kregen] трэ́сціся ад стра́ху

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

калаці́цца

1. (хістацца, трэсціся) zttern vi, sich schütteln;

2. (моцна біццапра сэрца) pchen vi, stark klpfen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

трясти́сь

1. в разн. знач. трэ́сціся;

дере́вья трясу́тся от ве́тра дрэ́вы трасу́цца ад ве́тру;

голова́ трясётся от ста́рости галава́ трасе́цца ад ста́расці;

трясти́сь от сме́ха трэ́сціся ад сме́ху;

три дня тря́сся на теле́ге тры дні тро́сся на калёсах;

2. (от страха, холода, лихорадки, над кем, над чем) трэ́сціся, дрыжа́ць, калаці́цца;

трясти́сь над ке́м-л. трэ́сціся (дрыжа́ць, калаці́цца) над кім-не́будзь;

3. (о голосе) дрыжа́ць;

4. (о сердце) бі́цца, калаці́цца;

поджи́лки трясу́тся лы́ткі дрыжа́ць; сціхо́т бярэ́; дрыжы́ць як чорт пад кры́жам.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Маската́ць ’стукаць, шумець’ (смарг., Сцяшк. Сл.), драг. по‑москота́тэ посу́док ’з шумам паразбіваць посуд’ (КЭС). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. maskatúoti ’шавяліцца, дрыжэць, трэсціся; гойдацца, хістацца; махаць, размахваць’, ’рабіць рухі рукамі; хуценька бегчы’, ’балбатаць’, ’гарэзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

quake2 [kweɪk] v. дрыжа́ць; трэ́сціся; калаці́цца;

quake with fear/with cold дрыжа́ць ад стра́ху/ад хо́ладу;

The explosion made the whole building quake. Ад выбуху здрыгануўся ўвесь будынак.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

portki

portk|i

мн. разм. штаны; порткі;

trząść ~ami — трэсціся ад страху

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

тащи́ться

1. (тянуться по земле) цягну́цца; валачы́ся;

2. (медленно двигаться) разг. цягну́цца, валачы́ся, трэ́сціся;

3. страд. цягну́цца; валачы́цца; см. тащи́ть 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

throb2 [θrɒb] v.

1. (with) мо́цна бі́цца, пульсава́ць;

The heart throbs with excitement. Сэрца калоціцца ад хвалявання.

2. трэ́сціся, трапята́ць, калыха́цца;

The leaves are throbbing in the wind. Лісце трапечацца ад ветру.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)