трасе́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. трэсці (у 1 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. трэсціся (у 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

schütteln

1. vt

1) трэ́сці, хіста́ць;

j-m die Hand ~ трэ́сці каму́-н. руку́

2) страсяну́ць

2. ~, sich здрыгану́цца; абтрэ́свацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Трасці́ ‘трэсці, калаціць’ (Некр. і Байк., Касп., Яруш., Сцяшк., Сл. ПЗБ), ‘абшукваць’ (Ласт.), трясці́ ‘трэсці’ (Бяльк.), трасты́ ‘моцна трэсці; шукаць’ (Клім.), ст.-бел. трасти, трести, трясти ‘трэсці’, ‘рабіць вобыск’ (ГСБМ). Гл. трэсці; сюды ж трасці́, вытраса́ць ‘пчол падглядаць — падбіраць мёд’ (брасл., паст., ЛА, 1), відаць, табуізаваны дзеяслоў з першасным значэннем ‘шукаць, вышукваць’. Пад уплывам асабовых і прыставачных формаў утворана траса́ць ‘трэсці’ (брасл., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

затрэ́сці ​1 і затрасці́ ​1, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; пр. затрос, ‑трэсла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак., каго-што.

1. звычайна безас. Трасучы, стаміць, давесці да знямогі. Пасажыра затрэсла.

2. Трасучы, засыпаць, засмеціць чым‑н. Затрэсці двор саломай.

затрэ́сці ​2 і затрасці́ ​2, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; пр. затрос, ‑трэсла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак.

Пачаць трэсці, трэсці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папатрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. папатрос, ‑трэсла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; зак., каго-што і чаго.

Разм. Трэсці доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патрэ́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што або чым.

Разм. Злёгку трэсці; патрэсваць. Лукаш толькі рукамі патрэпваў ды апечаныя пальцы ў рот хапаў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

камандзі́раў, ‑ава.

Які належыць камандзіру. Камандзіраў наган. □ [Камандзір] падбег да высокага чалавека, схапіў яго за рукі і пачаў трэсці. Чалавек таксама трос камандзіравы рукі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

potrząsać

незак. трэсці, устрэсваць;

potrząsać szabelką — бразгаць зброяй

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

trząść

незак.

1. трэсці, калаціць;

febra go trzęsie — яго калоціць (трасе) ліхаманка;

2. трэсці; абтрасаць (плады);

3. перан. кіраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Матрашы́ць ’калаціць, трэсці хворага’ (чачэр., Мат. Гом.). Рус. дан. мотроси́ть ’трэсці, ліхаманіць’ ярасл. мотроши́ть ’лячыць замовай, чараваць’, гом. мотроши́ться ’мітусіцца’. У выніку кантамінацыі лексем матлашыць і трэсці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)