кінеско́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыёмная электронна-прамянёвая трубка тэлевізара, якая дае відарыс.

|| прым. кінеско́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тру́бачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш. да трубка; невялікая, тонкая трубка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надставно́й

1. надстаўны́;

надставна́я труба́ (тру́бка) муз. надстаўна́я труба́ (тру́бка);

2. надто́чаны;

надставно́й рука́в надто́чаны рука́ў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

па́трубак, -бка, мн. -бкі, -бкаў, м. (спец.).

Кароткая трубка, якая служыць адводам у трубаправодах, рэзервуарах і пад.

|| прым. па́трубкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трахе́я, -і, мн. -і, -е́й і -яў, ж. (спец.).

Частка дыхальных шляхоў: храстковая трубка паміж гартанню і бронхамі.

|| прым. трахе́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кінеско́п, ‑а, м.

Прыемная трубка тэлевізара.

[Ад грэч. kineō — рухаю і skopeō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ксено́н, -у, м.

Хімічны элемент, інертны газ без колеру і паху, які прымяняецца ў электратэхніцы і медыцыне.

|| прым. ксено́навы, -ая, -ае.

Ксенонавая трубка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руло́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Трубка гнуткага матэрыялу, згорнутага для захоўвання.

Папера, цырата, толь у рулонах.

Р. лінолеуму.

|| прым. руло́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суво́й м. (о холсте) суво́й, поста́в, тру́бка ж.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іканаско́п, ‑а, м.

Тэлевізійная электронна-прамянёвая перадатачная трубка.

[Ад грэч. eikōn — малюнак і skopeō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)