Torf m -(e)s, -e торф

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

валкава́льнік, ‑а, м.

Спец. Машына, якая збірае высушаны фрэзерны торф у валкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабакі́слы, ‑ая, ‑ае.

Які ўтрымлівае невялікую колькасць кіслаты. Слабакіслая глеба. Слабакіслы торф.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збрыкетава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Зрабіць брыкеты з чаго‑н. Збрыкетаваць торф.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сфа́гнум, ‑у, м.

Тарфяны мох, а таксама торф, які ўтварыўся з гэтага моху.

[Ад грэч. sphagnos — род моху.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кампастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Ператварыць (ператвараць) у кампост. Кампаставаць торф.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брыке́т, -у, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Плітка, цаглінка з якога-н. спрасаванага матэрыялу.

Тарфяны б.

Вугальны б.

2. зб. Прасаваны торф або вугаль як паліва.

Тапіць у хаце брыкетам.

|| прым. брыке́тны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

торфабрыке́т, ‑у, М ‑кеце, м.

Спрасаваны ў выглядзе плітак, цаглін торф, які выкарыстоўваецца як паліва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фрэ́за, -ы, мн. -ы, фрэз, ж.

1. Шматлязовы рэжучы інструмент для апрацоўкі паверхні металаў, дрэва, пластмас і інш.

2. Машына для рэзкі торфу, рыхлення глебы, здрабнення грунту і пад.

|| прым. фрэ́зерны, -ая, -ае.

Фрэзерныя машыны.

Ф. торф.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́кас, ‑у, м.

Частка лугу, якая прызначаецца для сенакашэння. На выкасах — стаптаныя рудыя купінкі — торф. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)