Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
гу́сеніца, ‑ы, ж.
Шырокі металічны ланцуг, які надзяваецца на колы цяжкіх машын для лепшай праходнасці. Гусеніцы танка. □ За акном, лязгаючы гусеніцамі, адзін за адным ішлі на раскарчоўку зарасніку трактары.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАНІ́ЛАЎ (Аляксей Ільіч) (19.1.1923, в. Капцева Смаленскай вобл., Расія — 30.6.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў палкавую школу танкістаў. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1944. Вызначыўся 30.6.1944 пры вызваленні Барысава: экіпаж танка — камандзір П.М.Рак, механік-вадзіцель АА.Пятраеў, радыст Д. — прарваўся ў заняты ворагам горад, 17 гадзін вёў бой, вызваліў 200 чал. ваеннапалонных. Экіпаж згарэў у танку. У Барысаве экіпажу танка пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
люк
(рус. люк, ад гал. luik)
адтуліна з векам для пранікнення ўнутр чаго-н. (напр. л. танка; каналізацыйны л.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
та́нка
(яп. tanka = кароткая песня)
жанр японскай паэзіі, нерыфмаванае пяцірадкоўе, якое налічвае 31 склад і вызначаецца прыгажосцю і лаканічнасцю.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Та́нга1 ’парны бальны танец’ (ТСБМ). Запазычана з заходнееўрапейскіх моў, дзе з аргентынскага ісп.tango ’тс’, магчыма, гукапераймальнага паходжання (Сной₂, 750).
Та́нґа2 ’танк’ (Сл. ПЗБ), та́нґа, та́нка ’тс’ (Сцяшк. Сл.). Гл. танк. Фанетычныя і марфалагічныя змены (ж. р.), відаць, з-за нехарактэрнай для беларускай народнай мовы фіналі ‑нк.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПЯТРА́ЕЎ (Аляксандр Акімавіч) (22.11.1925, в. Галакціёнава Краснаярскага краю. Расія — 30.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1944. Механік-вадзіцель танка Т-34 ст. сяржант П. вызначыўся ў чэрв. 1944 пры вызваленні г. Барысаў: экіпаж танка ў складзе камандзіра П.М.Рака, радыста А.І.Данілава і П. прарваўся ў заняты ворагам горад, 17 гадз вёў бой, разграміў ням. камендатуру, штаб, падбіў 2 танкі, вызваліў 200 ваеннапалонных. Экіпаж згарэў у танку. У Барысаве пастаўлены помнік экіпажу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАК (Павел Мікалаевіч) (23.8.1910, с. Карпілаўка Палтаўскай вобл., Украіна — 30.6.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў ваенна-паліт. вучылішча (1941). У Вял.Айч. вайну з 1941 на фронце. Экіпаж танка ў складзе камандзіра лейт. Р., механіка-вадзіцеля А.А.Пятраева, радыста А.І.Данілава вызначыўся 30.6.1944 пры вызваленні г. Барысаў, калі, прарваўшыся ў горад, 17 гадз вёў бой, разграміў камендатуру, штаб, падбіў 2 танкі ворага, вызваліў 200 ваеннапалонных. Экіпаж згарэў у танку. У Барысаве экіпажу танка пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
та́нкавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да танка 1, звязаны з вырабам танкаў. Танкавая прамысловасць. Танкавая браня.// Які ажыццяўляецца пры дапамозе танкаў. Танкавы дэсант.
2. Звязаны з падрыхтоўкай танкістаў. Танкавае вучылішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпо́ра, -ы, мн. -ы, шпор, ж.
1. Сагнутая па форме абцаса металічная дужка з кольцам на канцы, якая прымацоўваецца да бота наезніка і служыць для пануквання каня.
Даць шпоры каню (націснуць шпорамі).
2. Рагавы завостраны выступ на нагах самцоў некаторых птушак.
Шпоры ў пеўня.
3. Выступ на вобадзе кола ці на звёнах гусеніц трактара, танкаі пад. (спец.).
|| прым.шпо́рны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)