Syndrm n -s, -e мед. сіндро́м

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

CFS [ˌsi:efˈes] n. (скар. ад chronic fatigue syndrome) med. сіндро́м храні́чнай сто́мленасці (СХС)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

AIDS [eɪdz] n. (скар. ад Acquired Immune Deficiency Syndrome) СНІД (сіндро́м набы́тага імунадэфіцы́ту)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

СПИД (синдро́м приобретённого имму́нного дефици́та) мед. СНІД, род. СНІДу м. (сіндро́м набы́тага іму́ннага дэфіцы́ту).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НІМФАМА́НІЯ (ад німфа + манія),

паталагічная павышаная палавая цяга ў жанчын, якая праяўляецца нястрымным імкненнем да палавога збліжэння з рознымі партнёрамі. Сіндром арган. хвароб галаўнога мозга, гіпаманіякальнага стану, псіхапатыі, паталаг. клімаксу і інш.

т. 11, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

mania [ˈmeɪniə] n.

1. (for) ма́нія; захапле́нне;

football/disco mania захапле́нне футбо́лам/дыскатэ́кай

2. med. ма́нія, маніяка́льны сіндро́м

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АЎТАІМУ́ННЫЯ ХВАРО́БЫ,

захворванні, абумоўленыя рэакцыямі імунітэту, што накіраваны супраць уласных тканак і органаў арганізма. Да аўтаімунных хвароб належаць калагеноз, нефрыт, панкрэатыт, сістэмная склерадэрмія, набытая гемалітычная анемія; адна з найб. цяжкіх аўтаімунных хвароб — сіндром набытага імунадэфіцыту (СНІД). Механізм многіх аўтаімунных хвароб вывучаны недастаткова.

т. 2, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСЦЫ́Т (грэч. askitēs літар. ацёчны),

намнажэнне вадкасці ў брушной поласці. Прычынамі асцыту з’яўляюцца цыроз печані, застойная сардэчная недастатковасць, трамбоз або сцісканне ствала ці галін варотнай вены, а таксама агульны ацёчны сіндром пры хваробе нырак, аліментарная дыстрафія, пашкоджанне брушыны або грудной лімфатычнай пратокі. Гл. таксама Ацёк.

т. 2, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЎЗАЛГІ́Я (ад грэч. kausis смыленне, пякота + algas боль),

цяжкі балявы болевы* сіндром у чалавека, што развіваецца пры траўмах (пераважна раненнях) перыферычных нервовых ствалоў сярэдзіннага і вялікабярцовага нерваў. Характарызуецца інтэнсіўнымі пякучымі болямі скуры, сасударухальнымі і трафічнымі парушэннямі ў зоне інервацыі пашкоджанага нерва. Лячэнне тэрапеўт., фізіятэрапеўт., хірург. апрацоўка раны.

т. 8, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЮМБА́ГА (ад лац. lumbus паясніца),

прастрэл, болевы сіндром (моцны боль, скарачэнне мышцаў, скрыўленне пазваночніка) у паяснічнай вобласці спіны ад раздражненняў нерв. канцоў у звязках пазваночніка. Узнікненню Л. садзейнічаюць траўмы, фіз. перанапружанне, інфекцыі і інш. Найчасцей бывае ў мужчын старэй за 30 гадоў. Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае, пры рэцыдывах — курортнае.

т. 9, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)