1. Які служыць для памяншэння адлюстравання прадметаў.
Памяншальнае шкло.
2. У граматыцы: звязаны з утварэннем назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць меншую велічыню прадмета або паменшаную ступень якасці, а таксама станоўчыя эмацыянальныя адносіны, напр.: дамок, яблычак, ціхенькі, добранькі. П. суфікс. Памяншальная форма прыметнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
уніжа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. У граматыцы — які мае або надае адценне зняважлівасці, пагардлівасці. Уніжальны суфікс.
2. Зневажальны для чыёй‑н. годнасці. Уніжальныя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарма́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Спец.
1. Тое, што і афікс.
2. Частка слова (прыстаўка, суфікс, інфікс), якая служыць для словаўтварэння і словазмянення.
[Ад лац. formans, formantis — які ўтварае, фарміруе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зніжа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для паніжэння напружання току. Зніжальная падстанцыя.
2. Звязаны з утварэннем назоўнікаў і прыметнікаў, якія маюць адценне пагарды, знявагі. Зніжальны суфікс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
adjectival
[,ædʒɪkˈtaɪvəl]
adj.
прыме́тнікавы
an adjectival suffix — прыме́тнікавы су́фікс
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
privative
[ˈprɪvətɪv]1.
adj., Gram.
адмо́ўны (пра прыста́ўку або́су́фікс)
2.
n.
адмо́ўная прыста́ўка або́су́фікс
UN- is a privative prefix — НЕ — адмо́ўная прыста́ўка
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
adverbial
[ədˈvɜ:rbiəl]
adj., Gram.
прысло́ўны
an adverbial suffix — прысло́ўны су́фікс
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
формаўтвара́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да формаўтварэння, звязаны з ім. Формаўтваральны працэс. Формаўтваральны суфікс. □ Часам яркі вобраз ствараецца ў выніку змянення граматычнай формы слова, пашырэння яго формаўтваральных мажлівасцей.Рагойша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павеліча́льныв разн. знач. увеличи́тельный;
п. су́фікс — грам. увеличи́тельный су́ффикс;
п. апара́т — увеличи́тельный аппара́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
МОРФ, морфа (ад грэч. morphe від, форма),
кожная з разнавіднасцей марфемы, калі апошняя выступае ў розных словах і словаформах. Напр., каранёвая марфема слова «рука» выступае ў слове «ручны» ў выглядзе «руч-», у словаформе «рукі» ў выглядзе «рук’-», у словаформе «руцэ» ў выглядзе «руц-». Усе гэтыя разнавіднасці марфемы — М. Вылучаюць варыянтныя М. (могуць свабодна ўзаемазамяняцца ў адной і той жа пазіцыі) і аламорфы (гукавы склад абумоўлены пэўнай пазіцыяй). Напр., канчаткі «-ой» і «-ою» («вадой», «вадою») — варыянтныя М., а суфіксы «-чык» і «-шчык» — («лётчык», «зваршчык») — аламорфы: суфікс «-чык» ужываецца толькі пасля зычных «с», «з», «ж», а таксама «т» і «д» без папярэдніх санорных, а суфікс «-шчык» — пасля ўсіх астатніх зычных, («пільшчык», «пайшчык») у т. л. і пасля «т», «д» з папярэднім санорным («працэнтшчык»). Такім чынам, аламорфы знаходзяцца адзін да аднаго ў адносінах дадатковай дыстрыбуцыі. Тэрмін «М.» прапанаваў Ч.Хокет (1947).
Літ.:
Глисон Г. Введение в дескриптивную лингвистику: Пер. с англ.М., 1959: Шуба П.П. Сучасная беларуская мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987.