У выразе: шчыпковы інструмент — струнны музычны інструмент (гітара, бандура, арфа, балалайка і пад.), на якім іграюць, шчыпаючы струны пальцамі ці медыятарам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фартэпія́на, нескл., н.
Клавішны струнны музычны інструмент (раяль і піяніна). Піяніст жмурыўся. Нібы жывая істота, уздыхала фартэпіяна.Мікуліч.
[Іт. fortepiano.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гіта́ра, ‑ы, ж.
Струнны шчыпковы музычны інструмент з рэзанатарам у выглядзе васьмёркі і доўгім грыфам. Сяміструнная гітара. Гавайская гітара.
[Ісп. guitarra.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРЫТО́Н (італьян. baritono),
1) мужчынскі голас сярэдняга рэгістру (паміж басам і тэнарам). Дыяпазон A — as1. Вылучаюць лірычны барытон, больш мяккі і рухомы, бліжэй да драм.тэнара, і драматычны барытон, больш мужны і моцны, бліжэй да баса.
2) Басовы струнны смычковы інструмент сям’і віёлаў з 6—7 асноўнымі і 7—20 (і болей) рэзаніруючымі струнамі (выкарыстоўваліся і для ігры шчыпком).
3) Духавы медны муштучны інструмент з сям’і шырокамензурных вентыльных духавых інструментаў (саксгорнаў і інш.).
4) Абазначэнне разнавіднасцяў у сем’ях духавых інструментаў (напр., саксафон-барытон, барытонавы габой і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРД (англ. bard),
спявак-казачнік у стараж. кельцкіх плямёнаў; у сярэднявеччы (гал. чынам у Ірландыі, Уэльсе, Шатландыі) — прафес. паэт-спявак, вандроўны ці прыдворны. Пад уласны акампанемент на кроце (струнны шчыпковы інструмент) выконвалі гераічныя песні-балады, баявыя, рэліг. і сатыр. песні, элегіі і інш. У наш час бардам наз. аўтара і выканаўцу аўтарскай песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лі́ра1, ‑ы, ж.
1. Старажытнагрэчаскі струнны шчыпковы музычны інструмент. //перан.Паэт. Ужываецца як сімвал паэзіі, паэтычнай творчасці. Славу спяваеш ты роднаму краю, Сэрца прыносячы дар, Звонкая ліра твая не сціхае, Наш, беларускі пясняр.Русак.
2. Даўнейшы народны беларускі струнны музычны інструмент з клавішамі і корбай.
[Грэч. lyra.]
лі́ра2, ‑ы, ж.
Грашовая адзінка ў Італіі і Турцыі.
[Іт. lira.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ба́нджа, нескл., н.
Струнны шчыпковы музычны інструмент амерыканскіх нетраў. Акампанемент у складзе банджа, кастаньетаў і некалькіх гітар прайграў уступ усім вядомай песні.Скрыпка.
[Англ. banjo.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сіта́р, ‑а, м.
Народны струнны музычны інструмент, пашыраны ў Індыі, а таксама ў Узбекістане, Таджыкістане. Савецкія людзі слухалі выкананне індыйскіх мелодый на сітары.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кантраба́с, ‑а, м.
1.Струнны смычковы музычны інструмент самых вялікіх памераў і самага нізкага гучання.
2. Самая нізкая па гучанню разнавіднасць пэўнага інструмента. Кантрабас-цымбалы.
[Іт. contrabasso.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́РФА (ням. Harfe),
струнна-шчыпковы музычны інструмент.
Мае выгляд высокага трохвугольніка, бакамі якога з’яўляюцца рэзанансная расшыраная ўнізе скрынка, калонка з рычагамі механізма перастройкі і дугападобная рама ўверсе з калкамі і дыскамі педальнага механізма. Унутры трохвугольніка вертыкальна нацягнуты 44—47 струнаў рознай даўжыні і настройкі (дыяпазон C1—g4). Асн. строй арфы дыятанічны (Ces-dur). З дапамогай 7 педаляў (вынайдзены ў 1801 С.Эрарам) яна механічна перастройваецца ва ўсе танальнасці. Гучанне мяккае, пяшчотнае, камернае. Арфа — стараж.струнныінструмент, вядомы многім народам свету (найб. раннія выявы датуюцца 5-м тыс. да н.э.). З 17 ст. выкарыстоўваецца як аркестравы, з 18 ст. — як ансамблевы і сольны інструмент. На Беларусі арфа і яе выявы сустракаюцца ў літ. помніках і размалёўках каталіцкіх храмаў 16—19 ст. У Бел. акадэміі музыкі існуе клас арфы.