ба́зіс

‘эканамічная структура грамадства’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. ба́зіс
Р. ба́зісу
Д. ба́зісу
В. ба́зіс
Т. ба́зісам
М. ба́зісе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

будо́ва, -ы, мн. -ы, -о́ў, ж.

Узаемнае размяшчэнне і сувязь састаўных частак чаго-н.; структура.

Б. атама.

Б. арганізма.

Б. зямной кары.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

struktura

ж. структура;

struktura gospodarcza — эканамічная (гаспадарчая) структура;

struktura płac — структура заработнай платы;

struktura zatrudnienia — структура занятасці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пабудо́ва, -ы, мн. -ы, -до́ў, ж.

1. гл. будаваць.

2. Будова (у 1 знач.); структура, канструкцыя.

П. сказа.

Жалезабетонная п.

3. Вучэнне, тэорыя, сістэма разважанняў (кніжн.).

Лагічныя пабудовы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

флюары́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да флюарыту, выраблены з флюарыту. Флюарытавая структура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трахі́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да трахіту, уласцівы яму. Трахітавая парода. Трахітавая структура.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ультраструкту́ра, ‑ы, ж.

Вельмі дробная, электронна-мікраскапічная структура (клеткі, храмасомы і пад.). Ультраструктура тканкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

флюіда́льны, ‑ая, ‑ае.

У выглядзе застылых патокаў вывержанай магмы, лавы. Флюідальная структура горных парод.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цэнтрыёль, ‑і, ж.

Цыліндрычная структура, якая ўтварае клетачны цэнтр усіх жывёльных і некаторых раслінных клетак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fabric [ˈfæbrɪk] n.

1. ткані́на, матэ́рыя;

woolen/silk/cotton fabrics шарсцяны́я/шаўко́выя/баваўня́ныя ткані́ны

2. структу́ра, будо́ва (так сама перан.);

the fabric of society структу́ра грама́дства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)