Разм. Спехам. [Кісяленка:] — Трэба тут без спеху, з пачуццём, толкам і расстаноўкаю. А вы цапу-лапу — і няма! Так можна ўвесь бохан злопаць і не адчуць смаку.С. Александровіч.// Пра хуткае і неахайнае выкананне якой‑н. работы. Спярша сядзіць рукі склаўшы, а пасля ўжо цапу-лапу.Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
назіра́цца, ‑аецца; зак.
1. Бываць, здарацца. Падобныя здарэнні назіраюцца рэдка.// Выяўляцца, адзначацца. У гісторыі беларускай літаратуры ніколі раней не назіралася такога росквіту, як пасля грамадзянскай вайны.Пшыркоў.За Рыгорам Іванавічам часта такое назіраецца: спярша возьме пацікавіцца, а потым зробіць сваю заўвагу.Кірэйчык.
2.Зал.да назіраць (у 2, 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упача́тку, прысл.
Спярша, спачатку. Гэтая сустрэча, радасная ўпачатку, пад канец зусім сапсавала .. настрой [Івана Іванавіча].Быкаў.А сціплага, не кідкага да славы Мітрафана ўпачатку зусім бянтэжыла: пасёлак сталі называць яго імем.Ракітны.// На самым раннім этапе. Вясна была яшчэ ўпачатку, Але снягі ўжо раставалі, І дружна ў полі балбаталі Раўкі, рачулкі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упе́рад.
1.прысл. У напрамку перад сабой, у напрамку паступальнага руху.
Зрабіць два крокі ў.
У., да новых перамог!
Рухаць навуку ў. (перан.). Крок у. (перан.: поспех у чым-н.).
2.прысл.Спярша, раней, раней за каго-, што-н.; некалі, даўней.
У. падумай, а потым гавары.
Ён управіўся з заданнем у. за мяне.
Тут у. было зусім па-іншаму.
3.прысл. У лік будучага, авансам.
Узяць грошы за месяц у.
4.прыназ. з Р. Раней за каго-н.
Не лезь у. бацькі ў пекла (прымаўка пра непатрэбную паспешлівасць).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пе́руч, поруч ’спярша, спачатку; раней, уперад’ (скідз., Хрэст. дыял.; маст., Сл. ПЗБ; пруж., Сл. Брэс.; лід., Сцяшк. Сл.). Вышэйшая ступень параўнання ад прасл.*perkь, гл. пёрак ’поперак’, да семантыкі параўн. балг.пряк ’прамы, бліжэйшы’ (гл. таксама Копечны, ESSJ, 1, 174), або ўзыходзіць да спалучэння *perь čь (< *perь ’перад’ і *čь ’што’, літаральна ’перад (перш) чым’). Гл. пера‑; параўн. польск.przecz ’чаму’. Сюды ж бык., рэч.спрежда (Мат., 9, 17) і драг.упырі́дж, якое, аднак, можна вывесці з прасл. *vъ perdjь ’спераду’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дапіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.
Разм.
1. Займаючыся пісаннем, многа пішучы, дайсці да якіх‑н. непрыемных вынікаў, да якой‑н. крайнасці. Дапісацца да галавакружэння.
2. Неаднаразова пішучы куды‑н., дамагчыся адказу. Нарэшце старшыня сельсавета дапісаўся некуды, у вёску прыехала камісія і забралі спярша сляпую Вульку ў дом інвалідаў, пасля Васіля ў дзіцячы дом.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фамілья́рны, ‑ая, ‑ае.
Развязны; бесцырымонны. Трэба думаць, фамільярнае «ты» было адной з рыс напускной грубасці маладога яшчэ работніка.Шынклер.Лазарэвіча спярша шакіравалі і фамільярныя адносіны да яго гэтай прыгожай жанчыны і яе ледзь не блатняцкі тон.Паслядовіч.// Такі, якому ўласціва развязнае, бесцырымоннае абыходжанне з кім‑н. З вышэйстаячымі.. [Чычыкаў] гаворыць ліслівай, угодлівай мовай, з ніжэйшымі ён фамільярны.«Полымя».
[Лац. familiaris — сямейны, блізкі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перашэ́птвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Перагаворвацца шэптам. Людзі спярша дзівіліся, пасля пачалі перашэптвацца. І папаўзлі па вёсцы чуткі, што недзе ёсць у Андрэя прыхаванае дабро.Ваданосаў.Дзяўчаты, з затоенай хітрынкай у вачах паглядваючы на нас, паціху перашэптваліся.Лынькоў.//перан. Ледзь чутна шумець, шалясцець. Ціха перашэптваюцца між сабой дрэвы.Пальчэўскі.Па-над галавой, атрасаючы з сваіх галін іней, перашэптваліся вячыстыя прыдарожныя бярозы.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАДЗІВІ́Л Міхал Казімір (мянушка Рыбанька; 13.6.1702, г.п. Алыка Валынскай вобл., Украіна — 22.5.1762),
дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, мецэнат. Сын К.С.Радзівіла (гл. ў арт.Радзівілы). Пасля смерці бацькі (1719) стаў ардынатам нясвіжскім і алыцкім. З 1720 неаднаразова быў выбраны паслом на сеймы; у 1728 маршалак Трыбунала ВКЛ; у 1728—34 канюшы ВКЛ. У паліт. жыцці спярша супрацоўнічаў з групоўкай князёў Чартарыйскіх, пасля смерці караля Аўгуста II (1733) выступіў супраць новаабранага караля Станіслава Ляшчынскага. Удзельнічаў у арганізацыі новага выбарчага сейма, дзе ў кастр. 1733 у прысутнасці рас. войска і ўласнага войска Р. каралём быў абраны Аўгуст III. За гэта ў 1734 атрымаў пасаду маршалка надворнага. У 1734—35 на чале сваіх харугваў удзельнічаў у баях на Беларусі супраць прыхільнікаў Ляшчынскага, якіх узначальваў А.Пацей. Перамогі садзейнічалі набыццю Р. новых пасад: польны гетман ВКЛ. у 1735—44, вял. гетман ВКЛ з 1744, трокскі кашталян у 1735—37 і ваявода ў 1737—44, віленскі кашталян у 1742—44 і ваявода з 1744. У 1740-я г. ўзначаліў у ВКЛ магнацка-шляхецкую групоўку, якая выступала супраць палітыкі Чартарыйскіх па рэфармаванні анархічнага дзярж. ладу Рэчы Паспалітай; супраць Чартарыйскіх заключыў пагадненне з вял. каронным гетманам Ю.Патоцкім. Разам з ім садзейнічаў зрыву сеймаў і ў гэтым меў падтрымку караля Аўгуста III, які вельмі рэдка прыязджаў з Саксоніі; Р. быў фактычным прадстаўніком караля ў ВКЛ. У 1748 як галава роду Радзівілаў зняволіў клецкага ардыната М.Радзівіла, аб’явіў яго вар’ятам і атрымаў у распараджэнне яго маёнткі. У 1750-я г. камандаваў задушэннем Мазырскага ўзбр. выступлення сялян. Пасля смерці малодшага брата Гераніма Фларыяна (1760) атрымаў у спадчыну яго Слуцкае і Капыльскае княствы, Біржы, Кейданы, Копысь, Койданава і інш. Адбудаваў Нясвіж і Нясвіжскі замак, якія моцна пацярпелі ў час Паўночнай вайны 1700—21. Заснаваў Нясвіжскую друкарню, Нясвіжскі кадэцкі корпус, у якім рыхтавалі афіцэраў для яго ўласнага войска, Нясвіжскі тэатр Радзівілаў. Трымаў шмат мануфактур, у т. л.Нясвіжскую суконную мануфактуру, Нясвіжскую дывановую мануфактуру, Налібоцкую шкляную мануфактуру, Урэцкую шкляную мануфактуру, Слуцкую мануфактуру шаўковых паясоў, Свержанскую фаянсавую мануфактуру.
Тв.:
Бел.пер. — Дыярыюш Князя Міхала Казімера Радзівіла ваяводы віленскага, гетмана вялікага В.К.Літ. // Спадчына. 1994. № 4—5;
1995. № 1—6;
1996. № 1—2, 4.
А.Л.Грыцкевіч.
М.К.Радзівіл Рыбанька. Карціна С.А.Мірыса (?). Каля 1760.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сыпу́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і сыпкі (у 1 знач.). Тут ру да сапраўды падобная на соль — сыпучая, толькі ружовая.Чаркасаў.З пылам сыпучым .. Вецер пад полем не раз пралятаў.Колас.За вокнамі скавытаў вецер і гнаў сухі сыпучы снег.Грахоўскі.Ад грэйдэрнай сыпучай магістралі Сцяжынка ўлева павяла.Астрэйка.
2. Які рассыпаецца; пушысты, лёгкі (пра валасы). Люська спярша расчэша свае вільготныя кудзеркі, затым бярэцца за Сабініны валасы — важкія, сыпучыя каштанавыя пасмы.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)