нябо́га, ‑і, м. і ж.

1. Абл. ДМ ‑бозе, ж. Дачка брата або сястры; пляменніца. [Цётка Вера:] — Ну от і ты прыйшла, ягадка мая! Цэлы тыдзень вачэй не паказаць! І гэта нябога называецца. Паслядовіч.

2. ж. Разм. Ласкавы або спачувальны зварот да малодшай па гадах. [Аўген:] — Дык не гаруй, мая нябога — Яшчэ аб’явіцца твой брат. Колас. — Ты, нябога, яшчэ маладая, каб мяне вучыць, — пакрыўджана абазваўся.. [дзед на Маню]. Васілевіч.

3. ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑бозе, Т ‑ай (‑аю), ж. Разм. Той (тая), хто выклікае спагаду і жаль; бядак, сірата. З табой сняданне папалам падзелім, каб падужэла ты ў сваёй дарозе, каб весялей было табе, нябозе. Дубоўка. Мікіта захварэў. На ложку скурчыўся, нябога. Стагнаў, крактаў, гарэў... Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сумава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак.

1. Адчуваць сум, смутак; аддавацца душэўнай горычы. Недзе, далёка, Сумуе гаротная матка. Танк. Паблізу ад сябе .. [Марыля] чуе ласкавы, спачувальны голас: — Не сумуйце так, ле пакутуйце. Кулакоўскі. [Маці:] — А Надзя твая [Федзечка] вельмі сумуе. Часта да нас забягае і ўсё плача. Няхай. // Журыцца. Першыя дні, калі бацька паехаў у адпачынак, Надзейка, прыходзячы дадому, сумавала. Хадкевіч. [Цімох:] — А з добрымі людзьмі ніколі сумаваць не будзеш.. ніколі самотнай сябе не адчуеш. Дубоўка. Не пішы аб тым мне, Што ўсё сумуеш, Я таксама, знаю, Сёння не засну. Тарас. / у перан. ужыв. Сумуе клён у поплаве на грудзе. Русак.

2. па кім-чым. Адчуваць душэўную трывогу, маркоту; тужыць па кім‑, чым‑н. У першы дзень Міхась сумаваў па матцы. Якімовіч. Вось і тая зямля, дзе дужэў ты і рос, Па якой сумаваў столькі зім, столькі вёсен. Кірэенка. Скажу адно, можа, ніхто так не сумуе па цёплым слове з дому, як салдат. Скрыган. // Зазнаваць патрэбу ў чым‑н.; перажываць без чаго‑н. [Марына] нярэдка сумавала па заводу. Шахавец. І трэба сказаць — сумуюць па ёй [лесарубнай справе] яго багатырскія плечы! Якімовіч. // Маркоціцца (пра жывёл). Недзе ў хляве сумавала ахрыплым голасам цялё. Чорны.

3. Нудзіцца. У хаце, быццам у вуллі, Тут сумаваць няма калі! Барадулін. Прыходзіць дадому. Сумуе адзін... Якую прыдумаць работу? Бялевіч. // Знаходзіцца ў бяздзейнасці (пра рэчы). І стаяць, сумуюць санкі, Не знайсці хлапцам гулянкі, Бо не выпаў снег. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sympathy [ˈsɪmpəθi] n.

1. (for/towards/with) сімпа́тыя; прыхі́льнасць;

feel sympathy for smb. сімпатызава́ць каму́-н.;

I know you are in sympathy with them. Я ведаю, вы ставіцеся да іх прыхільна.

2. звыч. pl. спага́да, спачува́нне;

a man of wide sympathy спага́длівы чалаве́к;

a letter of sympathy спачува́льны ліст;

stir up sympathy выкліка́ць спачува́нне;

You have my deepest sympathies. Прыміце мае самыя глыбокія спачуванні.

3. узаемаразуме́нне; блі́зкасць ду́ш, зго́днасць; ро́днасць

be in sympathy with smb./smth. fml быць у по́ўнай зго́дзе з кім-н./чым-н.,

be out of sympathy/have no sympathy with smb. fml быць у разла́дзе з кім-н.;

We are out of sympathy. Мы не разумеем адзін аднаго.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)