słota

ж. непагадзь, непагода, дажджлівае надвор’е; слота; слата; абліваха; плюта; сліхота; макратэча

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Абло́й ’шэрань, іней, намаразь’ (Касп.) ад аб‑ліць. Параўн. абліваха ’галалёдзіца, дождж пры тэмпературы замярзання вады, слота’ (БРС, Шат., Янк. I, КЭС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Patsch m -es, -e разм.

1) апляву́ха, гу́чны ўда́р

2) разм. сло́та, хлюпо́та

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Макліна́ ’нізкае месца, дзе вымакаюць пасевы’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Літуанізм, параўн. maklýnas ’гразкае месца’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 14). Параўн. таксама maklỹnė ’слота, гразь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слаці́ць ‘жыць, перабіваючыся’ (Касп.). Няясна. Сюды ж, відавочна, і слоті́ты ‘надакучаць, часта турбаваць’ (драг., З нар. сл.). Магчыма, ад *слата, слота (гл.). Першапачаткова ‘надакучаць, як слата’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Слю́та ‘мокрае, дрэннае надвор’е’ (Нас.; гом., Нар. сл.; люб., паст., Сл. ПЗБ; Нар. словатв.), слюта́ ‘тс’ (ТС, Мат. Гом.). Няяснае слова. Хутчэй за ўсё, з слота (гл.) пад уплывам слоў з слю‑ у корані (гл. слюз). Укр. дыял. (палес.) слюта́ ‘навязлівы чалавек; дрэннае надвор’е’ лічаць беларусізмам і вынікам кантамінацыі сло́та, слата́ ‘тс’ і плю́та ‘дажджлівае надвор’е’ (ЕСУМ, 5, 313). Параўн. рус. усх.-сіб. слю́тие, слю́тье ‘вільготнае, урадлівае лета’, што, хутчэй, можна суаднесці з лета, слецце (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́сквась ’слота, хлюпота’ (Нар. Гом.), ’разводдзе’ (маст., Сл. ПЗБ). Да прасл. *orz‑kvasiti, якое з *orz‑ і *kvasъ з далейшай менай суф. ‑ъ у ‑ь (з адцягненым значэннем). Гл. расквасіць 1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ляпота 1 лепота ’слота’, ’вадкая гразь’ (ТС). Да ля́па 3 (гл.). Тоесныя па паходжанню лексемы з рус. тэрыторыі (гл. Горячева, Этимология–72, 131).

Ляпота 2 ’пэцкаль’ (ТС). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад ляпі́ць. Параўн. тураў. лепі́ць ’тынкаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сля́коть ж.

1. сло́та, -ты ж., слата́, -ты́ ж., хлюпо́та, -ты ж., хлю́па, -пы ж., хале́па, -пы ж.;

2. перен. кісля́к, -ляка́ м., хлю́пік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абліва́ха

1. Зімні дождж, які замярзае на зямлі, на дрэвах, а на дарогах утварае галалёд (Беш. Касп., Бых., Дзярж., Пол., Рэч.).

2. Слота, халепа (Сміл. Шат.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)