РАЗВАДО́ЎСКІ ((Rozwadowski) Ян Міхал) (7.12.1867, каля г. Тарнаў, Польшча — 13.3.1935),
польскі мовазнавец-індаеўрапеіст. Чл. Польскай АН у Кракаве (з 1903), чл.-кар. Пецярбургскай АН (з 1911). Ў 1885—89 вучыўся ў Кракаве і Лейпцыгу. З 1899 праф. Ягелонскага ун-та ў Кракаве. З 1920 віцэ-прэзідэнт, у 1925—29 прэзідэнт Польскай АН. Аўтар прац па агульным, індаеўрап., польскім мовазнаўстве, анамастыцы: «Утварэнне і значэнне слова» (1904), «Семасіялогія, або Навука аб развіцці значэнняў слова» (1907), «Була 1136 года як найстаражытнейшы помнік польскай мовы» (1909), «Гістарычная фанетыка польскай мовы» (1914), «Адносіны польскай мовы да іншых славянскіх» (1915), «Пра з’явы і развіццё мовы» (1921), «Даследаванні назваў славянскіх рэк» (выд. 1948) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
куцця́, -і́, ж.
1. Урачыстая вячэра напярэдадні Каляд, Новага года, якая суправаджаецца варажбою, а таксама дзень, у які адбываецца гэта ўрачыстасць.
2. Каша з ячных і іншых круп як традыцыйная абрадавая страва беларусаў і іншых славянскіх народаў.
○
Багатая (шчодрая) куцця — гатавалася перад Новым годам; была мясная, багатая, каб і год быў багаты.
Посная (галодная) куцця — гатавалася напярэдадні Каляд і Вадохрышча без мяса і жывёльнага тлушчу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
царкоўнаславя́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да набажэнскай пісьменнасці ўсходніх і паўднёвых славян. Сымон-кантычнік.. гугнявіў нараспеў незразумелыя царкоўнаславянскія словы.Бядуля.
•••
Царкоўнаславянская мова — літаратурная мова ўсходніх і паўднёвых славян перыяду 11–17 стст., якая падверглася ўплыву жывых славянскіх моў і ўтварыла мясцовыя варыянты (ізводы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВО́НДРАК ((Vondrák) Вацлаў) (22.9.1859, г. Дуб, Чэхія — 13.8.1925),
чэшскі філолаг-славіст. Праф. ун-та ў Брно. Даследаваў стараслав. мову, распрацоўваў пытанні паўд.-слав. палеаграфіі (вывучаў глаголіцу), займаўся параўнальным вывучэннем слав. моў. Аўтар прац «Параўнальная граматыка славянскіх моў» (т. 1—2, 1906—08), «Утварэнне сучаснай літаратурнай чэшскай мовы» (апубл. 1926).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
панславі́зм
(ад гр. pan = усё + с.-лац. slavus = славянін)
палітычная плынь, якая імкнецца да аб’яднання ўсіх славянскіх народаў на чале з Расіяй.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
КУЗЬМІ́Ч (Аляксей Васілевіч) (н. 1.6.1945, в. Махро Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). У творчасці пераважае вобраз Мадонны, праз які ён увасабляе ідэалы дабра, чысціні і прыгажосці, сімвал жыцця і адраджэння слав. духоўнасці, боль за лёс духоўнай цывілізацыі; серыі «У раі» (1983—84), «Мадонна з паўшым анёлам» (1984—86), «Залатыя Мадонны», «Сярэбраныя Мадонны» (абедзве 1986—96), «Якая зышла з нябёсаў» (1988—96), «Палескія Мадонны» (1995—96), «Ахвярнасць славянскіх Мадоннаў» (1996—98), «Дзяржаўныя мадонны», «Пакуты Русі ў 20 стагоддзі» (абедзве 1997—98) і інш. Тэму трагедыі народу раскрыў у творах «Памяці вязняў Гулага» (1975—89), «Прысвячэнне Чарнобылю» (1988), «Дзецям Чарнобыля» (1990) «Д’яблы над Руссю» (1995). Аўтар партрэтаў бел. акцёраў С.Станюты і Г.Макаравай, У.Гасцюхіна, З.Стомы, М.Яроменкі, кінарэжысёраў М.Пташука, В.Турава і інш.
Літ.:
Аляксей Кузьміч: [Альбом]. Мн., 1995.
А.Кузьміч. Ахвярнасць славянскіх Мадоннаў. 1996—98.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУ́КНЕР ((Brückner) Аляксандр) (29.1.1856, г. Цярнопаль, Украіна — 24.5.1939),
польскі філолаг-славіст, гісторык культуры. Чл. Пецярбургскай АН (1890). Вучыўся ў Львоўскім, Венскім, Лейпцыгскім і Берлінскім ун-тах. У 1881—1924 праф.слав. моў і л-р Берлінскага ун-та. У працах «Сярэдневяковая лацінская паэзія ў Польшчы» (1892—94), «Нарыс гісторыі польскай літаратуры» (т. 1—2, 1903), «Польскія іншаверцы» (1905), «Гісторыя польскай культуры» (т. 1—4, 1930—46), «Старажытнапольская энцыклапедыя» (т. 1—2, 1939) шмат звестак па бел. культуры. Высока цаніў бел. фальклор і стараж. л-ру, але яе адраджэнне на пач. 20 ст. адмаўляў як бесперспектыўную задуму інтэлігентаў, лічыў бел. мову толькі дыялектам («З беларускай нівы», Кракаў, 1918). Больш аб’ектыўны характар мае даследаванне Брукнера «Нарыс гісторыі славянскіх літаратур і славянскіх літаратурных моў» (Львоў, 1929, разам з Т.Лер-Сплавінскім). Бел. л-ры прысвяціў арт. «Польска-рускія інтэрмедыі XVII ст.» (1891), «Польска-рускія песні» (1911), «Фр. Скарына» (1927).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
майстэ́рскі,
1.‑ая, ‑ае. Уласцівы сапраўднаму майстру (у 3 знач.); вельмі добра, дасканала выкананы. Купалаўскія пераклады .. вызначаюцца высокай культурай, майстэрскай перадачай мастацкага каларыту твораў буйнейшых прадстаўнікоў літаратур суседніх славянскіх народаў.Гіст. бел. сав. літ.
2.прысл. Як належыць майстру, узорна. І лірыку і сатыру Купала майстэрскі сплаўляе ў адно арганічнае мастацкае цэлае.Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поўнагало́ссе, ‑я, н.
Уласцівая ўсходнеславянскім мовам, у адрозненне ад іншых славянскіх моў, фанетычная рыса, якая заключаецца ў наяўнасці спалучэнняў оро, оло, ере, еле ў становішчы паміж двума зычнымі на месцы старажытных агульнаславянскіх ор, ол, ер, ел: руск. голова, бел. галава, балг. глава, польск. głowa, руск. город, бел. горад, балг. град, чэшск. hlava.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ЗАВІВА́ННЕ БАРАДЫ́»,
старадаўні земляробчы абрад у беларусаў і інш.славянскіх народаў. Жнеі пакідалі некалькі нязжатых каласоў, выполвалі ў гэтым месцы траву, надломлівалі сцябліны, скручвалі іх з кавалачкам хлеба з соллю і прыціскалі да зямлі. Паводле павер’я, заставаліся зімаваць у гэтых каласках жыцень і інш. збожжавыя духі, якія давалі жыццё сцяблінам, напаўнялі каласы зернем. Лічылася, што сіла з «барады» перадасца зямлі і забяспечыць добры ўраджай у наступным годзе.