замаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., каго-што.
1. Моцна ахаладзіўшы, давесці да замярзання. Снежаньскі мароз, ступіўшы на гэтую зямлю, замарозіў не толькі жывыя стварэнні, але і гукі зямлі. Мікуліч.
2. Разм. Прымусіць азябнуць. — Прабачце мне, — вінавата сказаў Раман, папраўляючы шапку і збіраючыся ісці. — І праўда — замарозіў вас. Арабей. // Не ўберагчы ад холаду, даць азябнуць. Лыжнік замарозіў вушы.
3. перан. Спыніць жывое праяўленне чаго‑н., пазбавіць натуральнасці; скаваць. У голасе.. [начальніка] адчулася столькі афіцыйнага халадку, што яго хапіла б, каб замарозіць дзесяткі кліентаў. Лынькоў.
4. перан. Спыніць выкарыстанне або дзейнасць чаго‑н.; закансерваваць (у 2 знач.). Замарозіць сродкі. Замарозіць будаўніцтва.
5. Разм. Абязболіць які‑н. участак цела спецыяльнымі сродкамі. Замарозіць зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпурля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак., каго-што.
Разм.
1. і чым. З сілай кідаць што‑н. [Бацька] заўзята маўчыць і шпурляе наверх вялікія чорныя цагліны торфу, а я адношу іх і складаю адну пры адной. Брыль. [Федзя:] — Няпраўда! Вы [хлопцы] усе шпурлялі ў звон каменнямі... таму іх так многа тут! Ваданосаў. Зіма снягоў шпурляла жмені, Сумёты белыя мяла, Але крынічныя струмені Скаваць ільдамі не змагла. Ляпёшкін. / у безас. ужыв. Па твары хлёпала мокрым цветам, гэта шпурляла з-пад колаў раскіслым снегам і глінай. Пташнікаў. // Ставіць, класці, кідаць што‑н. неахайна, абы як. Да таго ж прыемна было [Юрку] слухаць, не запісваючы, з незалежным выглядам шпурляць дома падручнікі на падаконнік, рабіць усё, як табе хочацца... Карпаў. // часцей безас. Моцна качаць, трэсці, тузаць і пад., прымушаючы каго‑, што‑н. рабіць рэзкія, бязладныя рухі. Вось толькі тады, калі разгуляецца вецер над зялёнаю шчэццю лясоў, над круглымі купамі-шапкамі кучаравай лазы, пад бародаўкамі-купінамі жорсткай асакі, тады яна [Прыпяць] няветла пахмурнее, задрыжыць, затрасецца тысячамі хваль і сярдзіта шпурляе чаўны і чайкі-душагубкі. Колас. Дарога была гразкая, уся ў калдобінах, і матацыкл то рэзка падкідвала ўгору, то шпурляла ўбакі, то гойдала і калыхала, як човен на хвалях. Краўчанка.
2. Раскідваць што‑н. у розныя бакі. А Базыль бушаваў. Хадзіў па хаце, шпурляў нагамі табурэткі, зламаў вілачнік ля печы. Курто. / у безас. ужыв. Часам з вогнішчаў сыпала снапы іскраў, шпурляла навокал галавешкі. Мележ.
3. перан. Выдаткоўваць без карысці; марна траціць што‑н. Шпурляць грошы на вецер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ściąć
ścią|ć
зак.
1. зрэзаць;
~ć trawę — скасіць траву
~ć las — ссячы лес;
~ć włosy — пастрыгчы валасы;
2. сцяць (зняць) галаву; усячы;
grad ~ł zboże — град пабіў збожжа;
3. скаваць; замарозіць;
mróz ~ł rzekę — мароз скаваў раку;
4. перан. праваліць; зрэзаць на экзамене;
ta choroba z nóg mi ścięła — гэта хвароба мяне зваліла з ног;
~ć zakręt drogi — зрэзаць паварот
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)