Verlégenheit II f -, -en сарамлі́васць; азада́чанасць; ця́жкасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Kéuschheit f - цнатлі́васць, цно́та, няві́ннасць; бязгрэ́шнасць; сарамлі́васць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Schámgefühl n -s, -e пачуццё со́раму, сарамлі́васць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

skrępowanie

н.

1. звязванне;

2. перан. няёмкасць; сарамлівасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

збянтэ́жанасць ж.

1. Úngeschicklichkeit f -;

2. Bestürzung f -; (сарамлівасць) Verlégenheit f -; Péinlichkeit f - (непрыемнае пачуццё)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пасаро́мецца, ‑меюся, ‑меешся, ‑меецца; зак.

1. Адчуць сорам за свае паводзіны, дзеянні. [Анісім:] — Пасаромелася б людзей. Адна ў калгасе засталася такой [непісьменнай]. Гурскі.

2. з інф. Праявіць сарамлівасць у чым‑н., не адважыцца зрабіць што‑н. Увечары... [Кастусь] пасаромеўся ісці да Ракіцкіх, а Скобаліха не прыйшла. Прокша. — Рукі яе не пацалаваў. Гэта мая цемната, прастата вясковая. Пасаромеўся. Янкоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сму́та ‘мяцеж, паўстанне, беспарадак’, ‘душэўнае замяшанне, трывога, хваляванне’ (ТСБМ, Нас., Бяльк.), ‘смутак, сум’ (Нас., Шымк. Собр., Бяльк.), смут ‘тс’ (Бяльк.). Укр. сму́та ‘сум, журба; закалот, рокат, хваляванне’, рус. сму́та ‘мяцеж, сумятня, разруха; замяшанне, хваляванне’, стараж.-рус. съмутъ ‘сарамлівасць, хваляванне’, славац. smut, smuta ‘сум, журба’, серб.-харв. сму̏та ‘завіруха’, балг. смут ‘бунт, беспарадкі; сумятня’, макед. смут ‘бунт, беспарадкі; сумятня, разгубленасць’. Прасл. *sъmǫta < *sъmǫtiti, параўн. ст.-слав. съмѫтити ‘усхваляваць, узбурыць, збянтэжыць’. Да муціць, гл. (Фасмер, 3, 694; ЕСУМ, 5, 331).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

żenada

żenad|a

ж. сарамлівасць;

proszę tylko bez ~y — не саромейся, калі ласка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сціска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сціснуцца.

2. Разм. Адчуваць няёмкасць, сарамлівасць. Пятрусь баяўся і таго, каб Рыгор не пачаў саромецца. .. Чаго іншага, а пачне сціскацца, адказвацца ад патрат на яго. Гартны. // (з адмоўем «не»). Абл. Дзейнічаць бесцырымонна ў адносінах да каго‑н. Цяпер яна [маладзіца] смяецца і не сціскаецца ў розных мянушках па .. адрасу [Лабановіча]. Колас.

3. Разм. Ціснуцца; скупіцца. Чалавек ён [Стась Ломаць] быў хітры, усё прыбядняўся, сціскаўся, і не любілі яго ў Наносах. Чарнышэвіч.

4. Зал. да сціскаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

krępacja

krępacj|a

ж. разм., іран. збянтэжанасць; сарамлівасць;

mów wszystko, bez ~i — кажы ўсё, не саромся

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)