1. Ператварыцца ў лёд або пакрыцца лёдам, ледзяной коркай.
Вада ў вёдрах замерзла.
Рэчка замерзла.
Вокны замерзлі.
2. Загінуць ад холаду або моцна азябнуць.
З. у полі.
Пасажыры замерзлі.
|| незак.замярза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз.замярза́нне, -я, н.
Пункт замярзання.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
РЫ́ЖАЕ ВО́ЗЕРА У Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Ашмянка, за 14 км на ПнЗ ад г. Смаргонь. Пл. 0,65 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 650 м, даўж. берагавой лініі 2,98 км. Схілы катлавіны выш. 12—15 м, пад хмызняком, на У разараныя. На Пн і Пд да возера прымыкае балота. Берагі на З і У зліваюцца са схіламі, на Пн і Пд нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае. Праз возера цячэ невялікая рэчка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Паспо́лька ’рэчка, якая працякае праз поле’ (беласт., Сл. ПЗБ). Відаць, з + паўзполька, якое з выразу паўз поле. Аналагічна слаўг.паўзполле ’месца ўздоўж поля’ (Яшк.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ДУ́ЧЫЦ (Мікалай Васілевіч) (20.9.1896, г.п. Любча Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 3.9.1980),
бел. жывапісец і графік. Вучыўся ў пецярбургскай школе Т-ва заахвочвання мастацтваў (1914—15). Працаваў пераважна ў жанры пейзажа. Творам уласціва лірычнасць і стрыманая каляровая гама («Ускраіны Мінска», 1922, 1943; «Зіма», «Рэчка Волма», абодва 1946; «Пачатак вясны», 1951, «Зіма ў Зялёным», 1954, «Ля млына». 1955, «На беразе Свіслачы», 1965, «Лясная казка», 1969). Шэраг графічных работ прысвечаны Мінску («Стары Мінск», 1922; серыя «Віды Мінска», 1929, і інш.). Пісаў нацюрморты («Дары беларускага лесу», 1969—70).
расійскі архітэктар. Нар. архітэктар СССР (1975). Скончыў Маскоўскі вышэйшы маст.-тэхн. ін-т (1928). Выкладаў у Валгаградскім ін-це інжынераў гар. гаспадаркі (1955—59). Удзельнік пасляваен. аднаўлення і буд-ва Валгаграда (гал. архітэктар у 1944—59), праектавання яго асобных раёнаў і збудаванняў (Алея герояў, пл. Паўшых змагароў і інш., усе ў сааўт.). Адзін з аўтараў праектаў будынка Т-раСав. Арміі ў Маскве (пабудаваны ў 1934—40), забудовы жылога раёна Другая Рэчка ва Уладзівастоку (1960-я г.). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прылу́жны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца, размяшчаецца каля лугу. У тым баку, дзе была рэчка і адкуль нясло набраклым прылужным хмызняком, забляяў баран — начная птушка.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Макра́нка1, мыкря́нка ’макрыца, Oniscus muvavius Cuv.’ (Бяльк.). Да макрэць. Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 28).