Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Белсаўпроф, гл. Беларускі рэспубліканскі савет прафесійных саюзаў
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЦВЁРТАЯ РЭСПУ́БЛІКА,
рэспубліканскідзярж. лад у Францыі ў 1946—58 (фактычна з 1944). Усталявалася пасля вызвалення Францыі ад ням.-фаш. захопнікаў (1944). У 1944—46 існаваў т.зв. часовы рэжым, з 24.12.1946 дзейнічала канстытуцыя, якая ўвяла ў краіне рэжым парламенцкай рэспублікі з абмежаванымі правамі прэзідэнта. Ч.р. вызначалася паліт. нестабільнасцю (змяніўся 21 урад). Спыніла існаванне пасля ўвядзення па ініцыятыве Ш. дэ Голя канстытуцыі Пятай рэспублікі (13.10.1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНКО́Р,
юны карэспандэнт, які друкуецца ў якім-н. перыяд. выданні, пераважна маладзёжным. На Беларусі створаны клубы юнага карэспандэнта пры газ.«Чырвоная змена» (2001—03), маладога журналіста пры ЦК грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (БРСМ, з 2003), інтэрнет-старонка ў сайце БРСМ. Бел. маладзёжныя выданні (газ. «Знамя юности», «Переходный возраст», «Чырвоная змена») праводзяць штогадовы рэсп. конкурс «Абітурыент журфака». Ю.-школьнікі друкуюцца ў газ.«Зорька».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДОМ РАБО́ТНІКАЎ МАСТА́ЦТВАЎрэспубліканскі,
творчы клуб дзеячаў мастацтва Беларусі. Адкрыты ў Мінску ў 1963. Мае на мэце прапагандаваць тэатр. і муз. мастацтва, садзейнічаць павышэнню прафес. ўзроўню працаўнікоў мастацтва. Арганізоўвае лекцыі і даклады, творчыя вечары, сустрэчы з майстрамі сцэны. Працуюць ун-ттэатр. мастацтва, клубы творчай і навук. моладзі, «У свеце цудоўнага» (для школьнікаў). Размешчаны ў будынку б.Мінскага царкоўна-археалагічнага музея. Мае глядзельную (169 месцаў) і выставачную залы, бібліятэку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСЕ́ЙН (франц. bassin),
1) басейн паркавы — штучны вадаём, элемент садова-паркавага мастацтва і архітэктуры.
2) басейн спартыўны — натуральны або штучны вадаём для вучэбна-трэніровачных заняткаў і спаборніцтваў па плаванні, водным пола і скачках у ваду. Натуральныя басейны робяць на спакойных участках (з роўным дном, без віроў) рэк, азёраў і вадасховішчаў. Штучныя басейны бываюць адкрытыя, закрытыя ці камбінаваныя. У кампазіцыі будынкаў закрытых басейнаў гал. элемент — зала для плавання, трыбуны для гледачоў, дапаможныя памяшканні. Размяшчаюць у асобных будынках ці ў будынках інш. прызначэння (навуч. установах, дамах і палацах культуры, прамысл. прадпрыемствах і інш.). Найб.спарт. басейн на Беларусі — Воднаспартыўны камбінат рэспубліканскі ў Мінску.
Буйныя басейны ўключаюць ванну для плавання і воднага пола памерам 50 × 21 м, глыб. 1,8—2,3 м, ванну для скачкоў у ваду даўж. 18—20 і шыр. 14 × 21 м, глыб. 3,5—5,5 м, па баках 5-, 7,5- і 10-метровыя вышкі і 1- і 3-метровыя трампліны; дзіцячыя ванны звычайна меншых памераў і глыб. 0,6—1,2 м. Вада ў басейне павінна адпавядаць пэўным сан. нормам і падлягае перыядычнай змене і кантролю. Тэмпература вады ў агульнай ванне 22—23 °C, у дзіцячай і для скачкоў 26—27 °C.
Да арт.Басейн. Рэспубліканскі воднаспартыўны камбінат у Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВОДНАСПАРТЫ́ЎНЫ КАМБІНА́Трэспубліканскі ў Мінску.
Дзейнічае з 1967 (арх. В.Ладыгіна), першы басейн з 1961. Уключае 3 закрытыя басейны з трыбунамі на 1 тыс. гледачоў, 2 адкрытыя з падагрэвам вады, аздараўленчы комплекс, які складаецца з лазняў з парыльнямі і адкрытага басейна з мінер. вадой. Агульная пл. ўсіх спарт. і дапаможных збудаванняў 18 га, пл. вады басейна 6200 м². Прапускная здольнасць збудаванняў 4,5 тыс.чал. за суткі. Праводзяцца рэсп. і міжнар. спаборніцтвы па водных відах спорту, выкарыстоўваецца і як навуч. база. Асн. база падрыхтоўкі нац. алімпійскіх каманд Беларусі па водных відах спорту.