пи́лка ж.

1. (действие) пілава́нне, -ння ср., піло́ўка, -кі ж.; рэ́занне, -ння ср., рэ́зка, -кі ж.;

2. (инструмент) пі́лка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ре́зка ж.

1. (действие) рэ́зка, -кі ж., рэ́занне, -ння ср.; см. ре́зать;

2. (мелко разрезанная солома для корма) обл. се́чка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перепи́ливание

1. пілава́нне, -ння ср., рэ́занне, -ння ср., перапіло́ўванне, -ння ср., перараза́нне, -ння ср., перарэ́званне, -ння ср.;

2. перапіло́ўванне, -ння ср., перараза́нне, -ння ср., перарэ́званне, -ння ср.; см. перепи́ливать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сілавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які выпрацоўвае або перадае электрычную энергію для якіх‑н. работ. Сілавая станцыя. Сілавы кабель. Атамная сілавая ўстаноўка. // Які пераўтварае электрычную энергію. Сілавая падстанцыя. Сілавы трансфарматар.

2. Спец. Які выкарыстоўваецца для атрымання якой‑н. энергіі або выканання якой‑н. работы. Сілавы электрамагніт.

3. У тэхніцы — які ажыццяўляецца пры павялічанай скорасці падачы рэжучага інструмента. Сілавое рэзанне. Сілавое фрэзераванне.

4. У спорце — звязаны з прымяненнем значнай фізічнай сілы. Комплекс сілавых практыкаванняў. Сілавы трук. Сілавы прыём.

5. У фізіцы — звязаны з праяўленнем якіх‑н. сіл (магнітных. электрычных і пад.). Сілавыя лініі. Сілавое поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДРЭВААПРАЦО́ЎЧЫЯ МАШЫ́НЫ,

машыны і абсталяванне, якія выконваюць розныя тэхнал. аперацыі апрацоўкі драўніны або драўняных матэрыялаў. Падзяляюцца на дрэварэзальныя станкі (аснашчаюцца розным дрэварэзальным інструментам), гнутарныя, зборачныя, для нанясення клею, аддзелачныя станкі і прэсы.

На гнутарных станках загатоўкам надаюць пэўную форму без парушэння сувязей паміж часцінкамі драўніны (выгінаннем па шаблоне, з прапарваннем і праварваннем, з наступнай сушкай у замацаваным становішчы). Зборачныя станкі выкарыстоўваюць для злучэння (шыпамі, шрубамі, цвікамі і інш.) дэталей у вузлы і гатовыя вырабы (зборка рамак, корпусных вырабаў і інш.; гл. Шчытазборачныя станкі). Станкі для нанясення клею аснашчаюць клеемяшалкамі, упырсквальнымі механізмамі, клеенамазвальнымі вальцамі і інш. На аддзелачных станках рыхтуюць паверхню вырабаў (грунтуюць, шпаклююць, наносяць фарбу і тэкстурны рысунак), наносяць лакафарбавыя матэрыялы, шліфуюць і аздабляюць паверхню, робяць плёначныя і дэкар. пакрыцці. На прэсах вырабляюць шматслойную фанеру, драўнянастружкавыя пліты і інш. У дрэваапрацоўчай прамысловасці карыстаюцца таксама агрэгатнымі станкамі, станкамі-аўтаматамі і паўаўтаматамі, аўтам. і паўаўтам. станочнымі лініямі. Рабочыя органы Д.м. падзяляюцца на галоўныя (выконваюць прыёмы, якія вызначаюць працэс апрацоўкі, напр. рэзанне, падачу) і дапаможныя (выконваюць функцыі базіравання, напрамку, фіксацыі, пагрузачна-разгрузачныя, кантрольныя і інш.).

Літ.:

Амалицкий В.В., Санев В.И. Оборудование и инструмент деревообрабатывающих предприятий. М., 1992.

А.​А.​Барташэвіч.

Схемы дрэваапрацоўчых машын: а — даўбёжных станкоў (ланцуговафрэзернага і з гнездавой фрэзай); б — драбільных станкоў; в — шліфавальнага цыліндрычнага станка; г — гнутарнага станка (1 — шаблон, 2 — дэталь, 3 — шына, 4 — прасавальны ролік); д — вальцоў для нанясення клею (1 — дазіравальны ролік, 2 — валец, які наносіць клей 3 на дэталь 4); е — прэса (1 — матрыца, 2 — пуансон, 3 — дэталі, якія склейваюцца); ж — вальцовага станка для нанясення лаку (1 — дазіравальны ролік, 2 — валец, які наносіць лак на дэталь 3); з — лаканаліўной машыны (1 — транспарцёры, 2 — дэталь, 3 — лаканаліўная галоўка, 4 — слой лаку, 5 — лаказліўны латак).

т. 6, с. 231

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бой​I м.

1. бой, род. бо́ю м.;

оборони́тельный бой абаро́нчы бой;

наступа́тельный бой наступа́льны бой;

кла́ссовые бои́ кла́савыя баі́;

ввести́ в бой уве́сці ў бой;

дать бой даць бой;

приня́ть бой прыня́ць бой;

взять без бо́я узя́ць без бо́ю;

2. (сигнал ударами) бой, род. бо́ю м.;

бой часо́в бой гадзі́нніка;

бой бараба́на бой бараба́на;

3. (убой скота на мясо) забо́й, -бо́ю м., рэза́нне, -ння ср., зарэ́з, -зу м.; (свиней) кало́нне, -ння ср.;

◊

взять с бо́ю узя́ць з бо́ю;

бить сме́ртным бо́ем біць смяро́тным бо́ем.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)