Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Lístef -, -n спіс; ве́дамасць; рэе́стр;
auf der ~ stéhen* стая́ць у спі́се
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
наменкла́тар
(лац. nomenclator)
1) нявольнік, які пастаянна суправаджаў рабаўладальніка ў Стараж. Рыме;
2) уст. спіс, рэестр тэрмінаў з галіны якой-н. навукі, пералік асоб, каталог.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПЛЕМЯННА́Я КНІ́ГА, дзяржаўная кніга племянных жывёл,
кніга для рэгістрацыі племянных с.-г. жывёл, якія адпавядаюць стандартам пароды; адно з мерапрыемстваў племянной работы. Вядзенне П.к. дазваляе вывучыць эвалюцыю парод, садзейнічае рацыянальнаму выкарыстанню плем. рэсурсаў, аб’ядноўвае дзеянні селекцыянераў. Выдаецца дзярж. органамі ці т-вамі жывёлаводаў. У закрытыя П.к. заносяць чыстапародных жывёл, продкі якіх былі запісаны ў П.к. У адкрытыя П.к. запісваюць чыстапародных і ўсіх жывёл, якія адпавядаюць стандартам пароды. П.к. змяшчае: рэестр жывёл, звесткі аб іх сярэдняй прадукцыйнасці, апісанне лепшых жывёл пароды, характарыстыку асн. заводскіх ліній і інш.
Першая П.к. з’явілася ў Вялікабрытаніі (1793) па чыстакроўнай верхавой пародзе коней. У 19 ст. П.к. заведзены для большасці еўрап. парод с.-г. жывёл. У Расіі першая П.к. выдадзена ў 1834. У СССР, у т. л. і Беларусі, П.к. сістэматычна выдаваліся па асн. пародах. На Беларусі з 1990 выпуск П.к. прыпынены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інвента́р, ‑у, м.
1. Сукупнасць прадметаў, прылад, якія складаюць маёмасць прадпрыемства, установы, арганізацыі. Спартыўны інвентар. Школьны інвентар.// Прылады сельскагаспадарчай вытворчасці. Сельгасарцелі дзейна рыхтуюцца да праверкі — ачышчаюць насенне, рамантуюць інвентар, машыны, вывозяць на палі ўгнаенне.Арочка.— Інвентар гатовы: плугі, бароны ўжо адрамантавалі.Васілевіч.
2. Вопіс маёмасці, рэестр. Скласці інвентар.
•••
Жывы інвентар — цяглавая і малочная жывёла.
Мёртвы інвентар — прылады працы, перавозачныя сродкі і іншая маёмасць.
[Лац. inventarium.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
register1[ˈredʒɪstə]n.
1. журна́л (запісаў); рэе́стр; метры́чная кні́га;
a civil register of births, deaths and marriages кні́га за́пісаў а́ктаў грамадзя́нскага ста́ну
2. афіцы́йны спіс;
a register of voters спіс вы́баршчыкаў
3.mus. рэгі́стр
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
цэнз, ‑у, м.
1. У старажытным Рыме — перыядычная ацэнка маёмасці грамадзян для адпаведнага падзелу іх на падатковыя разрады.
2. Умовы, якія дазваляюць асобе карыстанне тымі ці іншымі палітычнымі правамі. Узроставы цэнз. Маёмасны цэнз. Адукацыйны цэнз. Выбарчы цэнз. □ Галаву я маю: Быў бы дэпутат — Цэнзу ты не маеш, «Асадзі назад!»Колас.
3. У эканоміцы — статыстычны перапіс.
4.Спец. Умова, неабходная для ўнясення прадпрыемства ў поўны спіс, рэестр.
[Лац. census.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ПІСЦО́ВАЯ КНІ́ГА ПІ́НСКАГА І КЛЕ́ЦКАГА КНЯ́СТВАЎ»
(«Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552—1555 гг.»),
дакументацыя валочнай памеры сярэдзіны 16 ст. ў Пінскім і Клецкім княствах каралевы польскай і вял. княгіні ВКЛ Боны, выдадзеная Віленскай археаграфічнай камісіяй у 1884. Арыгінальная назва кнігі, якая захоўвалася ў Віленскім цэнтр. архіве стараж. актаў — «Рэестр памеры зямель на валокі паветаў і таксама княстваў Пінскага, Клецкага...» (на польск. мове). Валочная памера праведзена па загадзе Боны старостам бел. уладанняў каралевы С.Хвальчэўскім і інш. ў Пінску, Моталі, Нобелі, Клецку, Сіняўцы, у велікакняжацкіх дварах і сёлах Пінскага і Клецкага княстваў (паветаў), Вядскай воласці. Пералічаны сял. гаспадаркі з пазначэннем прозвішчаў гаспадароў і памераў зямельных надзелаў. Асобна ў «Рэестры» вылучаны раздзелы з апісаннем замены некат. зямель правасл. і каталіцкіх святароў і шляхты на гаспадарскія землі, праведзенай для ліквідацыі цераспалосіцы. Выданне забяспечана прадмовай К.І.Сніткі, дзе дадзена характарыстыка помніка і валочнай памеры ў ВКЛ.