дурма́н, -у, м.

1. Тое, што адурманьвае, прытупляе розум, свядомасць.

2. Памутненне свядомасці, розуму; адурэнне.

|| прым. дурма́нны, -ая, -ае і дурма́нлівы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

discerning [dɪˈsɜ:nɪŋ] adj. прані́клівы (розум)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

нус

(гр. nus = розум)

дух, розум, сэнс, думка як цэнтральныя паняцці старажытнагрэчаскай філасофіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

рацыяналі́зм, -у, м.

1. Кірунак у ідэалістычнай філасофіі, які лічыць розум адзінай крыніцай пазнання.

2. Разважлівыя, без эмоцый адносіны да жыцця.

|| прым. рацыяналісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

му́драсць, -і, ж.

1. гл. мудры.

2. Глыбокі розум, заснаваны на жыццёвым вопыце.

Народная м.

Зуб мудрасці — трэці вялікі карэнны зуб, які вырастае пасля дваццаці гадоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здурне́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які здурнеў, страціў розум.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́дасканалены

1. прич. изощрённый;

ро́зум, в. ў спрэ́чках — ум, изощрённый в спо́рах;

2. в знач. прил. изощрённый;

в. ро́зум — изощрённый ум

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ло́гас

(гр. logos = паняцце; думка, розум)

духоўны першапачатак, сусветны розум, абсалютная ідэя ў ідэалістычнай філасофіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

НО́НСЕНС (англ. nonsense ад лац. non не, няма + sensus сэнс, розум),

бяссэнсіца, недарэчнасць.

т. 11, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вразуми́ть сов. наста́віць на ро́зум; навучы́ць; утлума́чыць; перакана́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)