ПАЎНО́ЧНА-ГЕРМА́НСКАЯ НІЗІ́НА,

нізінная раўніна на Пн Германіі, частка Сярэднееўрапейскай раўніны. Даўж. каля 600 км. Шыр. 200—300 км.

т. 12, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Клад 1 ’схаваныя каштоўнасці, скарб’ (ТСБМ, Яшк.). Ст.-рус. кладъ ’тс’, серб.-харв. кла̑да ’дабро, маёмасць’, польск. kład ’тс’. Паралелі сведчаць аб тым, што значэнне ’клад’ узнікла яшчэ ў праславянскі перыяд. Этымалогія празрыстая: да klasti (гл. класці). Прасл. kladъ мае дакладную балтыйскую паралель: літ. klõdas ’слой, палажэнне’ (параўн. клад 2), якое да літ. klóti ’рассцілаць, пакрываць’ (Фрэнкель, 274–275).

Клад 2 ’укладка раўніны длы вырабу вугалю’ (Мат. Гом.), ’складзеныя дровы’ (Сл. паўн.-зах., Др.-Падб.). Да класці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛО́ЖА АКІЯ́НА адзін з галоўных элементаў рэльефу і геал. структуры дна Сусв. акіяна. Займае самы нізкі

(акрамя акіянічных жалабоў) узровень зямной паверхні. Глыб. ад 4 тыс. м да 7 тыс. м паміж мацерыковым падножжам і сярэдзінна-акіянічнымі хрыбтамі. Пл. больш за 185 млн. км² Складаецца з зямной кары акіянічнага тыпу, адрозніваецца слабым праяўленнем вулканізму і сейсмічнасці, малымі скорасцямі верт. рухаў (гл. Таласакратон). У рэльефе пераважаюць плоскія акумулятыўныя і складанарасчлянёныя ўзгорыстыя раўніны (гл. Абісальныя раўніны),

якія падзелены падняццямі розных тыпаў (асобныя вулканічныя горы і ланцугі гор, шырокія скляпеністыя і блокавыя ўзвышэнні).

т. 9, с. 338

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕНГА́ЛЬСКАЯ РАЎНІ́НА, Бенгальская нізіна,

усходняя частка Інда-Гангскай раўніны, у Індыі і Бангладэш, па ніжнім цячэнні рэк Ганг і Брахмапутра. Плоская, нізінная. Моцна ўвільготненая.

т. 3, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕГАРЭЛЬЕ́Ф (ад мега... + рэльеф),

самыя буйныя формы рэльефу сушы, дна акіянаў і мораў. Уключае планетарныя формы (мацярык, ложа акіяна) і буйныя формы (горныя краіны, вял. раўніны).

т. 10, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАДУРА́ЛЛЕ,

тэрыторыя, якая прылягае да зах. схілу Урала, у бас. Пячоры і Камы; ускраінная ч. Усх.-Еўрап. раўніны. У П. — Рэспублікі Комі, Башкортастан, Пермская вобл., Расія.

т. 12, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРАВЫ́Я АЗЁРЫ,

група бяссцёкавых салёных азёраў у Алтайскім краі Расіі, на Пд Кулундзінскай раўніны. 94 вадаёмы. Самае вял. воз. Малінавае (пл. 114 км²). На асобных азёрах здабыча солі.

т. 2, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАНКС (Banks),

востраў на З Канадскага Арктычнага архіпелага, тэр. Канады. Пл. 64 тыс. км². Паверхня — раўніны і плато выш. да 762 м. Клімат субарктычны. Тундравая расліннасць. Населены пункт — Сакс-Харбар.

т. 2, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

макрарэлье́ф

(ад макра- + рэльеф)

буйныя формы рэльефу зямной паверхні са значнымі ваганнямі вышынь (горы, пласкагор’і, раўніны і інш.); параўн. мегарэльеф, мезарэльеф, мікрарэльеф.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ро́мні-ма́рш

(англ. Romney Marsh = назва раўніны ў графстве Кент у Англіі)

парода паўтанкарунных скараспелых авечак, выведзеная ў 19 ст. у Англіі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)