ГІЛЬДЭНБРА́НТЫЯ (Hildenbrandtia),

манатыпны род чырвоных водарасцей сям. гільдэнбрантыевых. Вядомы 1 від — гільдэнбрантыя рачная (H. rivularis). Пашырана ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Амерыцы, а таксама на Пн Беларусі, дзе трапляецца рэдка на паўд.-ўсх. мяжы арэала ў чыстых водах рэк і ручаёў. Расце на камяністых субстратах пад вадой. Занесена ў Чырв. кнігу Рэспублікі Беларусь.

Прэснаводная эпілітная водарасць. Утварае плевачнае шчыльнакоркавае слаявішча (талом) кармінавага колеру з цёмна-чырвонай аблямоўкай. Таломы акруглыя, дыям. да 2,5 см; пры разрастанні зліваюцца. Вертыкальныя ніткі простыя, зрэдку разгалінаваныя. Размнажаецца вегетатыўна. Індыкатар чыстых вод.

Г.​У.​Вынаеў.

Гільдэнбрантыя рачная.

т. 5, с. 245

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Кры́чкарачная чайка’ (Нар. словатв., ТС, Мат. Гом.). Да крык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ська ’мінога рачная’ (ТС). Першапачатковая форма кузька (гл.). Да казаь (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

саза́н, ‑а, м.

Рачная прамысловая рыба сямейства карпавых, роданачальнік многіх парод культурнага карпа. У сажалках гадуецца карп, сазан, карась. Чарнышэвіч. Сазан (карп) — дужая рыба з шырокім тулавам, пакрытым буйной серабрыстай луской. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячку́р, печкура, м.

1. Невялікая рачная рыба сямейства карпавых. Шараватыя печкуры капашыліся чародкамі на пяску. Броўка.

2. Абл. Пячнік. Старанна печкуры кладуць цагліны, Загнетак выведуць, правесяць Шнур. Куляшоў. Забаставалі печкуры на новай майстэрні. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗАТО́Н,

1) доўгі непраточны заліў ракі, утвораны са старыцы, пратокі або аддзелены ад асн. рэчышча касой.

2) Прыродная або штучная рачная акваторыя для стаянкі і рамонту суднаў, ахаваная ад цячэння і крыгаходу.

т. 7, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інсекве́нтны

(ад ін- + лац. sequens, -ntis = наступны);

і-ая далінарачная даліна, напрамак якой амаль не залежыць ад тэктанічнай структуры.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Мянёга ’мінога рачная, Lampetra planeri L.’ (бас. Нёмана, Жук.). У выніку кантамінацыі мянёк ’мянтуз’ і мінога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДРЭЙСЕ́НЫ (Dreissena),

род двухстворкавых малюскаў. Каля 10 відаў. Пашыраны ў саланаватых і прэсных водах узбярэжжаў трапічнай часткі Атлантычнага ак., Еўропы, М. Азіі, у Чорным, Каспійскім і Аральскім морах. Жывуць калоніямі на падводных прадметах, збудаваннях, пясчаным грунце. Найб. вядомая Д. рачная (D. polymorpha). У Беларусі пашыраны на Пн, у рэках Прыпяць і Нёман.

Ракавіна (даўж. 0,8—5 см) клінападобная, зеленаватая або карычневая з папярочнымі цёмнымі палосамі. Маюць бісусавую залозу, сакрэт якой у вадзе становіцца цвёрдым у выглядзе нітак, якімі Д. прымацоўваюцца да субстрату. Раздзельнаполыя. Лічынка (велігер) свабодна плавае, хутка засяляе новыя вадаёмы. Кормяцца рэшткамі раслін і жывёл. Біяфільтратары.

Дрэйсена рачная: 1 — адзіночная, прымацаваная да субстрату; 2 — гронка малюскаў, змацаваная бісуснымі ніткамі.

т. 6, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАДЗЯ́ГІ (Spongillidae),

сямейства прэснаводных каланіяльных губак. У сусв. фауне 16 родаў. Пашыраны ўсюды. У вадаёмах Беларусі не вывучаліся. Найб. вядомыя 2 віды: бадзяга азёрная (Spongilla lacustris), якая жыве ў стаячых вадаёмах, і бадзяга рачная (Ephydatia fluviatilis) — у праточных.

Памеры калоніі да 1 м. Цела шурпатае з непрыемным пахам, шэрае, жаўтаватае, брудна-зялёнае. Шкілет крамянёвы. Размнажаюцца палавым і бясполым (пачкаваннем) спосабамі. Маюць вял. здольнасць да аднаўлення: з дробнага кавалачка вырастае самастойная асобіна. Кормяцца аднаклетачнымі арганізмамі і арган. рэшткамі. Увосень утвараюць унутр. пупышкі — гемулы, якія вясной даюць пачатак новай калоніі. Засмечваюць гідратэхн. збудаванні. Ачышчаюць вадаёмы ад арган. рэчываў. Высушаныя — нар. лек. сродак ад рэўматычных і інш. боляў. У медыцыне выкарыстоўваюцца мазі з бадзягамі.

Бадзягі: 1 — азёрная; 2 — рачная.

т. 2, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)