Korruptión f -, -en разлажэ́нне, разбэ́шчанасць (нораваў); прада́жнасць, кару́пцыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ДЭВІЯ́НТНЫЯ ПАВО́ДЗІНЫ,

паводзіны з адхіленнем ад агульнапрынятых у грамадстве прававых і маральна-этычных норм. Асн. іх віды: злачыннасць, алкагалізм, наркаманія, прастытуцыя, самазабойствы, сексуальная разбэшчанасць. Узнікненне Д.п. абумоўлена недахопамі выхавання, дэфектамі маральнай і прававой свядомасці, нізкім узроўнем інтэлектуальнага развіцця асобы, неспрыяльным уплывам спадчыннасці, асаблівасцямі характару, інтарэсаў і патрэбнасцей чалавека, яго эмацыянальна-валявой дзейнасці і інш. фактарамі. Італьян. псіхіятр Ч.Ламброза лічыў «крымінальны тып» своеасаблівым «вынікам» дэградацыі на больш ранніх стадыях чалавечай эвалюцыі. Франц. сацыёлаг Э.Дзюркгейм і прыхільнікі яго канцэпцыі сцвярджалі, што распаўсюджванню Д.п. садзейнічаюць сац.-эканам. і паліт. нестабільнасць, рэзкія змены ў грамадскім жыцці, сац. канфлікты, стрэсы і інш. Паводле тэорый анаміі і сацыялізацыі, праявы Д.п. узрастаюць, калі сацыяльна дапушчальныя сродкі дасягнення грамадскіх і індывід. мэт выконваюцца не ўсімі людзьмі або калі іх уваходжанне ў сац. жыццё адбываецца ў абставінах цярпімых адносін грамадства да амаральных учынкаў, насілля. У 1960-я г. атрымала пашырэнне канцэпцыя стыгматызацыі, паводле якой Д.п. — заканамерны вынік своеасаблівага «наклейвання» на чалавека ярлыкоў накшталт «алкаголік», «наркаман», «прастытутка» і імкнення сацыяльна ізаляваць, прыцягнуць да адказнасці, выправіць ці вылечыць такіх людзей. Існуюць канцэпцыі, у якіх сцвярджаецца, што Д.п. абумоўлены асаблівасцямі будовы чалавечага цела, анамаліямі палавых храмасом.

Э.​С.​Дубянецкі.

т. 6, с. 322

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

nierząd, ~u

м.

1. распуста; разбэшчанасць; прастытуцыя;

2. безуладдзе; анархія

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

deprawacja

ж. кніжн. разбэшчванне; разбэшчанасць, распуста;

deprawacja nieletnich — разбэшчванне непаўналетніх

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Áusschweifung f -, -en

1) распу́ста, разбэ́шчанасць

2) адхіле́нне (ад тэмы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

распуста, разбэшчанасць, разлажэнне, грэх; блуд (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

разлажэ́нне н.

1. (заняпад) Verfáll m -(e)s;

2. (разбэшчанасць) Demoralisíerung f -, Korruptión f -, Korrumpíerung f -;

мара́льнае разлажэ́нне morálische Zersétzung [Verkómmenheit]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

развра́т м.

1. (половая распущенность) распу́ста, -ты ж.;

2. (испорченность) разбэ́шчанасць, -ці ж.;

3. (избалованность) разг. разду́ранасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Háltlosigkeit f -

1) няўсто́йлівасць

2) неабгрунтава́насць, беспадста́ўнасць;

~ im persönlichen Lében (бытава́я) распу́ста, разбэ́шчанасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

растле́ние ср.

1. (действие) гвалтава́нне, -ння ср.; згва́лчанне, -ння ср.;

2. перен. (действие) разбэ́шчванне, -ння ср.;

3. (состояние) разбэ́шчанасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)