пагало́ска ж. молва́, слух м.;

пусці́ць ~ку — разнести́ молву́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыспусці́ць, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак., што.

Трохі апусціць, спусціць. Прыспусціць сцяг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пуск, ‑у, м.

Дзеянне паводле дзеясл. пускаць — пусціць (у 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваўчо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

1. гл. воўк.

2. Цацка ў выглядзе круга або шарыка на шпяні, якая пры хуткім вярчэнні доўга захоўвае вертыкальнае становішча.

Пусціць в.

Круціцца ваўчком (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́радзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Разм. Нарадзіць, пусціць на свет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Праняха́цьпусціць на шармака. прапусціць удалы момант, выпадак’ (Нас.). Гл. няхаць, няхаіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

затрезво́нить сов.

1. зазвані́ць;

2. перен., разг. пусці́ць пагало́ску, забалбата́ць, зазвані́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дым, ‑у; мн. дымы, ‑оў; м.

1. Сукупнасць дробных цвёрдых часцінак і газападобных прадуктаў, якія вылучаюцца ў паветра пры згаранні чаго‑н. Папяросны дым. □ Дым, горкі, як палын, і страшэнна ўдушлівы, расплываўся па зямлі. Хадкевіч. З комінаў узнімаўся белаваты дым. Шыцік.

2. Гіст. Хата, гаспадарка, якія лічыліся падатковай адзінкай у Старажытнай Русі.

•••

Пайсці (з) дымам гл. пайсці.

Пусціць дым у вочы гл. пусціць.

Пусціць (з) дымам гл. пусціць.

У дым — вельмі моцна, да крайнасці напіцца, быць п’яным. Напіўся ў дым у нейкай там папойцы. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашчалача́цьпусціць ваду з сябе (пра кісель, кашу)’ (КСП). Ад шчолак ’вадкае ў страве’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аўча́рня ж. овча́рня;

пусці́ць во́ўка ў ~ню — пусти́ть во́лка в овча́рню

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)