МУЦУХІ́ТА (3.11.1852, г. Кіёта, Японія — 30.7.1912),
імператар Японіі [1867—1912]. У выніку «рэстаўрацыі Мэйдзі» (гл.Мэйдзі ісін) фармальна сканцэнтраваў усю ўладу ў краіне ў сваіх руках. Падтрымліваў правядзенне рэформ, накіраваных на мадэрнізацыю і еўрапеізацыю Японіі: ліквідацыю феад. княстваў (1871), рэформу адукацыі (1872), стварэнне кабінета міністраў (1885), прыняцце першай канстытуцыі Японіі (1889). У 1910 М. зацвердзіў анексію Карэі.
The new law provoked a public outcry.Прыняцце новага закона выклікала абурэнне грамадскасці.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Каму́нія ’прычасце, прыняцце асвячонага хлеба і віна’, ’еўхарыстыя’, ’трэцяя частка імшы ў касцёле’ (Федар. 1), ст.-бел.комуния, коммуния ’тс’ запазычана са ст.-польск.komunia, якое з лац.commūniō ’супольнасць, з’яднанасць, адзінства’, а з IV ст. ’аб’яднанне веруючых’, ’прычасце’ < лац.commūnis ’агульны’ (Слаўскі, 2, 402).
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
afiliacja
ж.
1. далучэнне; прыняцце; сувязь; уключэнне;
2. стварэнне філіяла
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
рэакцэпта́цыя
(ад рэ- + лац. acceptare = прымаць)
паўторнае прыняцце да акцэпту вэксаля, паколькі спачатку акцэпт быў зроблены з абмежаваннем.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЕ́РА,
прыняцце якіх-небудзь ідэй, ведаў, меркаванняў, палажэнняў і інш. без непасрэднага эмпірычнага і рацыянальнага абгрунтавання. У філасофіі — стан суб’екта, цесна звязаны з духоўным светам асобы. Узнікае на аснове пэўнай інфармацыі пра аб’ект. Выяўляецца ў ідэях ці вобразах, суправаджаецца эмоцыяй упэўненасці і шэрагам іншых пачуццяў і служыць матывам, стымулам, устаноўкай і арыенцірам чалавечай дзейнасці. Паводле У.Салаўёва, вера — гэта прызнанне чаго-небудзь сапраўдным з такой рашучасцю, якая перавышае сілу знешніх фактычных і фармальна-лагічных доказаў. І.Кант трактаваў веру як пазіцыю розуму, які прымае тое, што з’яўляецца недаказальным, але неабходным для абгрунтавання маральнага імператыву. У псіхалогіі — асаблівы стан псіхікі, калі чалавек цалкам і безагаворачна прымае пэўныя звесткі, з’явы, падзеі або ўласныя ўяўленні, якія могуць стаць у далейшым асновай яго «я», вызначаць некаторыя яго ўчынкі, разважанні, нормы паводзін. У выніку практычнай дзейнасці, тэарэт. пазнання, лагічных разважанняў, адчуванняў, уяўленняў і валявых намаганняў чалавек фарміруе ў сваёй свядомасці вобразы рэчаіснасці, уяўленні пра свет і сваё месца ў ім. Калі чалавек не ў стане асэнсаваць тую ці іншую з’яву, ён або прымае яе на веру, або адмаўляецца ў пэўнай форме ад пазнання. У рэлігіі вера — прыняцце Бога як першакрыніцы ўсяго існага, стваральніка свету, жыцця на зямлі і самога чалавека, прыняцце пэўных сцверджанняў (догматаў) і рашучасць прытрымлівацца іх насуперак усім сумненням. Асновы такой веры значна глыбей, чым веды і мысленне, у адносінах да якіх вера — першапачатковы фактар і таму мацней за іх. Тэалогія лічыць рэліг. веру неад’емнай уласцівасцю чалавечай душы, божым дарам. Для пераадолення супярэчнасцей паміж розумам і верай артадаксальная тэалогія выкарыстоўвае максіму Аўгусціна Блажэннага і Ансельма Кентэрберыйскага «верую дзеля таго, каб разумець», якая з’яўляецца зыходным пунктам для пабудовы паслядоўнасці фармальна-лагічных вывадаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДАМС ((Adams) Сэмюэл) (27.9.1722, г. Бостан — 2.10.1803),
амерыканскі паліт. дзеяч, адзін з арганізатараў вызв. барацьбы ў час Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83. Кіраваў рэв. арг-цыяй «Сыны свабоды». Заснаваў Карэспандэнцкі к-т у Бостане (1772), на ўзор якога ва ўсіх англ. калоніях былі створаны падобныя рэв. органы ўлады. Выступаў за прыняцце«Біля аб правах» і адмену рабства. У 1794—97 губернатар штата Масачусетс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
каму́нія
(польск. komunia, ад лац. communio = супольнасць)
1) прычасце, прыняцце асвячонага хлеба і віна;
2) трэцяя частка імшы ў касцёле.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
канфармі́зм
(ад лац. conformis = падобны)
прыстасавальніцтва, пасіўнае прыняцце існуючага парадку і пануючых поглядаў, беспрынцыповае прытрымліванне таго, што насаджаецца насаджваецца сілай аўтарытэту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)