Прытарнава́цьпрыгнаць да берага (пра плыт)’; ’дастасаваць, дапасаваць’ (Др.-Падб.; лід., Сл. ПЗБ), прытарнава́цца ’прыпыніцца, прыстаць’ (ТСБМ), ’прыстаць да берага’ (лід., Сл. ПЗБ), перан. прытарнава́цца ’прыстасавацца’ (Гарэц.; валож., Стан.). Да тарнава́ць, тарнава́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; незак.

1. Незак. да прыгнаць.

2. Разм. Прымушаць, падахвочваць што‑н. рабіць. Любу не прыганялі дома рабіць. Мурашка. — Пі, сынку, еш, сынку, — прыганяла мяне Вара. — Хіба ж такія госці ў нас часта бываюць? Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

napędzić

зак. нагнаць; прыгнаць;

napędzić strachu — нагнаць на каго страху

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Прыты́рак ’дурань’, прыты́раны ’дурнаваты’ (шчуч., З нар. сл.; жлоб., Жыв. сл.; бых., Жыв. НС). Утворана ад *прытырыць з суф. ‑ак; параўн. праты́рыць. Параўн. укр. прити́ритися ’недарэчна або не ў час прыйсці, прыехаць’, славен. pritiratiпрыгнаць’ і пад. (< *tirati ’церці’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подогна́ть сов.

1. падагна́ць;

подогна́ть уста́вших лошаде́й падагна́ць замо́раных ко́ней;

подогна́ть коро́в к хле́ву падагна́ць каро́ў да хлява́;

2. (пригнать по размеру) падагна́ць, мног. пападганя́ць; прыгна́ць, мног. папрыганя́ць, дапусці́ць; (приладить) прыла́дзіць, мног. папрыла́джваць;

подогна́ть кры́шку к я́щику падагна́ць (прыгна́ць) ве́ка да скры́нкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыго́н 1, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыганяць — прыгнаць (у 1 знач.).

2. Абл. Месца, куды прыганяюць жывёлу, дзе трымаюць жывёлу; згон. У зацішным нізенькім прыгоне Ціха і глыбока, як праз сон, Ўздыхаюць змораныя коні, Хрумстаючы сенам і аўсом. Грахоўскі.

прыго́н 2, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. прыганяць — прыгнаць (у 2 знач.).

2. Грамадою лад, заснаваны на прыгонным праве; прыгонніцтва. Часы прыгону. □ Ці тое некалі за прыгонам было, ці пазней... Жыла ў прыдзеінскай вёсачцы дзяўчына. Звычайная сялянская дзяўчына. Хадкевіч.

3. Дармавая прымусовая праца сялян на памешчыка ў часы прыгоннага права; паншчына. Адбываць прыгон. □ — Бач, які порсткі! — смяецца пан. — Спярша ты ў мяне прыгон адслужы, тады і вярну [распіску]. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыганя́ць несов.

1. в разн. знач. пригоня́ть; (волной — ещё) прибива́ть; (делать соответствующим по размеру — ещё) подгоня́ть; см. прыгна́ць;

2. разг. (понуждать что-л. делать) заставля́ть, принужда́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дапусці́ць, -пушчу́, -пу́сціш, -пу́сціць; -пу́шчаны; зак.

1. каго (што) да каго-чаго. Дазволіць каму-н. удзельнічаць у чым-н. або мець доступ куды-н.

Д. да экзаменаў.

Д. да работы.

2. што. Зрабіць што-н. міжвольна.

Д. памылку.

3. Дазволіць што-н. зрабіць, чаму-н. адбыцца.

4. Палічыць за магчымае, верагоднае.

Не магу нават думкі такой д.

5. Прыладзіць, прыгнаць што-н. да чаго-н.

Д. дзверы да вушака.

Д. аконную раму.

|| незак. дапуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. дапушчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даганя́ць, дагна́ць

1. (параўнацца з кім-н.) inholen vt;

2. (прыгнаць куды-н.) j-n zu inem bestmmten Ort brngen*;

даганя́ць каро́ў да ле́су Kühe (bis) zum Wald triben*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

папрыбіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Прыбіць што‑н. у многіх месцах, прыбіць усё, многае. На сценах дамоў і на дашчатых платах.. [фашысты] папрыбівалі загад, надрукаваны адразу на чатырох мовах. Сачанка.

2. каго. Разм. Вельмі моцна збіць усіх, многіх. — Чаму ў таку [збіраецца моладзь]? — здзівіўся Мілоўскі. — Каб бацькі не ведалі. Там такія хлапцы прыйшлі, што калі б бацькі даведаліся, папрыбівалі б да смерці. Галавач.

3. безас. Прыгнаць сілай вады, ветру ўсё, многае. Папрыбівала лодкі да берага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)