фа́брыка, -і, ДМ -рыцы, мн. -і, -рык, ж.

Прамысловае прадпрыемства з машынным спосабам вытворчасці.

Кандытарская ф.

Ф. дзіцячых цацак.

|| прым. фабры́чны, -ая, -ае.

Ф. гудок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ру́дня, ‑і, ж.

Уст. Прамысловае прадпрыемства, дзе здабывалі або плавілі руду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

промысло́вый прамысло́вы;

промысло́вая коопера́ция прамысло́вая капера́цыя;

промысло́вое свиде́тельство прамысло́вае пасве́дчанне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мерлу́за, ‑ы, ж.

Марская драпежная рыба сямейства трасковых, якая мае прамысловае значэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́бніца, ‑ы, ж.

1. Прамысловае рыбалоўнае судна.

2. Разм. Жан. да рыбнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

геліятэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Прамысловае выкарыстанне сонечнай энергіі для тэхнічных мэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

птушкакамбіна́т, ‑а, М ‑наце, м.

Прамысловае прадпрыемства па апрацоўцы і перапрацоўцы прадуктаў птушкагадоўлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кашало́т, ‑а, М ‑лоце, м.

Буйное марское млекакормячае атрада кітоў, якое мае прамысловае значэнне.

[Фр. cachalot.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агаро́дніцтва, ‑а, н.

Развядзенне агародных культур як галіна сельскай гаспадаркі. Прамысловае агародніцтва. Парніковае і цяплічнае агародніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заво́д¹, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Прамысловае прадпрыемства, звычайна буйное.

Трактарны з.

Цукровы з.

2. Прадпрыемства для развядзення жывёл.

Конны з.

Рыбаводны з.

|| прым. заво́дскі, -ая, -ае і заво́дскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)