Створаны ў г.Петрыкаў Гомельскай вобл. ў 1929 як суднабудаўнічая вытворчасць (верф). У Вял.Айч. вайну разбураны, у 1944 адноўлены. У 1947 рэканструяваны як суднабудаўніча-суднарамонтныя майстэрні. У 1968—74 рэканструяваны і перайменаваны ў суднабудаўніча-суднарамонтны з-д, які будаваў судны тэхн. флоту (брандвахты, грэйферныя земснарады, плаўэлектрастанцыі, баржы і інш.) і праводзіў суднарамонт. На 1.1.2000 з-д рамантуе судны, вырабляе металапрадукцыю, аказвае паслугі насельніцтву і арг-цыям.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЕП’Я́Н (Мікалай Антонавіч) (н. 18.8.1931, г.Петрыкаў Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ўнутраных хвароб. Д-рмед.н., праф. (1986). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1958). З 1964 у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнага навучання (з 1983 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях алергалогіі і медыцыны працы. Удзельнічаў у распрацоўцы і ўкараненні тэхналогіі лячэбна-аздараўленчага спелеакомплексу на базе рудніка вытв. аб’яднання «Беларуськалій».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДЗЬКО́ (Іван Харытонавіч) (18.5.1901, г.Петрыкаў Гомельскай вобл. — 11.3.1969),
генерал-маёр інжынерна-тэхн. службы (1944). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі Чырв. Арміі (1938). Удзельнік баёў супраць Булак-Балаховіча паходу 1920 у раёне Мазыр—Рэчыца. З 1922 на парт. рабоце ў Чырв. Арміі, з 1938 на адказных пасадах у К-це абароны пры СНК і Дзяржплане СССР. У Вял.Айч. вайну кантраляваў забеспячэнне Чырв. Арміі спец. тэхнікай і ўзбраеннем. Да 1960 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЫ́НАЯ СЛЕПАТА́, начная слепата,
парушэнне зроку ў чалавека пры слабым асвятленні (змярканне, ноч, штучнае зацямненне). Бывае ад арганічных або функцыянальных змен у зрокавым пурпуры, пры парушэннях утварэння і распаду зрокавага пігменту радапсіну ў палачках сятчаткі вока.
Адрозніваюць сімптаматычную К.с. (пры арган. хваробах вока і хваробах зрокавага нерва, пры глаўкоме), функцыянальную (пры нястачы вітамінаў A, B2, PP) і прыроджаную (пры пігментнай дэгенерацыі сятчаткі). Лячэнне: прэпараты вітамінаў A, B1 B2, C, PP, харчаванне, багатае на гэтыя вітаміны. карацін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБІРЫНТЫ́Т, атыт унутраны,
запаленне ўнутранага вуха. Выклікаецца стрэптакокамі, менінгакокамі, мікабактэрыямі туберкулёзу, рознымі вірусамі і інш. Адрозніваюць Л. тымпанагенны (з сярэдняга вуха), менінгагенны (з мазгавых абалонак — пры менінгіце) і гематагенны; па распаўсюджанасці працэсу — абмежаваную і дыфузную формы, па характары запалення — серозны і гнойны. Характэрныя прыкметы: ністагм, галавакружэнне, млоснасць, ірвота, шум у вушах, парушэнні раўнавагі. Пры дыфузным гнойным Л. гэтыя з’явы выяўлены больш выразна, да поўнага выпадзення вестыбулярнай і слыхавой функцый вуха. Лячэнне кансерватыўнае і аперацыйнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ДЗЬКІН (Яўген Леанідавіч) (н. 2.2.1970, г. Ханты-Мансійск Цюменскай вобл., Расія),
бел. і рас. спартсмен (біятлон).
Засл. майстар спорту СССР (1992). Скончыў Акадэмію фіз. выхавання і спорту (1994, Мінск). Трэнер-выкладчык па біятлоне ў Мінску (1992—95). Чэмпіён зімовых Алімп. гульняў (1992, г. Альбервіль, Францыя) на дыстанцыі 20 км. Чэмпіён свету (1992, г. Новасібірск, Расія) у каманднай гонцы на 20 км. Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (1994, г. Контыялахтыі, Фінляндыя) у эстафеце. З 1995 у Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДА́,
вёска ў Мазырскім р-не Гомельскай вобл., каля аўтадарогі Мазыр—Петрыкаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 19 км на З ад горада і чыг. ст. Мазыр, 152 км ад Гомеля. 952 ж., 428 двароў (2001). Лясніцтва, дрэваапр цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Брацкія магілы чырвонаармейцаў, якія загінулі ў 1918—20, сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі курганныя могільнікі (9—11 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАМЫ́ГІНА (Святлана Вячаславаўна) (н. 5.4.1965, г. Екацярынбург, Расія),
бел. спартсменка (біятлон). Засл. майстар спорту СССР (1991). Засл. майстар спорту Беларусі (1994). Скончыла Бел.політэхн.ін-т (1987). Сярэбраны прызёр XVII зімовых Алімп. гульняў (1994, г. Лілехамер, Нарвегія) на дыстанцыі 7,5 км. Чэмпіёнка свету на розных дыстанцыях (1990, 1991, 1994), сярэбраны і бронз. прызёр (1993); пераможца летняга чэмпіянату свету (1997, 1998), бронз. прызёр (1999). Чэмпіёнка Еўропы (1995), сярэбраны (2000) і бронз. прызёр (1996). Чэмпіёнка СССР (1989). Чэмпіёнка Беларусі (1989—2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́РПУР (ад лац. purpura пурпурная куклянка, пурпурны колер) антычны, прыродны чырванавата-фіялетавы фарбавальнік. Утрымліваецца ў выдзяленнях гіпабранхіяльных залоз марскіх бруханогіх малюскаў—іглянак, або пурпурных куклянак, напр., балінус, або мурэкс, брандарыс (Bolinus brandaris, або Murex brandaris). Па хім. прыродзе — вытворнае прыроднага фарбавальніка індыга.
Вядомы каля 1600 г. да н.э. (Стараж. Егіпет, Фінікія). Выкарыстоўваўся для афарбоўкі тканін, а таксама ў жывапісе, касметыцы і інш. У стараж. Рыме афарбаваная П. адзежа была адметнай адзнакай вышэйшых пасад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЦІЧ,
вёска ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р. Пціч; чыг. ст. на лініі Лунінец—Калінкавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 26 км на У ад г.Петрыкаў, 161 км ад Гомеля. 1057 ж., 379 двароў (2001). Камбікормавы з-д, лясніцтва, база раённай нарыхтоўчай канторы. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Царква хрысціян веры евангельскай. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Магіла ахвяр фашызму. У вёсцы ў Вял.Айч. вайну партызаны правялі Пціцкую аперацыю 1942.