Самяшы́наперхаць’ (кіраў., Нар. сл.). Дэрыват ад дыял. *самяша́ць ’змяшаць’ < мяшаць з суф. ‑іна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пе́рхацень, ганц. пярхоцень ’шалушэнне скуры’ (ЛА, 3). Утворана пры дапамозе суф. ‑enь ад пярхоты < перхаць/ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лушая́, лушуя́перхаць’, ’каласковая луска аўса’ (віл., глыб., Сл. ПЗБ; КЭС, лап.). У выніку кантамінацыі луска і (рус.) *чешуя́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прэ́хаць (прэхатэ) ’часта кашляць сухім кашлем’ (драг., Нар. лекс.). Укр. прихати, пирхати ’кашляць’. Відаць, да перхаць ’тс’ з метатэзай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папярхну́цца ’на момант задыхнуцца пры пападанні ў дыхальнае горла чаго-небудзь (часцінак ежы, вады і пад.)’ (ТСБМ, Грыг.). Гл. пе́рхаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупе́шперхаць’ (навагр., Жыв. сл.). Да лупе́ж (гл.). Аднак у гэтым значэнні лексема, відавочна, запазычана з польск. мовы, дзе яшчэ ст.-польск. łupież ’тс’ (XVI ст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пер (пэрь) ’пярга’ (ельск., Анох.). Відаць, з перг < пярга́ ці з первʼ < пэрва (нараўл.) ’тс’ пры ад’ідэацыі да пе́рвы(й). Параўн. аналагічна рус. пе́ршаперхаць’ — першь ’тс’ (Даль, 3, 33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АЛЕРГЕ́НЫ,

рэчывы, здольныя выклікаць алергію. Да іх адносяцца бялковыя і небялковыя (поліцукрыды) злучэнні, неарган. рэчывы, у т. л. асобныя элементы (бром, ёд і інш.). Небялковыя рэчывы становяцца алергенамі толькі пасля злучэння з бялкамі тканак арганізма Адрозніваюць эндаалергены (утвараюцца ў арганізме) і экзаалергены інфекц. і неінфекц. паходжання. Сярод алергенаў інфекц. паходжання вылучаюць бактэрыяльныя, вірусныя і грыбковыя. Да неінфекц. адносяцца бытавыя (бытавы, бібліятэчны пыл і інш.), эпідэрмальныя (воўна, пер’е птушак, валасы, перхаць), інсектныя (яд, сліна кусачых, пыл з часцінак насякомых), лекавыя, пылковыя (раслінны пылок), прамысл.-хім. (бензол, шкіпінар, фарбавальнікі і інш.), харч. рэчывы. Алерген выклікае імуналагічна апасродкаваную адчувальнасць арганізма да яго (сенсібілізацыю). Ад першай дозы ў арганізме ўтвараюцца антыцелы, здольныя ўзаемадзейнічаць толькі з пэўным алергенам. Паўторна трапляючы ў арганізм, алерген злучаецца з раней утворанымі антыцеламі і выклікае алергічную рэакцыю.

А.Ф.Сарока.

т. 1, с. 247

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кашляць; керхаць, перхаць, бухаць (разм.) □ душыцца кашлем, заходзіцца кашлем

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ко́шуцьперхаць’ (Сцяшк.). Рус. кошуть ’тс’. Параўн. кашута ’тс’. Разглядаецца як вытворнае ад часаць (гл.). Эвалюцыя форм наступная:⇉кашулі (Мяркулава, Этимология–1970, 169), кошу ць < * kos‑j‑ot‑ь. Параўн. таксама Трубачоў, Эт. сл., 11, 191.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)