Verschíffung f -, -en пераво́зка мо́рам [во́дным шля́хам]; вы́ваз, э́кспарт (водным шляхам)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

фрахт

(ням. Fracht)

перавозка грузаў водным шляхам, а таксама груз, які перавозіцца, і плата за перавозку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

авіяпо́шта

(ад авія- + пошта)

перавозка паштовых адпраўленняў паветраным шляхам, а таксама самі гэтыя адпраўленні, калі іх дастаўляюць самалётам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

shipping [ˈʃɪpɪŋ] n.

1. гандлёвы флот; су́дны;

The canal is open for shipping. Канал адкрыты для суднаходства.

2. пераво́зка, перасы́лка гру́заў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

парахо́дства, ‑а, н.

1. Прадпрыемства, якое кіруе параходным транспартам і ажыццяўляе перавозкі пасажыраў і грузаў. Пятро Рабянок — лепшы механік Гомельскага рачнога параходства. «Маладосць».

2. Разм. Рух параходаў па водных шляхах; перавозка пасажыраў, грузаў на параходах. На паўночных рэках параходства пачынаецца ў пачатку лета.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

transportation

[,trænspərˈteɪʃən]

n.

1) пераво́зка f., транспартава́ньне n.

2) сро́дкі тра́нспарту

3) тра́нспартныя выда́ткі

4) ссы́лка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ВЕЙСЕНГО́Ф (Генрых Уладзіслававіч) (7.8.1859, б. маёнтак Пакрэўна, Рокішкскі р-н, Літва — 1922),

бел. жывапісец. Вучыўся ў Рысавальнай школе В.​Герсана ў Варшаве (1874—78), Пецярбургскай АМ (1878—82), у Мюнхене (1889), Парыжы (1900). Амаль увесь час жыў у в. Русаковічы (Пухавіцкі р-н Мінскай вобл.). Пісаў пераважна пейзажы. У маст. выстаўках удзельнічаў з 1889. Сярод твораў: «Транспарт палонных» (1886), «Перавозка параненых» і «Беларускія могілкі. Русаковічы» (1889), «Куток у Польным» (1891), «Беларускія паляўнічыя» і «Снег» (1894), «Світанак на возеры», «Паляўнічы з сабакам» (Нац. маст. музей Беларусі), «Прадчуванне», «Надвячорак», «Хмара», «Цішыня» (усе 1910-я г.), пейзажы Літвы. Стварыў эскізы дыплома с.-г. і прамысл. выстаўкі ў Мінску (1901).

Літ.:

Дробаў Л.Н. Беларускія мастакі XIX ст. Мн., 1971. С. 82—89.

Л.​Н.​Дробаў.

т. 4, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

carriage [ˈkærɪdʒ] n.

1. экіпа́ж; карэ́та

2. пасажы́рскі ваго́н

3. цяле́жка, вагане́тка

4. карэ́тка (пішучай машынкі)

5. пераво́зка, транспарціро́ўка, транспартава́нне

6. паста́ва

7. comput. карэ́тка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Verfráchtung f -, -en

1) пераво́зка, адпра́ўка (тавару)

2) фрахтава́нне (судна)

3) апла́та (груза)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПЕРАПРА́ВА,

1) месца, дзе перапраўляюцца на другі бераг (на паромах, лодках і інш.), а таксама ўчастак ракі, возера, які выкарыстоўваецца войскамі пры фарсіраванні водных перашкод.

2) Перавозка войск і баявой тэхнікі цераз водныя перашкоды пры дапамозе пераправачных сродкаў або пераход войск цераз перашкоды па мастах, брадах, ільдах, а таксама пераадольванне іх уплаў П. бываюць: дэсантныя — для пераадольвання воднай перашкоды гал. чынам падраздзяленнямі першага эшалона на штатных плавальных сродках; паромныя — для падраздзяленняў з іх баявой тэхнікай; маставыя — для калон войск з іх узбр. і баявой тэхнікай (гл. Мост ваенны); чыгуначныя — для чыг. саставаў або асобных вагонаў на спец. суднах-паромах. Могуць ажыццяўляцца П. танкаў пад вадой. Будуюць несапраўдныя П. (для падману праціўніка), а таксама пераправы ўброд, па лёдзе і інш. П. абсталёўваюцца і маскіруюцца, на іх арганізавана каменданцкая служба.

т. 12, с. 286

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)