2. (пашырэнне) Expansión f -, Áusdehnung f -, Áusbreitung f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
име́тьнесов., в разн. знач. мець;
◊
име́ть ме́сто мець ме́сца;
име́ть хожде́ние мець пашырэ́нне (хаджэ́нне);
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тэксты́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тэкстылю, звязаны з вытворчасцю яго. Тэкстыльная прамысловасць. □ Уявім, што фабрыка тэкстыльная, і пашырэнне фабрыкі патрабуе павелічэння колькасці льну.Чорны.// Зроблены, пашыты з тэкстылю. Тэкстыльны абутак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
валля́к, ‑а, м.
1.Пашырэнне шчытападобнай залозы пры базедавай хваробе.
2.Разм. Адвіслыя складкі падбародка.
3. Тое, што і валлё. Пярэсты прыгажун, надзьмуўшы валляк, пакручваўся на адным месцы і ўсё вуркатаў, вуркатаў.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́ўмінг
(англ. roaming)
пашырэнне прасторы дзеяння мабільнай сувязі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
эскала́цыя, ‑і, ж.
Паступовае павелічэнне, узмацненне, пашырэнне чаго‑н. Эскалацыя вайны. □ [Андрэ:] «Я супраць такога разумення, як «якасць мастацтва». Гэта змяншае яго маштабы і садзейнічае эскалацыі цэн.«ЛіМ».// Нарошчванне ўзбраення імперыялістычнымі дзяржавамі, абвастрэнне міжнародных адносін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗОАХАРЫ́Я (ад зоа... + харыя),
пашырэнне дыяспораў (зачаткаў раслін і грыбоў, іх спораў, пладоў і насення) жывёламі. Адрозніваюць эпізоахарыю — пасіўны перанос дыяспор на целе жывёлы з брудам, глеем або з дапамогай спец. прыстасаванняў (зачэпкі, шыпікі, шчацінкі і інш.), слізі або ліпкіх рэчываў; эндазоахарыю — пашырэнне праз стрававальную сістэму жывёл, пры гэтым дыяспоры не пашкоджваюцца, але зрэдку набываюць лепшую ўсходжасць (напр., у бружмелю, брызгліны, вішні, граната) і сінзоахарыю — актыўнае пашырэнне дыяспор, звязанае з назапашваннем корму жывёламі (бурундук, вавёрка, кедраўка, лясная мыш, сойка і інш.). Асобны выпадак сінзоахарыі — мірмекахарыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хара́л, ‑а, м.
Рэлігійнае многагалосае песнапенне, якое атрымала асаблівае пашырэнне ў пратэстантаў і католікаў. А яшчэ праз хвіліну шматгалосы звонкі харал да самай столі напаўняў вялізную фізкультурную залу.Навуменка.// Музычная п’еса ў такой форме. Харалы Баха.
[Ад лац. (cantus) choralis — харавое (песнапенне).]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
экстрапаля́цыя, ‑і, ж.
1.Кніжн.Пашырэнне вывадаў, атрыманых пры вывучэнні адной часткі з’явы, на другую частку яе.
2. У матэматыцы — вылічэнне па шэрагу дадзеных значэнняў матэматычнага выражэння іншых значэнняў яго, якія знаходзяцца па-за гэтым радам.
[Ад лац. extra — звыш, па-за і polio — выпраўляю, змяняю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Áusbreitungf -, -en
1) пашырэ́нне, развіццё
2) рассціла́нне
3) распуска́нне
4) распаўсю́джванне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)