pomalować

зак. пафарбаваць; нафарбаваць; памаляваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

вы́малеваць, -люю, -люеш, -люе; -люй; -леваны; зак., што.

1. Малюючы, старанна і акуратна перадаць кожную дэталь; старанна намаляваць.

В. партрэт.

2. Пакрыць слоем фарбы; пафарбаваць (разм.).

В. машыну ў зялёны колер.

3. Расходаваць на афарбоўку (разм.).

В. усю фарбу.

|| незак. вымалёўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шалёўка, -і, ДМ -ўцы, ж.

1. гл. шаляваць.

2. зб. Тонкія дошкі, якія ідуць на абшыўку драўляных пабудоў, а таксама абшыўка з такіх дошак.

Пафарбаваць шалёўку.

3. мн. -і, -лёвак. Адна з такіх дошак.

4. Накладныя планкі вакол акна, дзвярэй.

|| прым. шалёвачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перачарні́ць, ‑чарню, ‑чэрніш, ‑чэрніць; зак., што.

Разм.

1. Зрабіць вельмі чорным.

2. Пафарбаваць у чорны колер, пачарніць усё, многае. Перачарніць усе тканіны. Перачарніць усё серабро.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развэ́дзгаць разм. verstrichen* vt (фарбу, клей і г. д.); schlecht nstreichen* (дрэнна пафарбаваць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

вы́фарбаваць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

Пакрыць фарбай; пафарбаваць. Дом — усім дамам дом. Акон на дзесяць махнула [Параска]. Правільна, будаваць дык будаваць. Выфарбавала. Як лялька стаіць. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прокра́сить сов.

1. (какое-л. время) прафарбава́ць, прамалява́ць;

2. (покрыть слоем краски) пафарбава́ць, памалява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прабялі́ць, ‑бялю, ‑беліш, ‑беліць; зак., што.

1. Пафарбаваць белым. // Спец. Падвергнуць спецыяльнай апрацоўцы, каб зрабіць белым. Прабяліць цукар.

2. і без дап. Бяліць некаторы час. Прабяліць увесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засіні́ць, ‑сіню, ‑сініш, ‑сініць; зак., што.

Пафарбаваць у сіні колер, зрабіць сінім. Засініць азёры на контурнай карце. // Залішне падсініць. Засініць бялізну. // Разм. Запэцкаць чым‑н. сінім. Засініць пальцы чарнілам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

umalować

зак. памаляваць; пафарбаваць, падфарбаваць; зрабіць макіяж

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)