Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
konseqúenta
1) паслядо́ўны
2) насто́йлівы, упа́рты
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кінагра́ма, ‑ы, ж.
Спец. Зарэгістраваны на кінаплёнцы паслядоўны рад якіх‑н. дзеянняў, рухаў і пад. Кінаграма тэхнікі кідання дыска.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АГО́НЬ (ваен.),
стральба з розных відаў агнястрэльнай зброі, адзін з асн. сродкаў знішчэння і паражэння праціўніка.
Адрозніваюць агонь адзіночнымі выстраламі, залпавы, бесперапынны; па напрамках — перакрыжаваны, франтальны, флангавы; можа быць беглы, кінжальны, масіраваны, метадычны і інш., з артыл. сістэм — сканцэнтраваны, рухомы і нерухомы загараджальны, паслядоўны, агнявы вал і інш. Агонь уключае таксама пуск ракет у звычайным начынні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стро́йны, -ая, -ае.
1. Прыгожа і прапарцыянальна складзены, з прыгожай фігурай.
С. юнак.
С. стан.
2. Правільна і роўна размешчаны.
Стройныя рады прысад.
3. 3 правільнымі суадносінамі паміж часткамі; паслядоўны.
Стройнае гучанне аргана.
С. хор галасоў.
|| наз.стро́йнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Паслядо́ўнік ’той, хто прытрымліваецца чыіх-н. поглядаў і кіруецца імі ў жыцці’ (ТСБМ). Укр.послідо́вник ’тс’. Утвораны ад прыметніка паслядоўны (і суфікса ‑ік) або гэта калька з рус.последователь < ст.-слав.послѣдьствовати.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРКА́ДА (франц. arcade),
шэраг аднолькавых па велічыні і абрысах арак, якія апіраюцца на слупы або калоны і ствараюць разам з імі рытмічны паслядоўны рад. Бываюць канструкцыйныя (успрымаюць нагрузку верхніх частак будынкаў) і дэкар. (стаяць асобна або ўтвараюць «сляпыя» аркады). Аркады з’явіліся ў архітэктуры Стараж. Рыма. На Беларусі пашырыліся з 16 ст. ў архітэктуры рэнесансу, барока, класіцызму ў адкрытых галерэях гандл. радоў (у Пінску, Нясвіжы), палацаў (у г.п. Ружаны Пружанскага р-на), гасп. будынкаў (лямус брыгіцкага кляштара ў Гродне), а таксама як дэкар. элемент — аркатура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ААГЕНЕ́З (ад аа... + ...генез),
паслядоўны працэс развіцця жаночай гаметы ад першаснай палавой клеткі да спелага яйца. Ахоплівае стадыі: размнажэння (павелічэнне колькасці дыплоідных палавых клетак — аагоніяў), росту аацытаў (павольны ў першай фазе, якая ў чалавека і жывёл можа працягвацца гадамі, у другой фазе — хуткі, з інтэнсіўным павелічэннем аб’ёмаў клетак) і іх выспявання (меятычнае дзяленне з утварэннем гаплоідных яйцаклетак, здольных да апладнення). У губак, некаторых кішачнаполасцевых і чарвей аагенез адбываецца ў любой частцы цела, у астатніх жывёл і чалавека лакалізаваны ў яечніках, у раслін — у аагоніях, архегоніях або зародкавым мяшку.