РАСО́НСКА-АСВЕ́ЙСКАЯ ПАРТЫЗА́НСКАЯ ЗО́НА ў Вялікую Айчынную вайну,

тэрыторыя на Пн Віцебскай вобл., якую кантралявалі партызаны. Утварылася ў 1942 у выніку баёў (у т. л. Расонскага бою 1942) па вызваленні партызанамі ад ням.-фаш. захопнікаў тэр. Расонскага, Асвейскага, ч. Дрысенскага і Полацкага р-наў. Да вясны 1943 пл. 5 тыс. км². Вызваленая тэрыторыя стала часткай партыз. краю, створанага бел., латышскімі і рус. партызанамі на сумежжы Беларусі, Латвіі і Расіі (10 тыс. км², больш за 100 тыс. чал.). Зону абаранялі партыз. фарміраванні гэтых рэгіёнаў. На тэр. зоны базіраваліся падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, была адноўлена сав. ўлада, працавалі хлебапякарні, млыны, прамысл. майстэрні, выдаваліся раённыя газеты; падтрымлівалася сувязь з сав. тылам, дзейнічалі аэрадромы і пасадачныя пляцоўкі. Партызаны пастаянна праводзілі дыверсіі на камунікацыях ворага, у т. л. ў час «рэйкавай вайны», аперацыі па разгроме яго гарнізонаў. Ням. фашысты з мэтай ліквідацыі зоны часта праводзілі карныя аперацыі (№ 12, 13, 14, «Пантэра», «Заяц-бяляк», «Зімовае чараўніцтва», «Генрых», «Ота» і інш.), таму яе тэрыторыя была ператворана акупантамі ў «выпаленую зямлю». У памяць пра Р.-А.п.в. насыпаны курганы каля в. Прошкі Верхнядзвінскага, Марачкова і Маторына Расонскага р-наў, пастаўлены помнікі ў Расонах, вёсках Дзёрнавічы, Новы Лад Верхнядзвінскага, Канюхова, Межна, Роўнае Поле, Сяляўшчына Расонскага р-наў Віцебскай вобл.

Літ.:

Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. Мн., 1990.

Э.​Ф.​Языковіч.

т. 13, с. 358

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Партызанская барацьба ў гады Вялікай Айчыннай вайны 1941—1945 гг. 8/266—267 (карта-ўкл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

партыза́нскі, -ая, -ае.

1. гл. партызан.

2. Які мае адносіны да ўзброенай народнай барацьбы супраць іншаземных захопнікаў, што праводзіцца ў тыле ворага атрадамі, якія дзейнічаюць самастойна.

Партызанская вайна.

П. атрад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

партыза́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які праводзіцца, вядзецца партызанамі (пра ўзброеную барацьбу). Партызанская вайна. Партызанскі рух.

2. Які мае адносіны да партызана, да партызан, уласцівы ім. Партызанская слава. Партызанская дружба. □ — А мы папросім Надзежду Астапаўну.. прачытаць новы верш Купалы, партызанскі, які прынеслі нядаўна да нас з-за лініі фронту. Лынькоў. // Які належыць партызану, партызанам. Партызанская зямлянка. □ Смешна зацёхкала бадзерыстая партызанская «Кацюша». Брыль. // Які складаецца з партызан. Партызанскі атрад. Партызанская брыгада. Партызанскі абоз.

3. перан. Разм. Дрэнна арганізаваны, бессістэмны, уласцівы партызаншчыне (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

партыза́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. партыза́нскі партыза́нская партыза́нскае партыза́нскія
Р. партыза́нскага партыза́нскай
партыза́нскае
партыза́нскага партыза́нскіх
Д. партыза́нскаму партыза́нскай партыза́нскаму партыза́нскім
В. партыза́нскі (неадуш.)
партыза́нскага (адуш.)
партыза́нскую партыза́нскае партыза́нскія (неадуш.)
партыза́нскіх (адуш.)
Т. партыза́нскім партыза́нскай
партыза́нскаю
партыза́нскім партыза́нскімі
М. партыза́нскім партыза́нскай партыза́нскім партыза́нскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

guer(r)illa [gəˈrɪlə] n. партыза́н; партыза́нка;

guerrilla war/warfare партыза́нская вайна́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

герылья́сы

(ісп. guerillas, мн. ад guerilla = партызанская вайна)

удзельнікі герылы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

партыза́нскі Partisnen-;

партыза́нская вайна́ Partisnenkrieg m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ПАРТЫЗА́НСКІЯ ФАРМІРАВА́ННІ,

назва арганізацыйных адзінак партыз. узбр. сіл. У Вял. Айч. вайну: партызанскае злучэнне, партызанская брыгада, партызанскі полк, партызанскі атрад, партызанская група, а таксама партыз. ўзвод, рота, батальён і інш. У склад рэгулярных войск не ўваходзілі. У канцы 1941 на акупіраванай ням. фашыстамі тэр. СССР дзейнічала 2 тыс. партыз. атрадаў (больш за 90 тыс. чал.). Усяго ў гады вайны ў тыле праціўніка знаходзілася больш за 6200 партыз. атрадаў і падп. груп, у якіх налічвалася больш за 1 млн. чал. На Беларусі ў 1941—44 дзейнічала 213 брыгад, якія аб’ядноўвалі 997 атрадаў, асобна дзейнічалі 258 атрадаў (гл. Партызанскі рух на Беларусі ў Вял. Айч. вайну). П.ф. ўтрымлівалі і кантралявалі да 60% акупіраванай тэр. Беларусі (гл. Партызанская зона).

т. 12, с. 140

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

партиза́нский прям., перен. партыза́нскі;

партиза́нский отря́д партыза́нскі атра́д;

ма́ссовое партиза́нское движе́ние ма́савы партыза́нскі рух;

партиза́нская война́ партыза́нская вайна́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)