1. Аператыўны работнік — супрацоўнік органаў міліцыі, дзейнасць якога — папярэджанне і раскрыццё злачынстваў. Аператыўнікі зрабілі вобыск.
2. Афіцэр аператыўнага аддзела штаба воінскага злучэння.
3. Той, хто займаецца якой‑н. аператыўнай работай. Нарада забеспячэнцаў-аператыўнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕТЭРЫНА́РНА-САНІТА́РНАЯ ЭКСПЕРТЫ́ЗА,
1) навуковая дысцыпліна, якая вывучае і распрацоўвае метады сан.-гігіенічнай ацэнкі прадуктаў жывёльнага паходжання. Накіравана на папярэджанне захворванняў людзей на хваробы, узбуджальнікі якіх перадаюцца праз харч. (мяса, малако, рыба, яйцы), кармавыя, сыравінныя (футра, шэрсць, пух, пер’е і інш.) прадукты жывёлагадоўлі. Сфарміравалася ў 20 ст. 2) Вызначэнне дабраякаснасці прадуктаў жывёльнага паходжання. Праводзяць на прадпрыемствах мяса-малочнай прам-сці, рынках, пунктах забою жывёлы. Кантроль за правільнасцю правядзення ветэрынарна-санітарнай вядуць органы дзярж.вет. інспекцыі (гл.Ветэрынарна-санітарны нагляд).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСВЕ́ДЧАННЕ НАТАРЫЯ́ЛЬНАЕ,
учыненне органамі натарыята дзеянняў, накіраваных на замацаванне грамадз. правоў і папярэджанне магчымых парушэнняў. У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь З.н. належаць факты, якія могуць мець юрыд. вынікі (здзелкі, правільнасць копій дакументаў, выпісак з іх і інш.); засведчанне бясспрэчнага права (напр., права ўласнасці на спадчыну); наданне дакументам выканаўчай сілы (напр., учыненне выканаўчых надпісаў на пазыковых і плацежных дакументах); захаванне маёмасці, дакументаў, доказаў. З.н. звычайна робіцца ў памяшканні натарыяльнай канторы, а ў пэўных выпадках (з-за хваробы або інваліднасці кліента) — дома, у бальніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКА́НАВА Нявена (н. 12.12.1938, г. Станке-Дзімітроў, Балгарыя),
балгарская актрыса. Нар.арт. Балгарыі (1974). Творчую дзейнасць пачала ў т-ры, у кіно з 1956 (фільм «Дзве перамогі»). Сярод лепшых — ролі гераінь, прасякнутых шчырасцю, парывістых, унутрана значымых. Знялася ў фільмах «Гады кахання» (1957), «Будзь шчаслівая, Ані!» (1961), «Тытунь» (1962, у сав. пракаце «Канец «Нікаціяны»), «Інспектар і ноч» (1963), «Выкрадальнік персікаў» (1964), «Адхіленне» (1967), «Хлопчык адыходзіць» (1972, у сав. пракаце «Вольная птушка»), «Дрэва без каранёў» (1974), «Не зыходзь» (1976), «Тры смяротныя грахі» (1980), «Папярэджанне» (1982), «Выратаванне» (1984) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
імунапрафіла́ктыка
(ад імуна- + прафілактыка)
папярэджанне інфекцыйных хвароб жывёл і чалавека стварэннем у арганізме штучнага (набытага) імунітэту 1.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДЭСТРУ́КЦЫЯ ЛАНДША́ФТАЎ,
парушэнне структуры і стабільнасці ландшафту пад уплывам прыродных або антрапагенных фактараў. Узнікае пры адмоўных зменах балансу ландшафтаўтваральных кампанентаў (напр., у выніку эрозіі і дэградацыі глеб, рэкрэацыйнай дыгрэсіі мясцовасці, нерацыянальнага выкарыстання расліннага покрыва, рэзкіх змен воднага рэжыму і інш.), можа завяршыцца дэградацыяй ландшафтаў. З’явы Д.л. назіраюцца пры парушэнні тэхналогіі меліярацыйнага буд-ва, у месцах інтэнсіўнай распрацоўкі мінер. рэсурсаў, у наваколлі вял.прамысл. прадпрыемстваў. Вакол нас. пунктаў, у зялёных зонах, зонах адпачынку працэсы Д.л. развіваюцца ад празмерных і нерэгуляваных рэкрэацыйных нагрузак. Захаванне прынцыпу рац. прыродакарыстання і аховы прыроды, дакладны разлік параметраў магчымых шкодных уплываў і папярэджанне іх прадухіляюць Д.л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНФЕКЦЫ́ЙНЫЯ ХВАРО́БЫ РАСЛІ́Н, паразітарныя хваробы раслін,
хваробы, якія выклікаюцца патагеннымі арганізмамі. Паводле характару ўзбуджальніка падзяляюцца на грыбныя, бактэрыяльныя, вірусныя, мікаплазмавыя, нематодныя хваробы (гл. адпаведныя арт.). Пры наяўнасці адпаведных умоў (пэўнай т-ры, вільготнасці паветра і глебы) інфекцыя можа перадавацца ад заражаных раслін да здаровых праз с.-г. прылады і інвентар, паветра, ваду і інш., а таксама жывёламі і чалавекам. Хваробы могуць праяўляцца ў выглядзе адзінкавых выпадкаў ці мець масавае пашырэнне. Меры барацьбы прафілактычныя — накіраваны на папярэджанне хвароб; селекцыйна-генет. — прадугледжваюць вывядзенне сартоў, устойлівых да захворванняў; знішчальныя (хім., фіз., мех., біял. і інш.).