НЕ́РНСТА—ЭТЫНГСГА́ЎЗЕНА ЭФЕ́КТ,

узнікненне эл. поля (поля Нернста) у цвёрдых правадніках пры наяўнасці градыента т-ры і перпендыкулярнага да яго магн. поля. Адкрыты ў 1886 В.Нернстам і аўстр. фізікам А.​Этынгсгаўзенам. Абумоўлены скрыўленнем траекторыі носьбітаў зараду ў магн. полі. Адрозніваюць падоўжны (эл. поле EN накіравана ўздоўж градыента т-ры ▽T) і папярочны (EN перпендыкулярнае ▽T і магн. полю) эфекты. Гл. таксама Гальванамагнітныя з’явы.

т. 11, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прафілява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак. і незак., што.

Спец.

1. Надаць (надаваць) правільны папярочны профіль (дарозе, дарожнаму палатну).

2. Надаць (надаваць) адпаведную форму дэталі з паласавога металу шляхам апрацоўкі на спецыяльнай машыне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прафілява́ць

(фр. profiler)

1) надаваць правільны папярочны профіль дарожнаму палатну;

2) надаваць адпаведную форму дэталі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

трансверса́ль

(фр. transversal, ад лац. transversus = папярочны)

прамая, якая перасякае стораны трохвугольніка і іх працяг.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КУ́ЭСТЫ (ад ісп. cuesta адхон, схіл гары),

асіметрычныя грады і ўступы ў рэльефе, часам горныя хрыбты, утвораныя ў выніку размыву і дэнудацыі монаклінальна залягаючых горных парод, складзеных з пластоў рознай трываласці. Спусцісты схіл супадае з нахілам пластоў, стромкі абрываецца ў бок іх падзення. Часам К. размяшчаюцца ў некалькі паралельных радоў, утвараюць куэставы тып рэльефу, які трапляецца на паўн. схілах Вял. Каўказа (Скалісты хр.), у Сярэдняй Азіі, Крымскіх гарах і інш. месцах.

Папярочны профіль куэстаў.

т. 9, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Папяро́чнік ’памер у шырыню, дыяметр’ (ТСБМ). Дэрыват ад папярочны з суф. ‑ік. Калька франц. diamétre або лац. diametrus, грэч. διάμετρος ’папярочнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэ́я

(рус. рея, ад гал. raa)

рухомы папярочны круглы брус на мачце, да якога мацуецца парус.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

перакла́дзіна, ‑ы, ж.

Папярочны брус, жэрдка, дошка і пад. Ластаўчына гняздо было ў самым гумне, на падстрэшнай перакладзіне. Якімовіч. Ёмкая перакладзіна, прыбітая .. ўпоперак дзвярэй, вартуе цяпер хатку над балотцам. Колас. // Тое, што і турнік. // Спец. Верхняя частка крапяжу ў шахтах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тарэ́цпапярочны зрэз; бакавая старана’, ’кароткі брусок для машчэння вуліцы’ (ТСБМ), торцпапярочны зрэз’, тарцава́ць ’стругаць дрэва ўпоперак слаёў’ (Ласт.). Укр. торе́ць ’тарэц’, рус. торе́ц, торц ’тс’. З італ. torso ’торс, тулава (як частка статуі)’. У такім выпадку італьянскае слова набыло ва ўсходнеславянскіх мовах суфікс ‑ец пад уплывам іншых слоў з гэтым суфіксам. Акрамя таго, дапускаецца сувязь слова з прасл. *terti ’церці’ (ЕСУМ, 5, 604; Фасмер, 4, 88).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

РАЗРЭ́З архітэктурны,

франтальная праекцыя будынка ці арх. дэталі, умоўна рассечаных плоскасцю або сістэмай плоскасцей; абавязковая ч. арх. праектаў. Служыць для паказу на чарцяжы ўнутр. прасторы будынка і асобных яго памяшканняў, канструкцый будынка і арх. дэталей. Пры неабходнасці больш поўнага і нагляднага паказу структуры будынка і яго арх.-прасторавай арг-цыі Р. можа сумяшчацца з аксанаметрыяй. Вядома са старажытнасці. На Беларусі Р. выкарыстоўваюцца з 18 ст.

С.​А.​Сергачоў.

Аксанаметрычны разрэз храма святой Сафіі ў Стамбуле. 532—537.
Папярочны разрэз Іосіфаўскага сабора ў Магілёве. 18 ст.

т. 13, с. 264

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)