besprngen

vt апы́рскваць, араша́ць

die Strßen ~ — паліва́ць ву́ліцы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Палі́ва ’шклопадобная маса, якой пакрываюць керамічныя вырабы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Мядзв., Грыг., Шат., Сл. ПЗБ), полі́ва ’паліва, палуда’ (ТС). Рус., укр. поли́ва, польск. polewa, чэш., славац. poleva ’тс’. Аддзеяслоўнае вытворнае ад паліваць < ліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

polewać

незак.

1. паліваць;

2. пакрываць палівай; эмаліраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zlewać

незак.

1. зліваць, адліваць;

2. паліваць, абліваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

памы́йніца, ‑ы, ж.

1. Памыйная яма, месца, куды выліваюць памыі.

2. Пасудзіна, у якую зліваюць памыі. Адам зайшоў у хату.., кіўнуў нязванаму госцю галавой і з гаспадарскай заклапочанасцю ступіў да памыйніцы, стаў паліваць з кубка сабе на рукі. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ака́зія, ‑і, ж.

1. Зручны выпадак для паездкі або перасылкі чаго‑н. спадарожным транспартам. // Зручны, спрыяльны выпадак.

2. Нечаканае здарэнне, непрадбачаны выпадак. — Ого, вы сёння багата жывяце! — усклікнуў Сяргей. — Што ў вас за аказія такая, што трэба віном паліваць? Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

glazurować

незак.

1. паліваць;

2. глянцаваць;

3. кул. глазураваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

паліва́нне ср.

1. полива́ние, поли́в м., поли́вка ж.;

2. обли́вка ж., облива́ние, глазуро́вка ж., мура́вление;

1, 2 см. паліва́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

baste

[beɪst]

v.t.

1) фастрыгава́ць

2) паліва́ць смажані́ну (сваі́м со́кам, тлу́шчам)

3) лупі́ць, лупцава́ць, малаці́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ро́па, ‑ы, ж.

Абл.

1. Гнойныя выдзяленні. Удоўж Дняпра ляглі яны — акопы, Заросшыя травой акопы, бліндажы, Дзе як-бы йшчэ смярдзіць людскою ропай, Мінулых бітваў усплываюць міражы. Купала.

2. Тое, што і рапа́. З лесу вылецелі каля дваццаці фурманак, распаўзліся на плантацыі і пачалі паліваць з бочак сакавітыя зялёныя рады густа-салёнай ропай. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)