слу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Публічна разглядацца (пра судовую справу), публічна заслухвацца (пра чыю-н. інфармацыю, паведамленне і пад.).

Слухаецца справа аб забойстве.

Слухаюцца даклады па праблемных пытаннях мовы.

2. каго-чаго. Паводзіць сябе згодна з чыімі-н. парадамі; падпарадкоўвацца каму-, чаму-н.

С. настаўніка.

С. добрых парад.

|| зак. паслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

defer​2 [dɪˈfɜ:] v. (to) fml лічы́цца (з кім-н./чым-н.); згаджа́цца (з кім-н./чым-н.); саступа́ць, падпарадко́ўвацца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АРЫСТЫ́П (Aristipos) з Кірэны

(каля 435 — каля 366 да нашай эры),

старажытнагрэчаскі філосаф. Вучань Сакрата. Заснавальнік кірэнскай школы, адзін з пачынальнікаў геданізму ў этыцы. Паводле Арыстыпа, чалавечаму пазнанню даступныя толькі пачуцці, уласныя станы, прыемныя ці прыкрыя, а не існуючыя аб’ектыўна знешнія рэчы; успрыманні іншых людзей для чалавека недасягальныя, ён можа абапірацца толькі на іх выказванні. Таму Арыстып аддаваў перавагу практычнаму, а не тэарэтычнаму пазнанню. Найвышэйшую мэту жыцця бачыў у асабістым здавальненні, але, паводле Арыстыпа, чалавек не павінен падпарадкоўвацца яму, а імкнуцца да разумнай асалоды. Здавальненне і пакуты лічыў мерай дабра і зла, ісціны і хлусні. Сцвярджаў, што не трэба шкадаваць аб мінулым ці баяцца будучыні, у мысленні, як і ў дзеяннях, трэба надаваць значэнне толькі сучаснаму, якім можна вольна распараджацца.

В.​В.​Краснова.

т. 2, с. 9

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

станаві́цца, ‑наўлюся, ‑новішся, ‑новіцца.

Незак. да стаць (у 1–5 знач.).

•••

Станавіцца на калені перад кім — пакарацца, падпарадкоўвацца каму‑н.

Станавіцца папярок горла каму — рабіцца для каго‑н. невыносным, нясцерпным і пад.

Станавіцца папярок дарогі каму — перашкаджаць каму‑н. (звычайна ў дасягненні якой‑н. мэты).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ШВЕ́ДСКА-ПО́ЛЬСКАЯ У́НІЯ 1592—99,

асабістая унія паміж Шведскім каралеўствам і Рэччу Паспалітай. Узнікла пасля смерці караля Швецыі Юхана III

[1568—92],

сын якога, польскі кароль і вял. кн. ВКЛ (з 1587) Жыгімонт III (Сігізмунд III) атрымаў у спадчыну ад бацькі таксама швед. прастол. Унія засталася ў значнай ступені фармальнай, бо Швецыя, дзе ў 1592 у якасці дзярж. рэлігіі канчаткова зацвердзілася лютэранства, не жадала падпарадкоўвацца заўзятаму католіку Жыгімонту III, які не хаваў сваіх намераў аднавіць у гэтай краіне каталіцызм. У 1595 фактычным правіцелем Швецыі стаў дзядзька караля Карл (у 1604—11 кароль Карл IX). У 1598 ён разбіў каля Стонгебру войскі Жыгімонта III, які высадзіўся ў Швецыі, і ў 1599 дамогся пазбаўлення яго швед. кароны. Ш.-п.у. перастала існаваць. Імкненне Жыгімонта III аднавіць яе прывяло да вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—29.

М.​Г.​Нікіцін.

т. 17, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯРАСЛА́Ў СВЯТАПО́ЛЧЫЧ (у хрышчэнні Іаан; паміж 1079 і 1091—1123),

князь Уладзіміра-Валынскі. Сын вял. кіеўскага кн. Святаполка Ізяславіча. Паводле рашэння Увеціцкага з’езда князёў у 1100 атрымаў Уладзімір-Валынскі, у 1112 — Дарагабуж. У 1102 удзельнічаў у паходзе на свайго стрыечнага брата Яраслава Яраполчыча, які намагаўся замацавацца ў Бярэсці, захапіў яго на р. Нур і даставіў у Кіеў. У 1112 ажыццявіў паспяховы паход на яцвягаў. У 1117 адмовіўся падпарадкоўвацца вял. кіеўскаму кн. Уладзіміру Манамаху.

Пасля 60-дзённай аблогі Уладзіміра-Валынскага войскам Манамаха Я.С. быў вымушаны прызнаць вяршэнства Манамаха. У 1118 з-за ўнутр. канфлікту ўцёк са свайго княства ў Венгрыю. У 1123 з польскімі і венг. войскамі Я.С. падышоў да Уладзіміра-Валынскага і ў час аблогі горада быў забіты. Сыны Я.С. — Вячаслаў Яраславіч, князь клецкі, і Юрый Яраславіч, князь тураўскі і пінскі.

т. 18, кн. 1, с. 295

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

submit [səbˈmɪt] v.

1. (to) падпарадко́ўвацца, стаць пако́рным;

submit to discipline падпарадко́ўвацца дысцыплі́не

2. падава́ць на разгля́д;

submit an essay to one’s teacher адда́ць эсэ́ на праве́рку свайму́ наста́ўніку

3. law or fml прапано́ўваць (свой пункт гледжання);

We submit that the charge is not proved. Мы заяўляем, што абвінавачанне не даказана.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

праіснава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак.

Пражыць, прабыць некаторы час. Няўжо мы [палонныя лагера] павінны толькі.. брахаць за вугламі на фашыстаў і пакорна падпарадкоўвацца, абы яшчэ крыху праіснаваць. Карпюк. Калгасная форма гаспадаркі праіснавала тут ва ўмовах партызанскага краю цэлы год — з лета 1941 г. да лета 1942 года. Залескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тамі́зм

(ад лац. Thomos = Фама)

філасофскае і багаслоўскае вучэнне сярэдневяковага філосафа-схаласта Ф. Аквінскага, паводле якога розум павінен падпарадкоўвацца веры, а філасофія служыць багаслоўю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

імунітэ́т, ‑у, М ‑тэце, м.

1. Неўспрымальнасць арганізма да заражэння хваробамі. Набыты імунітэт. Прыроджаны імунітэт. // перан. Здольнасць процістаяць чаму‑н. Ідэйны імунітэт. □ Уменне аўтара думаць, бачыць паэтычна служыць добрым імунітэтам супраць дэкларацыі, просталінейных рашэнняў. «ЛіМ».

2. Выключнае права не падпарадкоўвацца некаторым законам, якое даецца пэўным асобам. Дыпламатычны імунітэт.

[Ад лац. imimunitas — вызваленне ад чаго‑н.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)