феадальная дзяржава (султанат) у паўд.-зах. Дэкане (Індыя) у 1489—1686. Засн. бахманідскім намеснікам Юсуф Адзіл-ханам, які паклаў пачатак дынастыі Адзіл-шахаў. Біджапур быў аслаблены паўстаннямі маратхаў пад кіраўніцтвам Шываджы і войнамі з Маголамі. З 1599 у складзе віцэ-каралеўства Дэкану. У 1686 падпарадкаваны дзяржавай Вялікіх Маголаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРГУ́НДЫ,
племя ўсходніх германцаў. У першыя ст.н.э. прыйшлі з Балт. мора на Рэйн. У 406 засн. каралеўства з цэнтрам у Вормсе (у 436 знішчана гунамі). У 457 занялі басейн р. Рона, дзе заснавалі дзяржаву з цэнтрам у Ліёне. У 6 ст. прынялі каталіцтва. У 534 падпарадкаваны франкамі. Пазней увайшлі ў склад паўд.-франц. народнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛЬГЕ́НЬ,
у старажытнай рэлігіі і міфалогіі алтайцаў і шорцаў вярх. бог-светастваральнік, валадар светлых і чыстых нябесных духаў. Паводле міфаў, У. сядзіць на залатым троне ў залатым палацы, размешчаным над усімі свяціламі ў вышэйшым і цэнтр. пункце сусвету (вяршыня сусв. гары). У. супрацьстаіць і падпарадкаваны ўладар царства мёртвых Эрлік, які па загадах У. карае вінаватых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛАБРО́ГІ (лац. Allobroges),
кельцкае племя, якое жыло паміж Жэнеўскім воз., рэкамі Рона і Ізер і Альпамі. Іх гал. гарады — Віена (сучасны В’ен у Францыі) і Генава (сучасная Жэнева). Алаброгі выступалі на баку Ганібала (218 да н.э.), у 121 да н.э.падпарадкаванырым. палкаводцам Фабіем Максімам Квінтам, а іх тэр. ўключана ў склад правінцыі Карбонская Галія Нарбонская Галія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ancillary
[ˈænsəleri]
adj.
1) падпара́дкаваны; зале́жны
2) дапамо́жны; запасны́
an ancillary engine in the boat — запасны́ мато́р у ло́дцы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
САНАТО́РЫЙ-ПРАФІЛАКТО́РЫЙ,
лячэбна-прафілактычная ўстанова санаторнага тыпу. Размешчаны звычайна ў горадзе ці прыгарадзе. Падпарадкаваныпрамысл. прадпрыемствам і іх прафс. органам. У С.-п. атрымліваюць лячэнне без адрыву ад вытв-сці асобы, якія хварэюць або працуюць ва ўмовах прафесійнай шкоднасці, працуючыя інваліды; арганізуюцца таксама С.-п. сямейныя (з дзецьмі), профільныя (з аднароднымі захворваннямі); рэабілітацыя пасля стацыянарнага лячэння (напр., пасля аперацыі). На Беларусі 109 С.-п. (2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
біягенеты́чны
(ад бія- + генетычны)
падпарадкаваны закону паўтарэння ў індывідуальным развіцці арганізма галоўных этапаў гістарычнага развіцця ўсяго роду продкаў (напр. б. закон).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЕ́ЛГІ (лац. Belgae),
кельцкія плямёны (амбіяны, атрэбаты, белавакі, менапіі, марыны, рэмы, суесіёны і інш.) у Паўн. Галіі (паміж рэкамі Сена і Рэйн) і на ўзбярэжжы Брытаніі. Белгі з Галіі падпарадкаваны Ю.Цэзарам у 58—51 да н.э. З 16 да н.э. тэрыторыя іх рассялення склала рымскую правінцыю Белгіка. Белгі на тэр. Брытаніі заваяваны рымлянамі ў сярэдзіне 1 ст.н.э. У 5 ст. пасля заваявання Белгікі франкамі белгі былі часткова знішчаны захопнікамі, часткова зліліся з імі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНТА́БРЫ (лац. Cantabri),
старажытнае племя, якое жыло ў Паўн. Іспаніі на ўзбярэжжы Біскайскага заліва і ў бліжэйшых гарах (цяпер прав.Кантабрыя). Утварылася ў выніку зліцця кельтаў і ібераў з мясц. насельніцтвам. Захоўвалі родавы лад з перажыткамі матрыярхату. У 2—1 ст. да н.э. супраціўляліся рым. заваяванню. Канчаткова падпарадкаваны і часткова знішчаны ў Кантабрыйскую вайну ў час паходаў Аўгуста і Агрыпы (29—12 да н.э.); іх тэр. ўвайшла ў склад рым. правінцыі Іспанія Блізкая.