Верх, Ст.-рус. вьрхъ, рус. верх, укр. верх, польск. wierzch, чэш. vrch, ст.-слав. врьхъ, балг. връх, серб. вр̑х і г. д. Прасл. *vьrxъ ’верх, вяршына’ (< *vьrs‑) — ступень рэдукцыі да і.-е. *u̯ers‑паднімацца і да т. п.’ (< *u̯er‑s‑): літ. viršùs, лат. vìrsus ’верх, верхняя частка’, грэч. ἕρμα ’скала, вышыня’ (*u̯erma), лац. verrūca ’ўзвышэнне; бародаўка, нарыў’ (< *versūca), ст.-інд. varšman‑ ’вышыня, горка, вяршыня’ і г. д. Слав. *vьrxъ — назоўнік асноў на ‑ŭ (параўн. літ. viršùs, лац. *versū‑ca, ст.-слав. прыслоўе връхоу і да т. п.). Гл. Фасмер, 1, 301–302.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поднима́ться

1. (вверх) падыма́цца, падніма́цца;

поднима́ться на́ гору падыма́цца (падніма́цца) на гару́;

поднима́ться на самолёте падыма́цца (падніма́цца) на самалёце;

2. в др. знач. узніма́цца, уздыма́цца, падыма́цца, падніма́цца; (вставать с места, ото сна) устава́ць; (быстро, порывисто) усхо́плівацца; (возвышаться) узвыша́цца; (повышаться) павыша́цца; (начинаться) пачына́цца, усчына́цца, распачына́цца; (о тесте) падыхо́дзіць;

настрое́ние поднима́ется настро́й узніма́ецца;

поднима́ться в цене́ узніма́цца ў цане́;

поднима́ется тума́н узніма́ецца тума́н;

поднима́ется бу́ря узніма́ецца (пачына́ецца) бу́ра;

баро́метр поднима́ется баро́метр падыма́ецца;

вода́ поднима́ется вада́ падыма́ецца; (прибывает) прыбыва́е;

поднима́ться на цы́почки падыма́цца на ды́бачкі;

у него́ поднима́ется температу́ра у яго́ падыма́ецца тэмперату́ра;

они́ поднима́ются ра́но яны́ ўстаю́ць ра́на;

поднима́ться во весь рост устава́ць (узніма́цца) на ўвесь рост;

поднима́ться с посте́ли (проснувшись) устава́ць з пасце́лі; (выздоровев) ачу́ньваць;

вдоль на́бережной поднима́лись высо́кие зда́ния уздо́ўж набярэ́жнай узвыша́ліся высо́кія буды́нкі;

поднима́ются проте́сты пачына́юцца (падыма́юцца) пратэ́сты;

поднима́ется ссо́ра пачына́ецца (усчына́ецца) сва́рка;

в тёплом ме́сте те́сто хорошо́ поднима́ется у цёплым ме́сцы це́ста до́бра падыхо́дзіць;

3. страд. падыма́цца, падніма́цца; узніма́цца, уздыма́цца; ста́віцца; узвыша́цца, усчына́цца; распачына́цца; узганя́цца; успу́джвацца; см. поднима́ть;

рука́ не поднима́ется рука́ не падыма́ецца (не падніма́ецца).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

climb [klaɪm] v.

1. кара́скацца, кара́бкацца; узбіра́цца, узла́зіць; узніма́цца, уздыма́цца; падыма́цца, падніма́цца;

climb a rope узбіра́цца па кана́це;

climb a tree узле́зці на дрэ́ва

2. ві́цца (аб раслінах)

3. набіра́ць вышыню́

climb down [ˌklaɪmˈdaʊn] phr. v.

1. зла́зіць (з дрэва)

2. infml саступа́ць, уступа́ць, прызнава́ць свае́ памы́лкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Сцячы́1 ’зрабіцца кволым, тонкім’ (Сл. ПЗБ; ст.-дарож., Ск. нар. мовы), стычэ́ ’зніцець, вырасці кволым (аб гурках, бураках)’ (драг., Ск. нар. мовы), сцякаць ’рабіцца тонкім, кволым (пра гародніну)’ (Сл. ПЗБ), сце́каць ’марнець ад ценю (пра расліны)’ (ТС). Параўн. укр. стіка́ти ’зрабіцца кволым, захірэць (пра расліну)’, польск. ściekać ’тс’. Узыходзіць да *tekti ’цячы’, ’бегчы, імкнуцца’, параўн. літ. tekė̃ti, ištekė̃tiпаднімацца ўверх’, у тым ліку пра расліны, якія хутка растуць, каб вырвацца з ценю.

Сцячы́2 ’быць дастатковым, хапаць’: як мукі сцячэ, то і няўмелька спячэ (Янк. БП). Параўн. серб.-харв. стѐћи ’набыць, здабыць’, дыял. сте̏ћ ’атрымаць, зарабіць’, што да прасл. *tekti (Скок, 3, 450). Да цячы, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дра́цца, дзяруся, дзярэшся, дзярэцца; дзяромся, дзерацеся, дзяруцца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Раздзяляцца на часткі, на кавалкі; раздзірацца. Папера лёгка дзярэцца. // Зношвацца да дзірак; рвацца (пра адзенне, абутак). — Есці пры маёй рабоце хапае, абутак і вопратка не дзярэцца і не вельмі пэцкаецца. Кулакоўскі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Знімацца, адрывацца. Дзяры лыка пакуль дзярэцца. Прыказка.

3. Мець прывычку драць (у 3 знач.); драпацца. [Зыгмусь:] Я да.. [Юзі], а яна або ўцякае, або пазурамі дзярэцца, як кошка. Чорны.

4. Драпаць адзін аднаго. Каты дзяруцца.

5. Разм. Чухацца, тручыся аб што‑н. або драпаючы пальцамі. Дзярэцца, як карослівы.

6. Разм. Паднімацца на што‑н. высокае, чапляючыся рукамі і нагамі; караскацца. Мне так захацелася пабываць на вяршыні кургана, як у маленстве: гоп-гоп! — некалькі падскокаў, і ты ўжо дзярэшся пад самую сасну. Кірэенка. // Вырастаючы, паднімацца ўверх, чапляючыся за што‑н. (пра расліны). Адбуяла ў агародах хмельная летняя зеляніна — павесілі галовы сланечнікі, не дзярэцца на платы гарбузнік. Навуменка. // Прабірацца праз што‑н. цяжкапраходнае. Драцца праз густы ельнік. // перан. Імкнуцца заняць як можна вышэйшае становішча ў грамадстве. Цяпер спакойны за сябе Пахом: «Палезу вышай — вывезе дыплом». І па службовай лесвіцы дзярэцца... Маеўскі.

7. Разм. Моцна крычаць, плакаць. Чаго .. [дзіця] дзярэцца на ўвесь лес? Васілевіч. Дарэктар рвецца на кавалкі. Зламаў на блясе ўжо дзве палкі, Дзярэцца, нема л[я]мантуе, — Такі там гвалт — хай бог ратуе! Колас.

8. Зал. да драць (у 1, 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цяжэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

1. Станавіцца цяжкім (у 1–3 знач.) або больш цяжкім. Чым далей адыходзілі ад маёнтка, тым болей цяжэў мяшок з кнігамі. Каваленка.

2. Станавіцца цяжкім, рухацца, паднімацца, працаваць з цяжкасцю (пра часткі цела, галаву і пад.). Адчуўшы, як цяжэюць ногі, як калючым болем заходзіцца сэрца, .. [Косця] зразумеў, што яму не дагнаць .. [Надзю]. Лынькоў. Слесарэнка адчуваў, што яго хіліць у сон, што цела цяжэе, становіцца чужым. Бураўкін.

3. Набрыньваць, абвісаць. Пакрысе набрыньвалі вільгаццю і цяжэлі каляныя шынялі. Быкаў. // Налівацца сокам; спець. Прыязджайце, як маці-зямля Малаком сваю ніву напоіць — І колас цяжэе. Арочка. Была.. пара, блізкая да восені, калі ў садах пачынаюць цяжэць яблыкі. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подбира́ться

1. (составляться, образовываться) падбіра́цца;

подбира́ется компа́ния падбіра́ецца кампа́нія;

2. (подкрадываться) падкрада́цца, падкра́двацца, падбіра́цца;

3. (залезать, забираться под что-л.) разг. падбіра́цца, падла́зіць;

4. (принимать более строгий, подтянутый вид) разг. падця́гвацца;

5. (сжиматься, съёживаться) разг. згіна́цца, ку́рчыцца;

6. страд. падбіра́цца; збіра́цца; падыма́цца, падніма́цца; падгіна́цца; падку́рчвацца; см. подбира́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

climb

[klaɪm]

1.

v.

1) узла́зіць; ле́зьці; кара́скацца

2) узьніма́цца ўго́ру, уздыма́цца; падніма́цца

3) ві́цца (пра расьлі́ны)

4) падыма́цца, расьці́ (пра цэ́ны)

2.

n.

1) пад’ём -у m., падыма́ньне n.

2) узыхо́джаньне, узла́жаньне n.

a long climb to the top — до́ўгае ўзыхо́джаньне на вяршы́ню

3) узды́м, узро́ст -у m.

climb of the plane — узды́м самалёта

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ascend

[əˈsend]

1.

v.i.

1) падніма́цца, узьніма́цца, уздыма́цца; узыхо́дзіць (пра со́нца)

The airplane ascended higher and higher — Самалёт узьніма́ўся вышэ́й і вышэ́й

The sun ascended slowly — Со́нца паво́лі ўзыхо́дзіла

2) Mus. павыша́цца (пра тон)

2.

v.t.

1) узла́зіць, узьніма́цца, уздыма́цца (на гару́)

to ascend Mount Everest — узьня́цца на гару́ Э́вэрэст

2) узыхо́дзіць (на паса́д)

3) ісьці́ ўверх (па рацэ́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

куры́цца, курыцца; незак.

1. Слаба гарэць, тлець, вылучаючы многа дыму. На месцы клуба курыліся асмалкі сцен, расцягнутых і залітых. Брыль. Бледная курыцца на сцяне газоўка. Купала. / Пра пахучыя рэчывы. Ладан курыцца.

2. чым і без дап. Вылучаць выпарэнні, лёгкі туман, пару. Адцвілі Вясёлыя пралескі, Увайшлі Усе рэчкі ў берагі. У пуху зялёным Пералескі, Цёплай парай Курацца лугі. Дзеружынскі. А над балотамі паўставаў туман, ад вясенняй вільгаці ледзь прыкметна курыліся лясы. Чарнышэвіч. // Пакрывацца, зацягвацца пылам, снегам і пад. [За выганам] віўся Ліцкі шлях. Ён увесь — на колькі ахапляла вока — быў запоўнены фурманкамі і пешаходамі — жыў, плыў рэчкаю бурліваю. Грукацеў, курыўся пылам. Гартны.

3. Паднімацца ўверх, віцца, кружыцца (пра дым, туман, снег, пыл і пад.). На вуліцы курыўся пыл ад бітай цэглы, сухі, гарачы. Лынькоў.

4. безас. Пра наяўнасць жадання, ахвоты курыць. Добра курыцца ў лесе,.. прыемна пахне над снегам махорка!.. Брыль.

5. Зал. да курыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)