зачы́ншчыкм.разм.Ánstifter m -s, -, Ánführer m -s, - (завадатар); Áufwiegler m -s, - (падбухторшчык), Rä́delsführer m -s, - (разм.); Verúrsacher m -s, - (віноўнік)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ántreiberm -s, -
1) нагля́дчык; паго́ншчык
2) падбухто́ршчык
3) тэх. кулачо́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Híntermannm -(e)s, -männer)
1) які́ знахо́дзіцца зза́ду
2) камерц. індаса́нт
3) інспіра́тар, падбухто́ршчык
4) спарт. абаро́нца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Кішэ́ць ’мітусліва рухацца ў розных напрамках’ (ТСБМ, Шат., Сл. паўн.-зах., Сержп., Нік. Напаў., КЭС, лаг.). Укр.кишіти, рус.кишеть ’тс’. Перш за ўсё гаворка пра насякомых, чарвей, змей. Адсюль параўнанне са ст.-чэш.ksenci (*kъš‑en‑ьcь) ’малькі, вывадак земнаводных’ (Зубаты, Studie, 1, 1, 33). Усходнеславянскія лексемы адпавядаюць прасл.kyšěti, якое генетычна суадносіцца з літ.kušė́ti ’кішэць’, kùšti ’пачаць рухацца (для масы жывых істот)’, kuštė́ti ’шавяліцца, варушыцца, развівацца’ (параўн. значэнне чэшскай паралелі), лат.kustêt ’рухацца, шавяліцца, варушыцца’ (Фасмер, 2, 242). У якасці іншых індаеўрапейскіх паралелей прапануюцца ст.-грэч.κυκάω ’змешваць, муціць, бурліць, мітусіцца’, κυκεών ’мешаніна’, κυκητής ’падбухторшчык’. Магчымасць супастаўлення прасл.kyšěti з літ.kušė́ti (ū: ŭ) і ст.-грэч.κυκάω выцякае з рэгулярнасці суадносін x ∼ š ∼ k, што ў сваю чаргу сведчыць аб k̑ як адной з крыніц прасл.x. Прасл.kyšěti < *kyxěti, літ.š у kušė́ti з і.-е.k̑, а k у старажытнагрэчаскіх формах пацвярджае гэту рэканструкцыю (Мартынаў, Слав. акком., 124–125).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Звадыяш ’зводнік, падбухторшчык’, дыял.зваду́н, звод ’тс’ (Касп.). Параўн. рус.сводня, сводник ’асобы, што выступаюць пасрэднікамі’ (у тым ліку, паводле Даля, ’злачынных сувязей’), укр.звідник ’абманшчык’ (Грынч.), уст.дыял.зводи́тель ’спакуснік’, польск.дыял.zwodzijasz, zwodzijaś ’птушка ляляк, Caprimulgus europaeus, якая водзіць людзей па лесе’, ’падманшчык’ (1 красавіка — dzień św. Zwodzijasa) (Карловіч), ст.-польск.zwodzicz, zwodca ’баламут, падманшчык’ (Рэчак). Параўн. бел.звада ’спрэчка’ (Мікуцкі, Полымя, 1971, 8, 251), звадзіць ’пасварыць’ (Багушэвіч, Мар. дыс., 176). Паводле Мартынава–Міхневіча (Маладосць, 1969, 9, 149), да кораня вад‑ (гл. вадзіць). Аднак у словатворчых адносінах дакладней Сцяцко (Афікс. наз., 32–33): звадыяш ад зводнік. Сувязь з вадзіць пазнейшая. Зважаючы на бел.-польск. пашырэнне, хутчэй тут запазычанне, верагодна, з польск. у бел. Ад зводзіць з суфіксам ‑ун утворана звадун, што тыпова для бел. словаўтварэння. Звод можа быць рэфлексам старога ўтварэння з аблаўтам ад sъved‑ti (рус.свести) у спецыфічным значэнні, адкуль потым адназоўнікавы дзеяслоў зводзіць, але магчыма і больш новае, другаснае ўтварэнне ад гэтага дзеяслова, утворанага на базе звод з шырокім значэннем.